Праз гасцінец № 20 / 1407 за 2019-05-18
Вёска будучыні і яе будні
Гэты аграгарадок стаў у Брэсцкай вобласці флагманам праекта развіцця сельскай мясцовасці “Вёска будучыні”, які прадугледжвае спалучэнне ўсіх выгод гарадской інфраструктуры
з захаваннем традыцыйнага ладу жыцця. У Астрамечава ён пачаў фарміравацца больш
за 500 гадоў таму, як мінімум з 1516-га, калі гэты населены пункт быў упершыню згаданы ў пісьмовых крыніцах. І ўжо ў хуткім часе ў вёсцы з’явіліся і першыя яе агмені культуры. Як мяркуюць навукоўцы, менавіта адтуль насамрэч паходзіць знакаміты “Полацкі сшытак”! А ўжо ў 1905 годзе там адкрылася адна з першых у нашым краі сельскіх публічных бібліятэк.
Карацей, традыцыі багатыя. Але наша гутарка, як і заведзена — пра цяпершчыну.
Далей
|
№ 18 / 1405 за 2019-05-04
Лабараторыя Сонца ў Відамлі
У маім “камандзіровачным рэйтынгу” гэты аграгарадок займае адно з першых месцаў сярод аналагічных населеных пунктаў краіны. Вядома, для атрымання больш дакладнай карціны таго, як функцыянуюць установы культуры ў Відамлi, трэба было б пражыць там хоць бы тыдзень (і пажадана — інкогніта). Але, спадзяюся, тыя першыя ўражанні, якія я атрымаў у ходзе майго экспрэс-візіту, не былі памылковымі.
Далей
|
№ 17 / 1404 за 2019-04-27
Светлыя людзі Цёмнага Лесу
Аграгарадок Цёмны Лес не першы год з’яўляецца аб’ектам пільнай увагі журналістаў. Але пішуць матэрыялы і здымаюць рэпартажы яны не толькі пра тое, як мясцовыя прадпрыемствы выконваюць і перавыконваюць вытворчы план. Прадстаўнікі СМІ ўжо даўно праклалі сцежку да тамтэйшага музея, прысвечанага паэтцы Ніне Кавалёвай. Зрэшты, не забывае прэса наведвацца і ў сельскі клуб. Давайце і мы з вамі адправімся ў гэты населены пункт — з “інспекцыяй” яго ўстаноў культуры. Наперад і з песняй! Памятаеце, як у фільме “Афоня”: “В темном лесе, за лесью”?
Далей
|
№ 14 / 1401 за 2019-04-06
Калейдаскоп радасці ў Год парсючка
Гэты населены пункт — лепшая ілюстрацыя таго, як могуць жыць нашы аграгарадкі. Вядомаму не толькі ў межах краіны прадпрыемству пастаянна патрэбны новыя працоўныя рукі. Значыць, і інфраструктура павінна адпавядаць, каб не на сезон — два заставаліся людзі, а пускалі тут карані. А якасць побыту — яна зусім
не толькі ў прыгожых новых дамах, але і ў тым, ці ёсць дзе чалавеку прабавіць вольны час,
ці мае ён магчымасці рэалізаваць свае духоўныя патрэбы ды творчыя схільнасці? І ўсходаўская культура такія магчымасці прапануе...
Далей
|
№ 13 / 1400 за 2019-03-30
Пра Дзякавічы — з удзячнасцю
Вядомыя з тэлевізара твары ў гэты населены пункт не завітваюць. Будзем спадзявацца — пакуль. Але і без залётных зорак першай велічыні яго культура жыве паўнакроўным творча-працоўным жыццём. Ільвіная доля ўвагі тут надаецца менавіта беларускаму — у бібліятэчнай справе, краязнаўстве, абрадах, песнях, танцах. У сферы клопатаў работнікаў культуры — і стары, і малы. Таму і не сумуюць, як я зразумеў, у гэтым аграгарадку людзі. І артыкул мой сённяшні акурат пра тых, хто не дае ім сумаваць.
Далей
|
№ 11 / 1398 за 2019-03-16
Так трымаць, Обчын!
У гэтай вёсцы, да якой прылягаюць некалькі пасёлкаў, папярэдні раз я быў прыблізна паўтара гады таму. Аднак у мінулы прыезд мне не ўдалося сустрэцца з чалавекам, які меркаваўся на ролю каментатара мясцовага культурнага жыцця. Віна ў тым ляжала на мне, за што і каюся. На гэты раз усё зраслося. Прычым мы з ім вырашылі абысціся без рэцэнзіі: я проста пазнаёмлю вас з гэтым дзіўным, яркім, таленавітым мужчынам драматычнага лёсу. А заадно давайце з вамі паглядзім, што і як змянілася ў рабоце ўстаноў культуры Обчына за такі, здавалася б, невялікі адмежак часу.
Далей
|
№ 10 / 1397 за 2019-03-09
Хатка тая заўсёды поўная
Такія рэаліі, што там у глыбінцы, дзе скарачаецца колькасць насельніцтва, здараецца, памяншаюцца ў аб’ёмах і будынкі, у якіх размяшчаюцца ўстановы культуры. Дакладней кажучы, яны пераязджаюць з адных памяшканняў — больш багатых на квадратныя метры, у іншыя — як правіла, значна меншых памераў. Пры гэтым, хтосьці з кіраўнікоў такіх арганізацый упадае ў татальны адчай — і ад змены становішча, і ад неабходнасці па-ранейшаму “даваць працэнт”, але пры той дэмаграфічнай сітуацыі, якая не выклікае аптымізму. Што, безумоўна, адбіваецца на дзейнасці ўзначаленых імі ўстаноў. А хтосьці — нягледзячы ні на што беларускую культуру і захоўвае, і развівае.
Пра гэтых выдатных жанчын, з якімі “К” сустракае вясну ў вёсцы Пласток і якіх ад усяго сэрца віншуе з 8 Cакавіка, жадаючы любові, сонца, здароўя і поспехаў на культурнай ніве, і мой сённяшні аповед. Ну і аб “іх” працоўных месцах — куды ж без гэтага...
Далей
|
№ 9 / 1396 за 2019-03-02
У спадзеве на маладую кроў
Падгалле знаходзіцца на самым ускрайку Беларусі — усяго за паўтара кіламетры ад мяжы з Украінай. Таму ёсць магчымасць параўноўваць. Але тыя праблемы, якія выразна прасочваюцца ў тамтэйшай сферы культуры, звыклыя сёння для многіх нашых паселішчаў. У гэтым я ўпэўніўся, пазнаёміўшыся з дзейнасцю аднаго з двух падгальскіх яе агменяў. Чаму толькі аднаго? Бо, як я ўжо пісаў, заўважыў падчас сваіх вандровак дзіўную тэндэнцыю. Зрэшты, пра гэта пазней.
Далей
|
Музей зачынены на зіму
Цяперашнія Іванічы — гэта зусім ужо малая радзіма. Зрэшты, і ў найлепшыя свае часіны вёска не магла пахваліцца вялікай колькасцю насельніцтва. Можа, таму і культурных устаноў у ёй ніколі не было надта шмат. Але размаўляючы з яе жыхарамі, я зразумеў, што культура ім вельмі патрэбная. Як цяжкахворыя чапляюцца за жыццё, гэтак — ужо прабачце за такое параўнанне — іванічане трымаюцца за культуру, якая не дае памерці іх душам. І па меры ўласных сіл ды магчымасцяў захоўваюць яе ды імкнуцца развіваць. Гонар ім ды хвала!
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|