У панядзелак, 19 лістапада 2018 года, у вячэрнім выпуску навін па канале АНТ мільгануў “бягучы радок”:
“Падарожнік Фёдар Конюхаў выпраўляецца з Новай Зеландыі ў адзіночнае плаванне на грабной лодцы праз Ціхі акіян”.
Але яшчэ ў траўні, за паўгода да гэтай навіны, у Мінску ўжо ведалі пра будучую “вёславую” вандроўку. Ведала вельмі абмежаванае кола — усяго некалькі чалавек. У тым ліку і я. Зрэшты, даведаўся я тады не толькі пра гэта…