Праз гасцінец № 36 / 1475 за 2020-09-05
№ 34 / 1473 за 2020-08-22
Дзявочы пасаг
Сустэча з Ірынай Іосіфаўнай Бернатовіч з вёскі Шэмбелеўцы Гродзенскага раёна адбылася выпадкова і не запланавана, але яна стала для ўдзельнікаў этнаграфічнай экспедыцыі вельмі багатай на ўражанні, эмоцыі, успаміны і экспанаты. Пры чарговым прыездзе ў вёску Зарачанка для пабудовы новай экспазіцыі музея Тарэса Пятрэвіч, былая загадчыца Дома культуры, а зараз наша дапаможца ў музейнай справе, паведаміла, што стараста вёскі Шэмбелеўцы вельмі хоча сустрэцца, каб перадаць у музей некаторыя рэчы, як пазней аказалася — свой дзявочы пасаг (“приданное невесты”), частка якога захавалася да сённяшніх дзён.
Далей
|
№ 33 / 1472 за 2020-08-15
Шукаючы скарбы прадзедаў…
Актывісты Школы фалькларыстаў, што на пачатку бягучага года пачала працаваць пры Гродзенскім раённым культурна-інфармацыйным цэнтры, 30 ліпеня накіраваліся ў этнаграфічную экспедыцыю-вандроўку па Шчучынскім раёне.
Далей
|
№ 26 / 1465 за 2020-06-27
Зямля, дзе нарадзіўся Быкаў
Славутую на “вікторыі” і адначасова горкую на страты падчас Вялікай Айчыннай вайны гісторыю Ушацкага раёна, думаю, ведае — хто ў большай ступені, хто ў меншай — кожны жыхар нашай краіны, пачынаючы ад школьнікаў сярэдніх класаў. І 75-годдзе з Дня Перамогі над нацысцкім бязлітасным ворагам адзначалі там з асаблівымі ўрачыстасцю і смуткам. У мерапрыемствах, прысвечаных гэтай слаўнай даце, удзельнічалі і работнікі мясцовых устаноў культуры, многія з якіх уваходзяць у структуру галаўную.
Далей
|
№ 25 / 1464 за 2020-06-20
Ганцавічы ў пошуках настаўнікаў фартэпіяна
Я і сам для сябе не магу сфармуляваць, чым мне так мілы горад Ганцавічы, але еду на гэтыя брэсцкія землі заўсёды з нейкім душэўным трапятаннем, нібы на доўгачаканае свята ў прадчуванні знаёмстваў з цікавымі людзьмі. Такіх у дастатковай колькасці можна сустрэць, напрыклад, у Ганцавіцкай дзіцячай школе мастацтваў. Запрашаю і вас яе наведаць.
Далей
|
№ 24 / 1463 за 2020-06-13
Магілёўшчына: стратэгія актыўнасці
Заўсёды з захапленнем ставіўся да людзей, якія ўмеюць вырабляць нешта прыгожае, незвычайнае, надзейнае, патрэбнае сваімі рукамі. Асабіста мне Гасподзь не даў такіх жа ўмелых верхніх канечнасцяў:
не, ручкі напільнікаў на ўроках працы ў школе ў мяне выходзілі нядрэнна, але далей справа чамусьці застапарылася. У нашы дні, бываючы ў населеных пунктах, дзе дзейнічаюць дамы рамёстваў, я абавязкова імкнуся ў іх зазірнуць — ды хоць бы з-за таго, каб светла пазайздросціць майстэрству тых, хто там працуе. Сённяшні аповед “К” — аб дзейнасці дамоў, цэнтраў рамёстваў і майстроў Магілёўшчыны: нягледзячы на каранавiрус яны многае паспелі ў гэтым годзе ажыццявіць “ужывую”. І многае, спадзяюся, яшчэ ажыццявяць, выйшаўшы з анлайн-рэжыму. А даведнікам для вас разам са мной стане Валянціна Валчкова — начальнік аддзела інфармацыйна-аналітычнай і рэпертуарна-выдавецкай работы Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Далей
|
№ 23 / 1462 за 2020-06-06
Брэндавы сегмент слонімскага элемента
Ніякі каранавiрус не можа стаць перашкодай юбілею! У першы дзень вясны споўнілася 5 гадоў Слонімскаму раённаму Цэнтру культуры, народнай творчасці і рамёстваў. Установа ўваходзіць у сістэму аддзела культуры Слонімскага райвыканкама і з’яўляецца адным са звёнаў ланцуга, што вызначае не толькі дасугавую палітыку рэгіёна, а захоўвае, развівае і прапагандуе яго матэрыяльную і нематэрыяльную — духоўную спадчыну. Сёння я і прапаную вам азнаёміцца з тым, як вырашаюцца гэтыя пытанні ў раёне. А маім памочнікам пры стварэнні дадзенага матэрыялу стала метадыст цэнтра Святлана Бушчык, добра знаёмая чытачам “К” па інфармацыі, якую яна дасылае на адрас газеты.
Далей
|
№ 22 / 1461 за 2020-05-30
Там, дзе ўсё могуць і ўмеюць
Так ужо атрымалася, што ў паездках па краіне мне не заўсёды ўдавалася дэталёва азнаёміцца з дзейнасцю тых устаноў культуры, якія заслугоўвалі таго, каб расказаць пра іх менавіта ў падрабязнасцях. І раптам настаў час, калі можна прыпыніць свой жыццёвы бег, агледзецца, успомніць і пагутарыць з людзьмі, якія маюць самае непасрэднае дачыненне да такіх устаноў.
Далей
|
№ 21 / 1460 за 2020-05-23
Будзем узлятаць!
І ў дзіцячых школах мастацтваў зараз прывыкаюць да новага парадку працы. Прыстасоўваюцца да іх
і вучні, для якіх такія ўстановы з’яўляюцца трэцім родным домам — пасля сям’і і агульнаадукацыйнай школы, і педагогі, і тэхнічны персанал. Мера адказнасці ляжыць на іх адна на ўсіх — мінімізаваць рызыкі
магчымага заражэння інфекцыяй і распаўсюджвання каранавiруса ва ўмовах навучальнага працэсу.
І ён не проста не спыняецца, а больш таго — выхаванцы ДШМ па-ранейшаму ўдзельнічаюць
у разнастайных конкурсах. “Як такое магчыма?!”— абурана спытаеце вы. Адказваю. Дакладней — адказваюць…
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|