Гедымін вяртаецца ў Ліду
Усталяванне гэтага помніка выглядала справай заканамернай ад самага пачатку гісторыі незалежнай Беларусі. Менавіта на загад Гедыміна калісьці паўстала кастэльнага тыпу цвярдыня, якая тады мелася абараніць наш край ад нападаў крыжакоў, а сёння стала
галоўнай візітоўкай Ліды.
Зрэшты, яшчэ напрыканцы ХХ стагоддзя магло падацца, што Лідскі замак ніколі не адродзіцца ў былой сваёй сціплай велічы. Доўгі час да сівых муроў ставіліся як да крушні, з якой цягнулі цэглу і камяні на свае гаспадарчыя патрэбы. Аднак сёння ён выглядае так, як у тыя часы, калі з ягоных муроў абаронцы цэлілі ў прыхадняў.
Цалкам лагічна, што разам з аднаўленнем замку ў Ліду вернецца і ягоны гаспадар.
Замак і князь — на вечнай варце свайго краю.
Далей