Дзяжурны па нумары № 37 / 1320 за 2017-09-16
Не сысці на палове дарогі
Што кіруе бацькамі, калі тыя запісваюць сваіх дзяцей на дадатковыя заняткі пры школах? Многімі — успаміны пра эстэтычныя аддзяленні пры ўстановах адукацыі, куды самі хадзілі. Выгада была відавочнай: дзіця малявала, танцавала, спявала ці іграла на інструменце, не марнуючы час на пераезды па горадзе, творчыя заняткі падганяліся пад расклад школьных урокаў. Па заканчэнні адукацыі вучні атрымлівалі пасведчанне з адзнакамі, якое давала магчымасць працягнуць профільную адукацыю ў каледжах ці адпаведных ВНУ. Аднак чаканні сённяшніх татаў і мам хутка разбіваюцца аб неспадзяваныя адкрыцці.
Далей
|
№ 36 / 1319 за 2017-09-09
Мінскі менталітэт
Калі Мінску было 900 год, мне споўнілася 13. Я амаль не памятаю тое святкаванне. Хутчэй за ўсё, я не ўспрымаў мерапрыемствы і адмысловую аздобу горада як нешта асаблівае, а саму дату як веху ў гісторыі горада і чымсьці важную для мяне. Відаць, таму, што на той час я быў мінчуком толькі паводле факту прапіскі, але Мінск яшчэ не быў прапісаны ў маім сэрцы.
Усведамленне, што я мінчук, прыйшло пазней. Памятаю, калі ў 70-х маёй маці, журналісту, прапанавалі працу ў маскоўскім часопісе, і яна вагалася, ехаць ці не, мы з братам усчалі вэрхал, што нікуды з Мінска не паедзем, а калі ёй трэба тая Масква — хай едзе без нас. На гэты момант я ўжо быў мінчуком не па пашпарце, але па сутнасці. Меў мінскі менталітэт.
Далей
|
№ 34 / 1317 за 2017-08-26
Музыкалка алімпійскага рэзерву
Калі знаёмыя ганарліва распавядаюць, што адвялі дзіця ў музычную школу, я ўнутрана здрыгваюся. Памяць па-здрадніцку падкідвае абрыс стомленай піяністкі, вымушанай штотыднёва па раскладзе выслухоўваць, як яе вучні здзекуюцца з інструмента. Кожны ўрок настаўніца непрыхавана пакутуе, а вучні затоена прызываюць усе маланкі свету на гэтае абрыдлае за сем гадоў фартэпіяна… Сёлета наведвала сяброўку ў Германіі і на свае вочы пабачыла: усё ж такі ад музычнай школы можна атрымліваць задавальненне.
Далей
|
№ 33 / 1316 за 2017-08-19
“Матылькі тут не жывуць”
4 жніўня Мікалаю Селешчуку споўнілася б 70 год. Мастак не паспеў састарыцца. Ён загінуў у Італіі у 1996 годзе, не дажыўшы да “палцінніка”. Вясковец з Берасцейшчыны зрабіў выдатную творчую кар’еру ў сталіцы, стаў адным з самых паспяховых мастакоў Беларусі, і што найбольш важна — першым прафесіяналам, які адкрыта ўвёў у наша мастацтва выяўленчыя і сэнсавыя коды, адпавядаючыя тагачаснай заходняй эстэтыцы. Да Селешчука ў Савецкім Саюзе носьбітам еўрапейскай культурнай ментальнасці лічылася Прыбалтыка, ён жа пасунуў “захад” далей на Усход. Ці наблізіў Усход да “захаду” — гэта як каму болей падабаецца. Варта адзначыць і тое, што ён не паехаў самасцвярджацца за мяжу. Ягоная майстэрня заўжды была ў Мінску. Селешчук ўсяго дасягнуў тут, не адрываючыся ад родных каранёў, сілкуючы творчасць нашай рэчаіснацю, гарманічна спалучаючы мастакоўскі касмапалітызм з натуральнай беларускасцю.
Далей
|
№ 32 / 1315 за 2017-08-12
“Свадьба пела”, а не спявала
На мінулых выхадных занесла мяне на вяселле: даўні прыяцель выдаваў замуж дачку, а паколькі я памятаю прыгажуню яшчэ з малых гадоў, то быў запрошаны. Аповед аб афіцыйнай частцы і фатаграфаванні ў знакавых месцах Мінска апушчу, а перайду адразу да рэстарана.
Далей
|
№ 31 / 1314 за 2017-08-05
Конкурс рэжысёраў: зрэжысіруем?
Мінулым тыднем расійскі тэлеканал “Культура” трансляваў усе тры туры ІІІ Міжнароднага конкурсу маладых оперных рэжысёраў “Нана-опера”. Раптам падумалася: чаму б не правесці штосьці падобнае ў нас? Але для рэжысёраў драматычных тэатраў.
Далей
|
№ 30 / 1313 за 2017-07-29
Хлеб кампазітарскі: каго частаваць?
Апошні тыдзень аказаўся багаты на значныя кампазітарскія юбілеі: 22 ліпеня — 75-годдзе Рыгора Суруса, 25-га — 80-годдзе Дзмітрыя Смольскага. І што? Дзе тая музыка гучыць?
Далей
|
№ 29 / 1312 за 2017-07-22
Вяртаем сваё!
Ёсць ідэі, якія, што называецца, лунаюць у паветры і набываюць матэрыяльную вагу, калі іх агучвае асоба, упаўнаважаная прымаць абавязковыя да выканання рашэнні. Пра неабходнасць распрацоўкі дзяржаўнай праграмы вяртання ў Беларусь яе культурных каштоўнасцей, што былі вывезены з нашай зямлі без згоды нашага народа, гаворка ідзе з першых дзён Незалежнасці, а мо і раней. Але істотных зрухаў, скажам шчыра, дагэтуль не бачна. І вось днямі па гэтай тэме выказаўся Кіраўнік дзяржавы: “Варта па-новаму зірнуць на пытанне вяртання культурных каштоўнасцей у Беларусь. Гэта неад’емны элемент фарміравання духоўнай ідэнтычнасці нашай нацыі. Работу ў гэтым напрамку трэба праводзіць з гледзішча “Беларуская спадчына ў свеце”. Паколькі шэраг культурных праектаў станавіліся рэчаіснасцю пасля таго, як іх браў пад уласны кантроль Прэзідэнт, ёсць падставы спадзявацца, што гэта справа зрушыць з “мёртвай кропкі”.
Далей
|
№ 28 / 1311 за 2017-07-15
Слова аб FM-піянеры
На пачатку 2000-х у газеце, у якой я тады працаваў, быў апублікаваны матэрыял Аляксея Пратасава пад гучнай і правакацыйнай назвай FM Must Die! У ім аўтар (цяпер — альтэрнатыўны музыкант, які згубіўся дзесьці ў “еўропах”, а тады, між іншым, радыйшчык!) даволі-такі жорстка выказаўся з нагоды айчыннага вяшчання на адпаведных хвалях. Думаю, пра сённяшні эфір Аляксей наогул нічога пісаць бы не стаў — можа, хіба адзначыў, што тое радыё ў параўнанні з гэтым было аазісам? Прынамсі, для людзей аўтсайдарскай у здаровым сэнсе культурнай арыентацыі. Няма ўжо даўно таго праклятага Пратасавым FM, сышло. І сыходзяць тыя, хто былі піянерамі яго, пры кім яно і пачало ў сілу самых розных прычын ператварацца ў гэтак нялюбае Аляксеем СМІ.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 27
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|