Традыцыі № 35 / 1474 за 2020-08-29
Этнограф-самародак з Любаншчыны
Жыхара горада Любані Сяргея Выскварку, загадчыка арганізацыйна-метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры, у Вікіпедыі прадставілі так: “збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры, этнахарэограф, этнапедагог”.
Далей
|
№ 30 / 1469 за 2020-07-25
У пошуках свайго стылю
Развіццё і жыццё любога народа нельга ўявіць без яго традыцыйнай культуры, якая ўключае ў сябе, апрача вуснай народнай творчасці, таксама агульны ўклад і ўмовы штодзённага існавання, сукупнасць спосабаў і форм задавальнення матэрыяльных і духоўных патрэб народа. Побыт мае свае адметнасці, характэрныя рысы, уласцівасці літаральна ў кожнай мясцовасці, не з’яўляецца нечым застылым, а пастаянна мяняецца, папаўняецца новым зместам. І вельмі важна захаваць тое, чым жылі нашы дзяды, прадзеды, каб яно не згінула ў вяках, а прымушала і сёння задумацца аб каранях роду ды вытоках сённяшняга дня.
Далей
|
№ 28 / 1467 за 2020-07-11
Двухметровы капялюш для Смаргоні
Пруток да прутка — і рукатворны шэдэўр нараджаецца літаральна на вачах. Па біяэнергетычных уласцівасцях лаза — з ліку раслін, якія аддаюць энергію. І гэта пацвярджаюць мае суразмоўцы — народныя ўмельцы Аляксандр і Людміла Мускія: “Калі пляцеш, пра ўсе балячкі забываеш, настрой
падымаецца, адчуваеш неймаверны прыліў сіл”.
Гледзячы на Мускіх, разумееш, што іх любімы занятак мае яшчэ адну цудадзейную сілу — ён моцна змацоўвае сям’ю. Нябачным, але вельмі трывалым і надзейным лазовым пруцікам….
Цяпер аматараў лозапляцення ў Беларусі шмат, але са званнем “Народны майстар Рэспублікі Беларусь”, — адзінкі. У Гродзенскай вобласці — толькі Мускія са Смаргоні.
Далей
|
№ 24 / 1463 за 2020-06-13
З Мілавіцай у сэрцы
Слова “Мілавіца” ў многіх выклікае асацыяцыі са знакамітай фабрыкай жаночай бялізны. Насамрэч гэта імя старадаўняй беларускай багіні прыгажосці, а яшчэ — назва і дагэтуль не пастаўленай казачнай оперы Уладзіміра Солтана, аўтара опернага “Дзікага палявання караля Стаха” паводле Уладзіміра Караткевіча. Нарэшце, “Мілавіца” — гэта фальклорны гурт Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь”. І сёлета гэтаму гурту спаўняецца 30 гадоў.
Далей
|
Куфар — дзявочы скарбчык
Дзе беларускія гаспадыні захоўвалі свае няхітрыя скарбы? Вядома ж, у вялізных, надзейных драўляных куфрах. У часы Сярэднявечча цяжкі куфар, акаваны металам, быў атрыбутам шляхецкага саслоўя. Паступова гэты сімвал хатняга дабрабыту стаў даступным для заможных гараджан. А з другой паловы ХІХ стагоддзя куфры пачалі набываць і сяляне, чыё матэрыяльнае становішча палепшылася пасля адмены прыгоннага права. Вырабляліся куфры гарадскімі рамеснікамі, прадаваліся на кірмашах і каштавалі нятанна.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту на працягу свайго існавання збіраў калекцыю куфраў. Рэстаўрацыя некаторых доўжылася па некалькі гадоў. Плёнам гэтай працы стала выстава куфраў, якая адкрылася 5 чэрвеня ў сектары Паазер’е, у павеці вяночнага двара з вёскі Варашылкі. Яна будзе дзейнічаць пастаянна.
Далей
|
№ 20 / 1459 за 2020-05-16
А мог бы прафесарам стаць…
Смаргонскі майстар Іван Карней жыў на вуліцы Леніна. Яго акуратны дом літаральна патанаў у зеляніне. За густымі вялікімі кустамі рознакаляровага бэзу не было відаць плоту. Цяпер бы сказалі: дызайнерскае вырашэнне дадатковай жывой агароджы. Каля хаты — прысядзібны ўчастак. Іван Міхайлавіч быў выбітным садаводам. Меў вялізны яблыневы сад. Усе дрэўцы — дагледжаныя. Яблыкі — самых розных гатункаў.
Далей
|
№ 15 / 1454 за 2020-04-11
Ад Вялікадня да Радуніцы
Народны каляндар у беларусаў — з’ява няпростая, і ў той жа час лагічная і паслядоўна-заканамерная. Да прыкладу, пасля Вербніцы пачынаўся перадвелікодны тыдзень. Цягам яго гаспадарка прыводзілася ў адпаведны святу выгляд. Усё мылася, чысцілася, перадусім стол, лавы, бяліліся сцены, печ. Канешне ж, мыліся і самі. У суботу фарбаваліся яйкі “шурлухой з лука”, гатаваліся неабходныя стравы. Вечарам, склаўшы ўсё тое, што неабходна пасвяціць, ішлі ў царкву на ўсеночную. Пасля вярталіся дадому і снедалі, пакаштаваўшы наперад усяго пасвянцонага. Але трэба ўлічваць, што ў царкву хадзілі асобныя члены сям’і. Усе астатнія сямейнікі, памыўшыся, выціраліся ручніком, на якім раскладвалася для пасвячэння велікоднае. Гэта павінна было аберагчы ўсіх членаў сям’і ад нядужасці, а дзяўчатам да ўсяго гэтага паспрыяць, каб яны былі прыгожыя. Перад пачаткам снедання сямейнікі звычайна станавіліся на калені і маліліся, а потым садзіліся за стол.
Далей
|
№ 14 / 1453 за 2020-04-04
Крыжык за крыжыкам
Любімая справа павінна прыносіць не толькі душэўную радасць, але і матэрыяльнае задавальненне. Знайсці іх — як іголку ў стозе сена. Вышывальшчыца Зоф’я Войтка, майстар народнай творчасці Рэспублікі Беларусь, сваю іголку знайшла. Разам з ніткамі і ўсім наборам для вышывання.
Далей
|
№ 12 / 1451 за 2020-03-21
Сорак клёцак-калабашак ды капейка
Найбольш значным святам у сакавіцкім веснавым календары Гарадоччыны з’яўляюцца Саракі, якія адзначаліся, па словах мясцовых інфарматараў, 22 сакавіка. Сэнс гэтай веснавой дзеі вяскоўцы звязвалі з прылётам сарака птушак. Канешне ж, сярод іх найперш называлі шпакоў. Такая прыхільнасць тлумачыцца, відаць, тым, што шпакі прысутнічалі ў жыцці чалавека кожнай вёскі, у той час як буслянкі маглі знаходзіцца далёка не ў кожным паселішчы. А за шпакамі павінны былі прыляцець іншыя птушкі, галоўнае, каб было іх сорак назваў.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|