art-блог № 50 / 1541 за 2021-12-11
Мода. Музыка. Маладосць. У аздобе настальгіі
Кожны чалавек хоць аднойчы ў жыцці ды сутыкаецца з праблемаю старых рэчаў. І выкінуць шкада, і трымаць няма дзе. Навошта мне стары прайгравальнік і вялікі стос вінілавых пласцінак, калі музыку я слухаю праз Сеціва? Але ж гэта памяць юнацтва… А з гэтымі цацкамі гулялі мае дзеці. А гэтыя кнігі мне няма калі перачытваць, але ж калісьці я быў у захапленні ад гэтых тэкстаў — цяпер гляджу на вокладкі і перажываю тое пачуццё зноў… А рэчы, якія ні да чаго не прыстасуеш, — можа, ад іх пазбавіцца? Не, шкада: сябры дарылі.
Мая бабуля да скону захоўвала цэлую калекцыю шматкоў розных тканін. Гэта быў яе “архіў”. Бабуля была добрай швачкай, з таго і жыла ў вайну ды і потым — у цяжкія пасляваенныя гады. Брала бабуля такі шматок у рукі і расказвала, якая з гэтай тканіны была сукенка, хто яе замаўляў, як склаўся лёс жанчыны, што насіла гэтую сукенку.
А ўспомніў я гэта на выставе “Мода. Музыка. Маладосць”, што праходзіць у Галерэі Міхаіла Савіцкага.
Далей
|
№ 49 / 1540 за 2021-12-04
Ці лёгка быць маладым?
У 1986 годзе латвійскі рэжысёр Юрыс Падніекс паставіў дакументальна-публіцыстычны фільм з назваю, якая стала крылатым выслоўем: “Ці лёгка быць маладым?”. Як вынікае з назвы, фільм пра моладзь; пра непрыманне ёю звыклага для папярэдняга пакалення ладу жыцця, спантанны пошук адказу на вечнае пытанне пра сэнс жыцця. З фільма вынікае, што маладосць зусім не бестурботны час, як яно падаецца на настальгічнай адлегласці ў сталыя гады.
Далей
|
А зоркі нарадзіліся?
Зоркі на небе маюць звычку падаць, згасаць, запальвацца зноў. А ў нашым Музычным тэатры яны нараджаюцца. Сведчаннем гэтага — назва прэм’ернага спектакля “Нараджэнне зорак”. А наколькі яны насамрэч зоркі і сапраўды нараджаюцца, а не знікаюць, паспрабуем разабрацца.
Далей
|
Нібыта праз хрустальнае шкло…
Вялікую персанальную выставу мастака Андрэя Духоўнікава маглі б убачыць віцябчане напрыканцы восені ў сваім абласным Мастацкім музеі, але цяпер убачаць невялічкую і канцэптуальную выстаўку ў нефармальнай і багемнай Арт-прасторы на Талстога, 7. Андрэй Духоўнікаў чалавек вядомы, аўтарытэтны — дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, вялікі прапагандыст і рухавік справы захавання памяці пра УНОВИС: і ў гэтай дзейнасці ён сапраўдны творца. але ж і сам — мастак, захоплены, натхнёны. А вось ладзіць уласныя выставы часу ў яго звычайна не стае, і экспазіцыя, што адкрылася ў панядзелак 29 лістапада, — са спісу рэдкіх з’яў. Тым больш яна вартая ўвагі.
Далей
| |
№ 48 / 1539 за 2021-11-27
Кантэкст канцэпту
Гэтымі днямі ў сталіцы адбываецца культурніцкі фэст пад назваю Трыенале “Канцэпт”. Ладзіцца такога роду імпрэза ў нашай краіне ўпершыню. Як вынікае з назвы, гаворка ідзе пра мастацтва канцэптуальнае. А канцэптуалізм паводле вызначэння — гэта кірунак, дзе ўвага засяроджваецца на інтэлектуальным асэнсаванні твора. Сам жа канцэптуальны арт-аб’ект мае мэтаю трансляцыю той ці іншай ідэі. Лагічна запытаць: а што тут асаблівага? Нейкі ідэйны грунт ёсць у якога заўгодна мастацтва, нават калі вонкава яно падаецца чыста рэфлексіўным. Асаблівасць канцэптуалізму ў тым, што ўзровень непасрэдна мастацкай рэалізацыі праекта прынцыповага значэння не мае. Канцэптуалізм мае сваю дзялянку на шырокім абшары постмадэрнізму. У Еўропе і ў Злучаных Штатах Амерыкі гэтае колісь эпатажнае мастацтва даўно набыло кананічнасць і нават паспела забранзавець.
Далей
|
Для роднасных душ
Новыя тэхналогіі ўсё больш актыўна ўваходзяць у побыт, у тым ліку і ў галіне музыкі. Цяпер зусім не абавязкова збірацца выканаўцам у студыі, каб запісаць новы матэрыял. На дапамогу прыходзіць Інтэрнэт. Дастаткова наяўнасць кіраўніка-прадзюсара, яго здольнасці арганізаваць працэс, і праз некаторы час у Сеціве з’яўляюцца новыя запісы. Так здарылася ў 2013-м, калі з ініцыятывы бас-гітарыста і скрыпача, былога ўдзельніка «Песняроў» ды джазавых груп Ігара «Стэфа» Сафонава і Барыса Бернштэйна, жыхара Атланты, музыкантамі з розных краін была запісана і выдадзена на CD праграма «Вясёлыя жабракі». Мэтай працы было ўшанаванне памяці кампазітара Ігара Паліводы, які напісаў гэтую праграму яшчэ для «Песняроў», але якая так і не была выдадзена на гуканосьбітах.
Далей
|
Па клавішах чорных і белых
Пачатак зімы будзе адзначаны грандыёзнай падзеяй: 1–10 снежня ў сталіцы адбудзецца Міжнародны конкурс піяністаў “Мінск-2021”.
Далей
|
Зямля-карміліца і людзі. На балоце
Кожны тэатр мае сваю візітоўку, а то і некалькі такіх пастановак, назва якіх адразу асацыюецца з назвай калектыву. Візітоўкай Мазырскага драматычнага тэатра імя Івана Мележа сёння ўспрымаецца спектакль “Людзі на балоце”, двойчы ўганараваны на нядаўняй Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Лаўрэатамі сталі галоўны рэжысёр тэатра Раман Цыркін і артыст тэатра Міхась Кліменка, які выканаў ролю Халімона Глушака.
Далей
|
№ 47 / 1538 за 2021-11-20
Арфа сталічная
Гэтымі днямі на розных пляцоўках сталіцы пануе арфа: 18 — 21 лістапада ў нас праходзіць Міжнародны арфавы фестываль “Дзве сталіцы. Масква — Мінск”. У праграме форуму — чатыры канцэрты (адзін з іх — з анлайн-трансляцыяй), шэсць майстар-класаў, іншыя мерапрыемствы і творчыя сустрэчы.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|