Суботнія сустрэчы № 16 / 1507 за 2021-04-17
Чалавек, які любіць
Гэты мінскі фатограф за мінулыя гадоў пяць аб’ездзіў усю Беларусь, стварыў проста летапіс традыцыйных беларускіх свят і абрадаў, зафіксаваў многае з таго, што набыло і набывае ў нас статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. І прыгожыя фотаальбомы, і навуковыя, і асветніцкія выданні — усе з фатаграфіямі Альфрэда Мікуса. Стаж у гэтай прафесіі ў параўнанні з мэтрамі ў яго і не такі вялікі, усяго гадоў дзесяць. Але ж і перамог на прэстыжных міжнародных конкурсах ужо больш за многіх — а прынеслі іх якраз работы, створаныя ў беларускай глыбінцы. Як знайшлася “свая” тэма, чаму атрымліваецца здымаць такіх прыгожых людзей, пры чым тут любоў — гутарым з вядомым майстрам.
Далей
|
№ 15 / 1506 за 2021-04-10
Без пафасу пра нетыповага мастака
Летась Беларусь на дзяржаўным узроўні святкавала 100-годдзе мастацкага аб’яднання УНОВИС. Паверыць у такое яшчэ з дзясятак гадоў таму было проста немагчыма — настолькі трывала тая віцебская гісторыя ў нашай краіне была забытая, цікавіліся ёй толькі вузкія спецыялісты. У 2018-м у гістарычным будынку быў адкрыты новы крэатыўны Музей гісторыі Віцебскага мастацкага вучылішча, а калектыў музея неўзабаве атрымаў за яго пачэсную прэмію. Усё гэта не магло б адбыцца без мастака Андрэя ДУХОЎНІКАВА — дырэктара Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, які прыдумваў, арганізоўваў, прабіваў, заахвочваў, знаходзіў грошы і партнёраў… На гэтай пасадзе ён працуе 10 гадоў, але ў творчым асяроддзі Віцебска быў вядомы і раней — выкладаў у мастацкай гімназіі, радаваў уласнымі выставамі, арганізоўваў цікавыя агульныя праекты, ізноў жа — прыдумваў, заахвочваў, дасягаў выніку. Апошнімі гадамі прозвішча Андрэя Духоўнікава гучыць пастаянна. Але ж пра самога чалавека, пра самога мастака
і не так многа вядома. Рэдкі выпадак, калі размова з Андрэем Духоўнікавым будзе не толькі пра УНОВИС, Шагала і Малевіча.
Далей
|
№ 14 / 1505 за 2021-04-03
Кіч як эдэм вакол сябе
Слова “кіч” у мастацкім асяроддзі звыкла мае негатыўнае адценне. Але ўсе мы бачым і сутыкаемся з ім ледзь не кожны дзень — бо ён жыве не толькі на карцінах, але і ў публічнай прасторы, на нашых вуліцах і ў дварах. Даследчыкамі гэтая з’ява часта ігнаруецца як “немастацтва”, пры тым што займае яна даволі значнае месца ў культуры. І пры тым, што “не заўсёды да яе варта ставіцца выключна негатыўна”, — лічыць аўтар кнігі “Кіч у мастацкай культуры Беларусі” Дар’я БУНЕЕВА. Кніга неўзабаве мае выйсці — гэта будзе практычна першая вялікая работа па даследаванні кіча ў нашай краіне. Разам з аўтарам — мастаком і мастацтвазнаўцам Дар’яй Бунеевай — мы анансуем выданне і гаворым пра розныя віды мастацкага кіча.
Далей
|
№ 13 / 1504 за 2021-03-27
Муза гармоніі, якая хацела стаць парашутысткай
У нядзелю 21 сакавіка адзначыла сваё 95-годдзе адна са старэйшых музыказнаўцаў нашай краіны — кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі Калерыя СЦЕПАНЦЭВІЧ. За больш як 60 гадоў, аддадзеных працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з іх больш за 20 — прарэктарам па вучэбнай і навуковай рабоце), выпусціла безліч дыпломнікаў, магістрантаў, аспірантаў — прасцей назваць тых, хто ў яе не вучыўся. І гэта будуць хіба даваенныя выпускі. Бо нават сённяшнія студэнты, што не заспелі яе лекцыі, вучацца на яе шматлікіх кнігах, даследаваннях, навуковых і крытычных артыкулах, вучэбных дапаможніках і іншых матэрыялах, прысвечаных беларускай музыцы. Яна і цяпер, ужо некалькі гадоў як на пенсіі, працягвае працаваць. Апошнім часам выдала ўспаміны “Маё жыццё ў гармоніі з музыкай” і два зборніка навуковых артыкулаў — сваіх і свайго мужа і калегі, доктара мастацтвазнаўства, прафесара Георгія Глушчанкі, які пайшоў з жыцця ў 1994-м. Заканчвае яшчэ адну кнігу — па прынцыпе: “ні дня без радка”. А наконт свайго юбілею жартуе: дайце яго ў ракаходзе, паводле поліфаніі (у кіно такі прыём “ззаду наперад” называецца зваротным рапідам) — атрымаецца ўсяго 59.
Далей
|
№ 12 / 1503 за 2021-03-20
Няўлоўны герой на фоне пустаты
У адрозненне ад спартыўных спаборніцтваў, мастацкія конкурсы і прэміі наўрад ці здатныя вызначыць лепшых — у гэтай сферы аб’ектыўных крытэрыяў быць не можа. Затое яны сведчаць пра настроі і трэнды сярод саміх “суддзяў” з экспертнай супольнасці — пра тое, што сёння лічыцца вартым і важным, якія крытэрыі ставяцца ў галаву кута…
І той факт, што ў спіс лаўрэатаў І Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры, якую не так даўно ладзіў Беларускі саюз мастакоў, патрапіла Таццяна РАДЗІВІЛКА, прыемна ўражвае. У яе палотнах зусім няма ўсяго таго, у чым сёй-той вінаваціць цяперашняе мастацтва — хайпа, павярхоўнасці ды камерцыі. Гэтыя творы глыбокія, таямнічыя, незразумелыя — і зусім някідкія, папраўдзе інтэлігентныя. За імі яўна нешта стаіць, і ты гэта адчуваеш, нават калі не можаш зразумець, што менавіта.
Далей
|
№ 10 / 1501 за 2021-03-06
Вясна як казка дзяцінства: фарбы суму і радасці
Вядомая кампазітар Галіна ГАРЭЛАВА — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар, загадчыца кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — адзначыла ўчора 70-гадовы юбілей.
Яе творы ўпрыгожваюць многія значныя канцэрты і фестывалі сучаснай камернай музыкі — не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, дзе друкуюцца ейныя партытуры і адкуль яна атрымлівае ўсё новыя замовы на прэм’ерныя выкананні сваіх опусаў. Бо музыка Гарэлавай як “аўтапартрэтнае” ўвасабленне творцы — гэта спалучэнне тонкай паэтычнасці і філасофскай мудрасці. Але напярэдадні жаночага свята наша размова пачалася з моднай сёння гендарнай праблематыкі.
Далей
|
Мушкецёр анімацыі Ленкін
На пачатку гэтага года, юбілейнага для ўсёй беларускай анімацыі, і свой уласны юбілей — 60-годдзе — адзначыў адзін з самых вядомых і ўшанаваных рэжысёраў нашага анімацыйнага кіно Аляксандр ЛЕНКІН. Яго першая стужка на кінастудыі “Беларусьфільм” выйшла яшчэ ў 1988 годзе, а праца над апошняй па часе была вось толькі скончана. Фільмы Аляксандра Ленкіна добра ведаюць дзеці — менавіта ён аўтар, сцэнарыст і рэжысёр, папулярных серыялаў для самых маленькіх “Прыгоды рэактыўнага парася” і “Рыбка з імем Нельга”, стваральнік фільмаў паводле беларускіх казак: найбольш знакаміты, шматкроць адзначаны ўзнагародамі на фестывалях — “Дзед”. Але і дарослая аўдыторыя сярод фільмаў Ленкіна знойдзе для сябе і нешта філасофскае, лірычнае, паэтычнае: тут варта згадаць стужку “Птаха”, што таксама неаднойчы адзначалася на фестывалях, — і нешта жартаўлівае, гарэзлівае. Ад самых першых дзён у анімацыі да падзей ужо гэтага года мы і пройдземся з Аляксандрам Ленкіным у гонар юбілею.
Далей
|
№ 9 / 1500 за 2021-02-27
Няхай даруе мне Гаген…
“На гэтую зямлю я адчуваю сваё права як мастак”, — гаворыць пра родны бялыніцкі кут графік Ларыса Журавовіч. Нядаўна ў Мінску ў Палацы мастацтва прайшла яе персанальная, юбілейная выстава “Святло зямлі, святло нябёсаў…” Зніклыя за часам храмы, партрэты землякоў, выявы сялянскіх хатак, нацюрморты — усё натхнёна тым месцам, дзе мастачка нарадзілася і жыве: Бялынічамі, навакольнымі вёскамі, людзьмі, што шчыруюць на зямлі. Ларыса Журавовіч — член Беларускага саюза мастакоў, уладальнік розных узнагарод — калісьці па заканчэнні навучання ў сталіцы вярнулася дадому. І як яе славуты зямляк — жывапісец Вітольд Бялыніцкі-Біруля, які, жывучы ў далёкіх краях, не змог адарвацца ад родных мясцін — апявае сваё, блізкае.
Далей
|
№ 8 / 1499 за 2021-02-20
Скарбы матчынай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, што ладзіцца пад эгідай UNESCO. Натуральна, не застаецца ўбаку ад гэтай важнай даты і Беларусь. Пра тыя цікавосткі, якія чакалі і чакаюць аматараў роднай мовы на гэтым і наступным тыдні, “К” пагутарыла з выконваючай абавязкі вучонага сакратара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вольгай МІЦКЕВІЧ.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 50
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|