art-блог № 47 / 1538 за 2021-11-20
Няпростыя кантэксты разца
Ёсць людзі дзівоснай уласцівасці: здаецца, ведаеш чалавека даўно, а не перастаеш захапляцца яго здольнасцю без прытворства, без гвалту над сабой адкрывацца людзям заўсёды і ва ўсім толькі добрымі пасыламі сваёй душы. Так, мастак павінен быць добрым — і ў жыцці, і ў творчасці. Такі Генадзь Мурамцаў — таленавіты скульптар, выдатны педагог, прафесар, тонкі інтэлектуал, шчыры чалавек, які 18 лістапада бягучага года адзначыў сваё 90-годдзе.
Далей
|
А ў “Свята” многа свят!
Заўтра а 14-й гадзіне ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі — свята ў некалькіх ступенях. Па-першае, выступае ансамбль народнай музыкі, які так і называецца — “Свята”. Па-другое, канцэрт ладзіцца да падвойнага юбілею: мастацкі кіраўнік калектыву Вячаслаў Статкевіч адзначае ўласнае 50-годдзе і адначасова 30-годдзе сваёй творчай дзейнасці.
Далей
|
№ 46 / 1537 за 2021-11-14
Тры Міхасёвы талеры і Цім
Найбольшую колькасць узнагарод сёлетняй Нацыянальнай тэатральнай прэміі назбіраў спектакль “Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех”, пастаўлены маладым рэжысёрам Міхасём Клімчуком у Беларускім тэатры “Лялька” ў Віцебску. Прызавыя статуэткі былі атрыманы адразу ў трох намінацыях: “Найлепшы спектакль тэатра лялек”, “Найлепшы спектакль для дзяцей і юнацтва”, “Найлепшая работа рэжысёра ў тэатры лялек”.
Далей
|
“Вадэвілі” і тапёр на п’едэстале
Спектакль яшчэ не пачаўся, а з экрана, усталяванага на задніку, падміргвае Чэхаў — Антон Паўлавіч. І адразу зразумела, што гэтым разам у Новым драматычным нас чакае штосьці папраўдзе новае: з вадэвіляў “Прапанова” і “Юбілей” здзьмуць пыл.
Далей
|
Як людзі, толькі лепш
Cёння Беларускі саюз мастакоў прапісаны ў доме, дзе колісь жыў і працаваў класік нашай скульптуры Андрэй Бембель. Дом, што быў прытулкам для аднаго творцы, сёння родны, бадай, для ўсіх мастакоў Беларусі. Памяць жа пра слыннага скульптара ўвасоблена ў мемарыяльнай шыльдзе на фасадзе і наданні імя Бембеля экспазіцыйнай зале, якая была майстэрняй гаспадара. Выставы ў гэтай зале ладзяць пераважна тыя, хто належыць да таго ж творчага цэху, што і сам Андрэй Ануфрыевіч. Сёння тут экспануюцца творы Вольгі Нячай.
Далей
|
Талент, што вымагае прасторы
10 лістапада ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспубліцы Беларусь адкрылася чарговая мастацкая выстава. Бібліятэка мае два памяшканні — у Доме ўрада і ў будынку Адміністрацыі Прэзідэнта. Абодва скарыстоўваюцца як выставачныя пляцоўкі, але часцей зменныя экспазіцыі ладзяцца ў Доме ўрада. Так і гэтым разам. Цяпер тут экспануюцца творы маладой мастачкі Дарыны Даўгадзілінай. Звычайна, калі мастака называюць “маладым”, маюць на ўвазе, што ягоныя працы не трэба ацэньваць надта строга. Маўляў, маладосць з прычыны адсутнасці досведу, як жыццёвага, так і прафесійнага, па вызначэнні з’яўляецца правам на памылкі. Але, як сведчыць гісторыя мастацтва, тыя, каго мы ведаем як карыфеяў, часта, як прынята казаць, знаходзілі сябе, дэманстравалі майстэрства і канцэптуальны склад мыслення ва ўзросце даволі раннім. Магчыма, у дадзеным выпадку можна казаць пра нешта падобнае.
Далей
|
№ 45 / 1536 за 2021-11-07
Ключы да “Алесі”
Традыцыйна самая вялікая канкурэнцыя на Нацыянальнай тэатральнай прэміі — сярод драматычных спектакляў. Але незалежна ад вынікаў бываюць папраўдзе знакавыя творчыя працы абласных тэатраў, якія абмінуць рэцэнзіяй немагчыма. Менавіта такім спектаклем аказалася “Алеся” Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы.
Далей
|
Новая філасофія тэкстылю
Міжнародная выстава сучаснага мастацкага тэкстылю і мікс-медыя Here, There and Everywhere, што адкрылася ў Мінску ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва, у шэрагу шматлікіх падобных мерапрыемстваў мае свае адметнасці, дзеля якіх на яе варта звярнуць больш пільную ўвагу. Па-першае, немагчыма не ацаніць, што ў цяперашніх складаных умовах выстава міжнародная і на ёй сабраныя творы вядомых аўтараў з розных краін. Па-другое, яна дэманструе актуальны дзень мастацтва тэкстылю, а куратар выставы Хрысціна Высоцкая нават асмельваецца называць яе ў нейкім сэнсе і гістарычнай для Беларусі — бо, напрыклад, упершыню ў нашай краіне прадстаўляюцца некаторыя новыя сусветныя трэнды.
Далей
|
№ 44 / 1535 за 2021-10-31
Куды дзьме юбілейны вецер?
Новы драматычны тэатр адкрыў юбілейны 30-ы сезон. 21 і 22 кастрычніка адбылася першая прэм’ера — спектакль “Вадэвілі”. Усяго запланавана ажно пяць новых пастановак. Адкрыўся ж сезон спектаклем “Хамсін”, які ўпершыню быў прэзентаваны ўлетку.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|