Высокае неба над высокай вадой
Талент, калі ён ёсць, праявіцца ў кожнай справе, да якой бы чалавек ні спрычыніўся. Ды ўсё ж людзей, якія былі б аднолькава паспяховымі ў розных іпастасях, не так ужо і шмат. Прынамсі, калі гаворка ідзе пра мастацкую творчасць. Не такі ўжо рэдкі выпадак, калі, скажам, графікі спрабуюць сцвердзіць сябе ў жывапісе ці нават у пластыцы. Гэтыя эксперыменты могуць быць даволі цікавымі, ды ўсё ж адчуваецца: нешта дамінуе, а штосьці ідзе “падвёрсткай”.
Выключэннем з гэтага правіла з’яўляецца творчасць Георгія Паплаўскага — выдатнага графіка, майстра эстампа і такога ж значнага жывапісца. У гэтым можна пераканацца на ягонай персанальнай выставе, якая праходзіць у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.
Далей