Традыцыі № 33 / 1524 за 2021-08-14
Назва сям’і — «Крыніцы»
Творчы шлях калектыву, пра які пойдзе размова, пачаўся ў 1972 годзе, калі на сцэне Ашмянскага раённага Дома культуры ўпершыню выступіў хор культпрасветработнікаў. Назву ўдзельнікі калектыву далі сабе самі — “Крыніцы”, мабыць, каб, з аднаго боку, падкрэсліць рэпертуар — з крыніц народных, а з другога — пажадаць яму доўгага і шчаслівага жыцця: як нястомна цячэ крыніца, так нястомна жыве і народная песня — крыніца творчасці і натхнення.
Далей
|
Фестываль у Бакштах
1 жніўня 2021 года творчым калектывам аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы вёскі Бакшты праведзены традыцыйны фестываль “Бакштаўскі каларыт”, які стаў брэндам на працягу пяці гадоў.
Далей
|
№ 30 / 1521 за 2021-07-24
“Радасцея” — ад слова “радасць”
Такія пісьмы-споведзі прыходзяць на адрас нашай газеты далёка не кожны дзень. Вельмі шкада. Аўтарка не з чужых слоў ведае, як зарабляецца “культурны” хлеб, бачыла, як развівалася сельская самадзейная творчасць, сама брала ўдзел у гэтым працэсе. Але назірала і тое, як пэўныя паселішчы з іх установамі культуры прыйшлі ў заняпад. Аднак аптымізацыя не знішчыла аптымізм гэтай кабеты. Яна, пенсіянерка, па-ранейшаму спявае ў сваім калектыве і верыць у тое, што вёска не знікне, як раса пад сонейкам, і па-ранейшаму застанецца радзімай выбітных асоб, цікавых ідэй, карысных спраў.
Далей
|
№ 25 / 1516 за 2021-06-19
Пад аховай Антонія
Унікальнае месца — ціхая вёска Адэльск Гродзенскага раёна на самым ускрайку заходняй мяжы становіцца ўсё больш папулярнай. Пра ткачыху Ядзвігу Райскую, майстра Мар’яна Скрамблевіча, мясцовыя традыцыйныя танцы ды стравы “К” піша пастаянна. Гэта адзіная вёска ў Беларусі, дзе захоўваюцца два элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны. А мясцовы храм з’яўляецца помнікам старажытнага драўлянага дойлідства.
Далей
|
№ 23 / 1514 за 2021-06-05
“Таленту мала, патрэбна цярпенне…”
Афіцыйныя радкі службовай характарыстыкі абвяшчаюць: “Наталля Ланцава валодае выдатнымі вакальнымі дадзенымі. Дзякуючы артыстычным здольнасцям, працавітасці, смелай творчай фантазіі, уменню ўвасобіць свае задумы і данесці іх да слухача, яна заваявала прызнанне і аўтарытэт сярод калег і жыхароў нашага горада і за яго межамі”. Як атрымалася ў Наталлі Анатольеўны дамагчыся значных поспехаў,
які сакрэт яе прафесійных дасягненняў? Паспрабуем разабрацца.
Далей
|
“Браслаўскім зарніцам”— 54 гады
Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” — самае сталае на Беларусі. У наступным годзе ў яго — юбілей. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама Юлія Чагарына згадвае, што спачатку мерапрыемства задумвалася як песенны конкурс. З тых часін нязменным засталося толькі месца правядзення фэсту — лесапарк “Леснічоўка”.
Далей
|
№ 22 / 1513 за 2021-05-29
Самародак з Пільцаў
Як сцвярджаў японскі пісьменнік, драматург і акцёр Сімада Масахіка, розум людзей — у іх вачах. Вось глянеш у гэта “люстэрка душы” — і адразу можна зразумець чалавека. А я характар Зыгмунда Бабека прачытала па яго… вусіках. Тоненькіх і акуратненькіх. Псіхолагі і фізіянамісты сцвярджаюць, што ўладальнікі такіх вусікаў — надзвычай акуратныя, дакладныя і адказныя, стрыманыя і выхаваныя, слоў на вецер не кідаюць: сказана — зроблена.
Такая форма вусоў была надзвычай папулярнай у пачатку і сярэдзіне ХХ стагоддзя. Гэтыя прыгожыя вусы патрабуюць асаблівага догляду — штодзённай стрыжкі і ўкладкі. Існуе яшчэ адна заканамернасць: у вусатых больш цесная сувязь з прыродай і жывёльным светам.
Далей
|
№ 20 / 1511 за 2021-05-15
...і кветкі “а-ля” Ніна Бохан
Амаль два гады пошукаў, знаходак — і, нарэшце, “ажыла” выстава “Маляваныя дываны Ніны Бохан”. Спачатку яна адкрылася ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі, а потым перакачавала ў Варнянскі Дом культуры.
А ўсё пачалося з таго, што на адным са смаргонскіх мерапрыемстваў сябра этнаграфічнага таварыства Аляксей Крукоўскі, які ў 2018 годзе ўдзельнічаў у этнаграфічнай экспедыцыі па Смаргоншчыне, расказаў мне пра маляваны дыван. Яго знайшлі ўдзельнікі экспедыцыі ў вёсцы Лісічына. Ніхто на той час не ведаў аўтара работы. Не ўстаноўлены ён і дагэтуль. Затое лісічынская знаходка дала магчымасць адкрыць новае імя ў свеце інсітнага мастацтва.
Далей
|
“Каб у дамочку не было справочкі…”
У адным з гродзенскіх выдавецтваў пабачыла свет унікальная кніга кандыдата культуралогіі з Гродна Янкі Трацяка “Маміны песні”. Яе склалі песні яго маці Станіславы Трацяк са Смаргоншчыны, якія аўтар-сын запісаў у 2006 годзе. А нотныя запісы з голасу ажыццявіў Аляксандр Пашкоўскі — акампаніятар народнага ансамбля народнай песні “Жывіца” з Ашмянскага раёна.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|