Тэма № 20 / 1407 за 2019-05-18
Шоу ў музейным дворыку
Паводле інфармацыі Міністэрства культуры Беларусі, у акцыі сёлета возьмуць удзел больш за 100 дзяржаўных устаноў краіны. Некаторыя — ужо ў 14 раз.
Сваю праграму да акцыі падрыхтавалі не толькі музеі. Дыяпазон удзельнікаў сёлета вельмі размаіты — Нацыянальная бібліятэка Беларусі, прыватныя галерэі, установы адукацыі і нават тэматычны рэстаран у савецкім рэтра-стылі! Так што, як бачым, імпрэза год ад года пашырае свае межы.
Далей
|
Каласы, што пад сярпамі нашымі
Нагода для гэтага інтэрв’ю — даволі незвычайная. Падчас адной з апошніх камандзіровак даведаўся, што ў маёй роднай Ветцы музейная зорка Галіна НЯЧАЕВА, з якой мы знаёмыя з дзяцінства, перастала кіраваць Музеем
стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава. Дырэктарам стаў Пётр Цалка, які раней узначальваў гомельскі філіял веткаўскага музея. Сітуацыя для свету рэгіянальнай культуры, прама скажам, нестандартная. Таму і звярнуўся да Галіны Нячаевай, каб зразумець, што ж здарылася. Гутарка,
натуральна, выйшла далёка за межы наменклатурнай, так бы мовіць, тэматыкі.
Далей
|
№ 18 / 1405 за 2019-05-04
“Дызайн — гэта заўсёды пра чалавека”
Чалавек займаецца дызайнам з таго часу, як прырода саступіла яму сваю эвалюцыйную функцыю, і ён пачаў актыўна пераўтвараць сябе і навакольны свет. І хаця само слова design з’явілася ў ХVI стагоддзі, яго вытокі можна знайсці яшчэ ў каменным веку. Але ж доўгая гісторыя не паспрыяла стварэнню ўніверсальнай формулы.
Што значыць быць дызайнерам сёння, распавядае “К” Уладзімір ГОЛУБЕЎ.
Далей
|
№ 16 / 1403 за 2019-04-20
Нам засталася спадчына. Якія будуць прапановы?
Міжнародны дзень аховы помнікаў і памятных мясцін сёлета надзвычай удала супаў з рэспубліканскім суботнікам. Пагатоў, ужо не першы год у нас ёсць традыцыя адзначаць гэтае свята з рыдлёўкай або сякерай у руках — падчас талакі на тым ці іншым аб’екце спадчыны, які патрабуе нашага ўдзелу.
Далей
|
“Беларускі Манчэстар” або спісаная торба?
У той дзень, калі ўвесь свет халаднеючы ад жаху назіраў за тым, як зыркае полымя плавіць свінцовы дах парыжскай святыні Нотр-Дам, аўтар гэтых радкоў у кампаніі сяброў выправіўся ў генеалагічна-гістарычную “перыгрынацыю” ва ўсходнюю Беларусь. Адной з мэтаў гэтай вандроўкі была сядзіба старабеларускага шляхецкага роду Цюндзявіцкіх у вёсцы Галошава, якую ў пару свайго росквіту называлі “Беларускім Манчэстарам”.
Далей
|
№ 13 / 1400 за 2019-03-30
Імёны ля Брамы памяці
Дзесяць аднолькавых пліт з фібрабетону ў цэнтры спярэшчаныя літарамі. Толькі падышоўшы бліжэй, можна зразумець, што гэта імёны — тых дзесяці тысяч жыхароў Аўстрыі, якія былі закатаваныя нацыстамі ў мінскім канцлагеры Малы Трасцянец.
Манумент “Масіў імёнаў”, адкрыццё якога адбылося 28 сакавіка з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Федэральнага канцлера Аўстрыі Себасцьяна Курца, распачынае новую частку мемарыяльнага комплексу “Трасцянец”, якая падкрэслівае, што трагічныя падзеі Другой сусветнай вайны аб’ядналі ўсю Еўропу. Тут, на ўскраіне Мінска, знайшлі свой
спачын прадстаўнікі многіх нацый.
Далей
|
Дзевяць дзён, якіх не забыць
75 гадоў таму, у сакавіку 1944 года, нямецкай арміяй напярэдадні адступлення з Гомельшчыны былі створаныя Азарыцкія лагеры смерці. У іх гвалтоўна ўтрымлівалі каля 50 тысяч чалавек, каля 20 тысяч з іх загінулі. Сёння частка даследчыкаў лічыць, што гэта была спроба выкарыстання цывільнага насельніцтва ў якасці своеасаблівай біялагічнай зброі — у лагерах была справакаваная і пашыраная эпідэмія тыфу, якая, паводле задумы нямецкага вайсковага кіраўніцтва, павінна была спыніць наступ савецкай арміі.
Лагеры ля Азарычаў існавалі толькі дзевяць дзён, але былыя вязні падкрэсліваюць, што гэта былі самыя страшныя дні ў іх жыцці, якія ім удалося перажыць толькі цудам.
Далей
|
№ 12 / 1399 за 2019-03-23
І ніякіх бляшанак!
21 сакавіка ў Магілёве распачаўся ХIV Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт”. Сярод асаблівасцей фестывалю асабіста я б падкрэсліла трывалую планамернасць, доўгія прэлюдыі і яшчэ больш працяглыя пасляслоўі. Праграма цяперашняга форуму была аб’яўлена адразу пасля навагодніх святаў. Квіткі пачалі прадавацца больш як за два месяцы да пачатку — з 15 студзеня. А новыя праекты і спектаклі, якія з’яўляюцца ў пазафестывальны час, часта аказваюцца насамрэч працягам мінулых форумаў, іх творчым вынікам. Як прыклад — “Жоўты пясочак” паводле Васіля Быкава ў пастаноўцы Камілі Хусаінавай.
Пра гэты і многія іншыя фестывальныя пачыны і далейшыя планы мы гутарым з дырэктарам Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Андрэем НОВІКАВЫМ, які летась быў адзначаны Нацыянальнай тэатральнай прэміяй “за ўнёсак у мастацтва”
Далей
|
№ 8 / 1395 за 2019-02-23
Мова — у прэміум-сегменце
У Дзень роднай мовы “К” вырашыла задаць сем пытанняў — лічба, пагадзіцеся, харошая і ўдалая — пра розныя моўныя праблемы кандыдату філалагічных навук, дацэнту Дзмітрыю ДЗЯТКО, які ўжо не першы год узначальвае кафедру мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|