Новы дом для скарбніцы мастацтва
17 снежня адбылося ўрачыстае адкрыццё новых Выставачнага і Рэстаўрацыйнага карпусоў Нацыянальнага мастацкага музея. У мерапрыемстве прыняў удзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч.
Як адзначыў міністр, ідэя стварэння адзінага музейнага комплексу ў цэнтры сталіцы ўзнікла ў пачатку 2000-х. У выніку музей набыў новыя выставачныя залы, дэпазітарый, рэстаўрацыйныя майстэрні, фондасховішчы, памяшканні навуковай бібліятэкі, кнігарню з зонай кафэ і сувенірную краму. Якасна ўдасканаленая музейная інфраструктура, створанае безбар’ернае асяроддзе. На дадзеным этапе ў будаўніцтва і рэканструкцыю ўкладзена трыццаць восем мільёнаў рублёў.
Цяпер Нацыянальны мастацкі музей — гэта вялізная арт-прастора, дзе наведвальніку будзе камфортна правесці ўвесь дзень.
Далей