Рэха ХІІІ Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму “М@rt.кантакт” будзе разносіцца яшчэ доўга. Сёлета фэст сабраў такое суквецце лепшых еўрапейскіх спектакляў розных форм і жанраў, што Магілёў стаў месцам паломніцтва сталічнай тэатральнай эліты. Якія ж тэндэнцыі сучаснага тэатра сталі на форуме найбольш заўважнымі?