Зеўс з нашага Эрыдана
Адзін з самых яркіх перыядаў айчыннай гісторыізвязаны з часам Адраджэння — дзейнасцю нашых славутых і ўсім вядомых асветнікаў, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў XVI стагоддзя. На гэтым гістарычным этапе на культурнае жыццё Вялікага княства Літоўскага вялікі ўплыў аказвалі італьянскія цэнтры адукацыі, мастацтва і непасрэдна самі дзеячы Рэнесанса. Як сведчаць гісторыкі, істотна паўплываў на пералічаныя працэсы заключаны ў 1518 г. шлюб паміж дачкой міланскага герцага Бонай Сфорцай і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам І. Дзякуючы гэтаму, у нашу краіну трапіў шэраг прадстаўнікоў тамтэйшай арыстакратыі, у тым ліку паэты, мастакі, скульптары, архітэктары. Прывезла славутая італьянка з сабой і выдатную калекцыю жывапісу, кнігі. Так, у віленскім Ніжнім замку былі створаны першая ў Вялікім княстве Літоўскім карцінная галерэя, а таксама буйная бібліятэка. Не выпадкова шэраг мерапрыемстваў культурнага праекта “Італьянскае Адраджэнне ў Беларусі”, што гэтымі днямі праходзіць у нашай краіне па ініцыятыве Пасольства Італіі ў Беларусі, чакае Нацыянальная бібліятэка. Менавіта там неўзабаве адкрыецца выстаўка “Італьянскія кнігі на беларускіх землях часоў Боны Сфорцы”, прысвечаная выданням XVI ст., надрукаваным у Італіі. Яны ў свой час захоўваліся ў прыватных і царкоўных бібліятэках Беларусі. А напрыканцы кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца таксама і Міжнародная канферэнцыя, дзе гісторыкі, мастацтвазнаўцы, літаратуразнаўцы, архітэктары будуць абмяркоўваць уплыў італьянскага Адраджэння на развіццё беларускай культуры. Шмат цікавых звестак пра даўнія культурныя сувязі Беларусі і Італіі становіцца вядома і дзякуючы археалагічным даследаванням. Адно з такіх было колісь зроблена кандыдатам гістарычных навук Леанідам Калядзінскім...
Далей