Вымераць гармонію рэнтгенам
Калі ўпершыню трапляеш у рэстаўрацыйныя майстэрні Нацыянальнага мастацкага музея, не пакідае
адчуванне, нібы ты ўвайшоў у лабараторыю шалёнага і геніяльнага прафесара з нейкага мультфільма або фэнтазі. Гэта адначасова і мастацкая студыя з карцінамі, развешанымі і раскладзенымі ўсюды,
і навуковая бібліятэка, бо ўсе вольныя месцы запоўненыя кнігамі: ад выкшталцоных мастацкіх альбомаў да акадэмічных манаграфій па дакладных навуках. А таксама — набор дзіўных прыбораў, якія ўтвараюць сапраўдную біяхімічную лабараторыю. Не кажучы ўжо пра кабінеты з рэнтген-устаноўкай і камеры
з іншым далікатным і “разумным” абсталяваннем. Нават цяжка падлічыць, колькі розных галін ведаў
выкарыстоўвае ў наш век сучасная рэстаўрацыя!
Таму і нядзіўна, што Дзень беларускай навукі адзначаюць таксама і ў музейных сценах. А ў лабараторыях НДІ спецыялісты часам вырашаюць тыя праблемы, якія ўзнікаюць у гуманітарнай сферы. Гэтае супрацоўніцтва стала ўжо добрай традыцыяй, пра што сведчаць прымеркаваныя да свята матэрыялы нумара.
Адна з самых сур’ёзных праблем у музейнай сферы ўсяго свету амаль не заўважная для наведвальнікаў. Мы прызвычаіліся бачыць экспанаты ў найлепшым выглядзе, хаця ў сховішчы яны часцяком трапляюць зусім у іншай кандыцыі. Ды, на жаль, далёка не ў кожным музеі нават Мінска ёсць свае рэстаўратары — не кажучы ўжо пра невялікія рэгіянальныя. Як жа тады вырашыць гэтую праблему ў маштабе краіны?
Далей