Эпіцэнтрам святкавання 9 Мая заканамерна стала мінская плошча Перамогі. Менавіта тут прайшлі асноўныя мерапрыемствы ўсенароднага свята. Ва ўскладанні вянкоў бралі ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнага Сходу, замежнага дыпламатычнага корпуса… Кветкі, прынесеныя да Вечнага Агню, дадалі ўрачыстага святла пахмурнаму надвор'ю.
Напярэдадні Дня Перамогі ў Магілёве адбылася творчая вечарына беларускага кампазітара Уладзіміра Браілоўскага “Вечна жывыя”, прысвечаная гэтаму святу і будучаму юбілею вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мы працягваем публікацыю матэрыялаў пра развіццё культуры Аршанскага рэгіёна. Гэтым разам падборка навін тычыцца ўдасканалення бібліятэчнай справы. Інфармацыя прадастаўлена дырэктарам Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Аксанай Кулагінай.
9 мая адкрыўся беларускі павільён на Венецыянскай арт-біенале. Пяць састаўных аб’ектаў, у цэнтры якіх змешчаны чалавечыя скульптуры ў натуральную велічыню, размешчаныя ў гістарычным будынку на Салізада Стрэта — што зусім непадалёк ад асноўных біенальных лакацый.
Ужо ў аўторак, 14 мая, стане зразумелым, наколькі верным быў выбар беларускага прафесійнага журы, якое вырашыла адправіць у Тэль-Авіў на конкурс песні “Еўрабачанне” спявачку Zena.