Беларуская мова і чартапалох
Даю цытату (амаль): “Ужо многа гадоў нас папікаюць за тое, што мы па-беларуску не чытаем і што большасць з нас не ўмее выказвацца і гаварыць на роднай мове. Справа ў тым, што мы і рады чытаць па-беларуску, але славеснасць наша вельмі абмежавана. Яна, зразумела, прадстаўлена некалькімі цудоўнымі паэтамі, але нельга патрабаваць ад чытачоў выключнай заахвочанасці паэзіяй. У прозе мы маем некалькі найцікавых раманаў, між тым як у той жа ... кнігі адна цікавейшая за другую выходзяць у свет. Мы не надта бачым і добрыя пераклады, але многія аддаюць перавагу арыгіналу. Часопісы нашы цікавыя больш за ўсё літаратарам. Чытачы і наогул ўвесь народ паведамленні і навіны, простыя чалавечныя паняцці чэрпаюць з кніг чужаземных, такім чынам і думаем (мыслім) мы на мове іншаземнай (ва ўсялякім разе тыя, якія сочаць за думкамі чалавечага роду)...”
Далей