Рэдакцыя плюс... № 36 / 1266 за 2016-09-03
Камертоны Міцкевіча
Міхась МІЦКЕВІЧ, сын народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, абраў сваім лёсам дакладныя навукі і зрабіў сабе на гэтай ніве імя. Доктар тэхнічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, вядомы вучоны ў сферы электрафізічных метадаў апрацоўкі матэрыялаў мае шэраг аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы, публікацыі, некалькі аўтарскіх кніг. У свае 90 гадоў ён такі ж ахвотны да спасціжэння свету, як і ў кніжцы, што напісаў некалі пра яго дзяцінства бацька, тонка падмеціўшы рысы характару сына. Таму не дзіўна, што новы герой рубрыкі “Рэдакцыя плюс...” закрануў куды большы спектр тэм, чым было папярэдне запланавана журналістамі “К”.
Далей
|
№ 33 / 1263 за 2016-08-13
Уменне здзіўляцца і перавагі жанчыны
Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена СПІРЫДОВІЧ стала для многіх нашых суайчыннікаў практычна членам сям’і: менавіта так многія ўспрымаюць тэлевядучых, якія штодзень прыходзяць у наш дом — хай і віртуальна. На гала-канцэрце ўрачыстага адкрыцця юбілейнага ХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” яна была ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны, што стала дадатковай “інфармацыйнай нагодай” для запрашэння на рэдакцыйную сустрэчу. І хаця падчас яе закраналіся самыя розныя пытанні, хутка стала зразумела, што ўсе яны — пра адно, а менавіта пра родны дом. Праўда, такіх “родных прыстанішчаў” у нашай суразмоўцы аказалася тры: тэлебачанне, сям’я, Беларусь. І на цяперашні момант яны непадзельны адно ад аднаго.
Далей
|
№ 32 / 1262 за 2016-08-06
“Navi” ў значэнні “індзі”
Cупала так, што гэта “каманднае інтэрв’ю” з лiдарамi маладога беларускага гурта “Navi” мы правялі на наступны дзень пасля выхаду на радыё яго новай песні. Потым музыканты прызналіся, што гэта была самая доўгая размова за ўсю гісторыю калектыву, якому ўсяго тры гады. Яшчэ не так даўно ім былі падуладныя толькі невялікія канцэртныя пляцоўкі, зараз жа нашы госці прымаюць актыўны ўдзел у міжнародных фестывалях. Пра беларускую мову і музыку, пра тое, як усё пачыналася, і пра тое, што будзе далей, “К” гутарыла з Ксеніяй ЖУК (К.Ж.) і Арцёмам ЛУК’ЯНЕНКАМ (А.Л.).
Далей
|
№ 28 / 1258 за 2016-07-09
“Страсці” паводле Елізар’ева
Некалькі тыдняў таму народны артыст Беларусі, народны артыст СССР, прафесар Валянцін ЕЛІЗАР’ЕЎ быў уганараваны медалём UNESСO “5 кантынентаў”. (Два гады таму такі медаль атрымаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі.) Падзея стала нагодай для размовы з Валянцінам Мікалаевічам на балетныя ды іншыя тэмы. Але сустрэча пачалася не з дыфірамбаў нашаму суразмоўцу за ўнёсак у міжнароднае супрацоўніцтва, а з разваг пра суадносіны нацыянальнага і агульначалавечага.
Далей
|
№ 25 / 1255 за 2016-06-18
Настройка “рэзкасці” паводле свету, што стаў вёсачкай
Ён — сусед Сандра Бацічэлі і Рэмбранта ван Рэйна. Знаходзіцца ў зайздросным становішчы — малюе, што яму падабаецца, і кажа: пазнавальнасць стылю — не камплімент. Тым не менш, почырк і маштаб работ гэтага майстра не зблытаеш. Знаёмства нашай рэдакцыі з гродзенскім жывапісцам Сяргеем ГРЫНЕВІЧАМ пачалося з самага цёмнага памяшкання выставы “Цёмны пакой” у сталічнай галерэі “ДК”. Ён правёў экскурсію, распавёў пра адну з улюбёных ім работ — “Дуэль”, на якой — сын мастака. А пасля наша размова працягнулася ў сталым фармаце рубрыкі "Рэдакцыя плюс..." (Дарэчы, а гэты тыдзень мастак па даўняй завядзёнцы правядзе на міжнародным арт-кірмашы "Арт-Базэль".)
Далей
|
№ 24 / 1254 за 2016-06-11
Несярэдняе звяно
Надумай лідар пецярбургскага гурта “Ленінград” Сяргей Шнураў скласці свой планавы шэдэўр на тэму беларускай музычнай індустрыі, у iм мог бы быць і такі радок: “Песень нармальных няма, мня-мня, адны прадзюсары ў краіне, мня-мня”. Да аднаго з іх і выправіўся калектыўны інтэрв’юер “К”, але сустрэліся мы ў паўнахаўсе на ўскраіне Мінска не з менеджарам сярэдняга звяна, а з самым вядомым ды паспяховым музычным прадзюсарам Беларусі, імя якога ведаюць далёка за яе межамі ў колах кампетэнтных ды не вельмі. У прынцыпе, з Яўгена Калмыкова і пачыналася гэтая дзейнасць у Беларусі на сур’ёзным ўзроўні...
Далей
|
№ 18 / 1248 за 2016-04-30
Забароненыя тэмы
Гэтым разам члены рэдакцыі “К” завіталі на кафедру тэорыі і метадалогіі журналістыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, каб паразважаць разам з прафесарам, доктарам філалагічных навук, старшынёй Рэспубліканскай экспертнай камісіі па супрацьдзеянні прапагандзе парнаграфіі, гвалту і жорсткасці (а яшчэ і сябрам рэдакцыйнага савета газеты) Нінай ФРАЛЬЦОВАЙ пра забароненыя тэмы ў жыцці і мастацтве.
Далей
|
№ 17 / 1247 за 2016-04-23
Масавікі-забаўнікі?.. Так. Але...
Ён нарадзіўся ў Ельску і працуе ў сферы мясцовай культуры вось ужо 43 гады. Скончыў Гомельскае музычна-педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці “Культурна-асветніцкая работа”. Пасля вучобы ў мінскім Інстытуце культуры ўдасканаліў веды ў арганізацыі і методыцы клубнай дзейнасці. Пачынаў з інструктара РДК, кіраўніка эстраднага калектыву, потым быў метадыстам, дырэктарам ГДК. З 1995 года кіруе аддзелам культуры, які займеў у дадатак цяпер ідэалогію і справы моладзі. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь… Час ад часу з ім раяцца калегі з іншых раёнаў і абласцей. Яму заўжды ёсць, што ім сказаць і паказаць. Нягледзячы на такую запатрабаванасць Валерый ГЕЙХМАН не лічыць, што ад памылак ён раз і назаўжды застрахаваны. Проста навучыўся іх своечасова выпраўляць.
Далей
|
№ 16 / 1246 за 2016-04-16
Калі пра смак нашага хлеба задумацца?
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя Іосіфа Жыновіча нядаўна справіў 85-годдзе. Даўшы калектыву адсвяткаваць (і інфармацыйна суправадзіўшы дату публікацыямі музыказнаўцы Вольгі Брылон пра пачынальнікаў слыннай візітоўкі нашай радзімы), мы рушылі да мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора — народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла КАЗІНЦА.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|