Адгалоскі мадэрнісцкай ідэі
Пра тое, што палова свету жыве ў тыпавых кватэрах стандартных серый жылых дамоў грамадзяне ўзгадвалі пад кожны Новы год — калі на экранах сваіх тэлевізараў сачылі за жыццёвымі пературбацыямі Жэні Лукашына. Іх прычынай сталі менавіта аднолькавыя для ўсяго Савецкага Саюза архітэктурныя праекты, якія распрацоўвалі ў Маскве і размяркоўвалі па рэгіёнах.
Але кватэру Лукашына ў беларускай сталіцы не сустрэнеш. У сярэдзіне 1960-х Мінск адваяваў права на стварэнне ўласных серый. У чым іх адметнасць? Пра гэта мы гаворым з архітэктарам Дзмітрыем ЗАДОРЫНЫМ — сааўтарам англамоўнага фаліянта пра тыпавое савецкае будаўніцтва, які выйшаў у прэстыжным берлінскім выдавецтве Dom.
Далей