“Курган” найвышэйшага пілатажу
“Progressive”. Менавіта гэткім чынам, ёміста і дакладна, вызначаны жанр твора народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі Ігара Лучанка “Гусляр” у выкананні “Песняроў” на адным з заходніх яго перавыданняў. Слова тое, па сутнасці, і канцэптуальная адзнака ўсяго напрамку, у якім развівалася творчасць легенд айчыннай музыкі— кампазітара і ансамбля. Нездарма альбом уваходзіць у сусветную дваццатку работ у стылі progressive-rock. Днямі ўвазе слухачоў была прапанавана найноўшая інтэрпрэтацыя Купалавага “Кургана”: пад такой назвай выйшаў дыск з рок-операй, над якім працавала творчае аб’яднанне “Спадчына” пад кіраўніцтвам Андрэя Скарынкіна. Дарэчы, менавіта гэты твор стане адной з дамінант святкавання Дня беларускага пісьменства ў Хойніках. На гэтым тыдні мы запрасілі галоўных дзейных асоб новага праекта ў рэдакцыю “Культуры”. Тут завязаўся дыялог Ігара ЛУЧАНКА і Андрэя СКАРЫНКІНА пра “Курган”, “Гусляра” і… фігуры вышэйшага пілатажу.
Далей