Калонка рэдактара № 23 / 1410 за 2019-06-08
Прычына недатыкальнасці
Не згодны я з некаторымі думкамі, што агучаныя ў суседнім матэрыяле: маўляў, калі твор мастацтва не з’яўляецца каштоўнасцю ў вачах грамады, закон тут бяссільны… Грамада — гэта ўвогуле паняцце плыткае. Таму часам няшкодна ўсё прапісаць чорным па белым.
Вось вам добры прыклад. У сталіцы ёсць творы савецкага манументальнага мастацтва, якім нічога сёння не пагражае. Гэта і вітражы Гаўрылы Вашчанкі ў кінатэатры “Масква” і Чырвоным касцёле (тут прычына далёка не толькі ў яго цудоўным пробашчы), і насценныя мазаікі Аляксандра Кішчанкі (праўда, не ўсе)… Галоўная прычына іх “недатыкальнасці” наступная — нехта калісьці парупіўся ўнесці гэтыя знакавыя творы мастацтва ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў — не праз час іх стварэння (даволі нядаўні), але праз мастацкую вартасць. І цяпер яны абароненыя законам.
Далей
|
№ 19 / 1406 за 2019-05-11
Імя яму — Абыякавасць
Пачатак бадай самай тусовачнай вуліцы Мінска. У размаітай галерэі вобразаў, якая адлюстроўвае складанае мінулае і вясёлую сучнаснасць гэтых мясцін амаль згубіўся сціпленькі, яшчэ савецкі помнік. Ён усталяваны на месцы першага публічнага пакарання мінскіх падпольшчыкаў. Здымак той падзеі стаў бадай іканаграфічным і, напэўна, вы яго ведаеце. Бо яго ведаюць літаральна ва ўсім свеце.
Далей
|
№ 15 / 1402 за 2019-04-13
Дзівосы біенале
Гэтым разам выбар беларускага ўдзельніка біенале ў Венецыі, здавалася б, павінен быў задаволіць усіх. Ніякай нагоды для скандалу! Па-першае, абраны мастак, які заслужыў бездакорную рэпутацыю ў сферы contemporary art — Канстанцін Селіханаў. Па-другое, фінансавыя і тэхнічныя пытанні бадай упершыню ў кароткай гісторыі нашага ўдзелу вырашаюцца складна. Зрэшты, ёсць-такі адна праблемка. Як распавяла куратар праекта Вольга Рыбчынская, памяшканне, у якім размесціцца павільён, нярэдка церпіць ад звыклай для Венецыі “высокай вады”.
Але, думаецца, гэтым усе клопаты “абраных” не вычарпаюцца. Недарэмна ж Канстанцін на нядаўняй прэс-канферэнцыі прызнаўся, што з трыма калегамі ён ужо перастаў вітацца. Нешта мне падказвае: гэты лік яшчэ павялічыцца. Не ўмее наш народ радавацца чужому поспеху!
Далей
|
№ 12 / 1399 за 2019-03-23
Запаведнік для паэта
Святкаванне Дня паэзіі не мае ў нас выразных народных традыцый — гэта вам не 8 Сакавіка (хай даруюць мне схільныя да празаічнага мыслення жанчыны!) або дзень святога Патрыка. Не, паэты не выміраюць, як многія лічаць. Проста адсотак іх чытачоў ужо настолькі наблізіўся да статыстычнай памылкі, што даўно пара падбаць пра стварэнне для гэтага літаратурнага віду адмысловых запаведнікаў.
Далей
|
№ 7 / 1394 за 2019-02-16
Навадзел навадзелу розніца
Не так даўно Беларускі камітэт ICOMOS абвясціў конкурс з красамоўнай назвай “Спадчына ў дзеянні”. Сімптаматычна, што амаль адначасова з гэтым чарговы прыклад дзеянняў са спадчынай (або уздзеянняў на яе) стаў нагодай для фэйсбучных баталій. Гутарка пра турыстычны комплекс “Сула”, які зусім нядаўна быў “панскім маёнткам”, а цяпер з’яўляецца “паркам гісторыі”.
Далей
|
№ 50 / 1385 за 2018-12-15
Дыскутаваць трэба на беразе
Сёлета добрых навінаў у плане рэстаўрацыі помнікаў спадчыны, канешне, магло б быць і болей — балазе, не выпадае сумнявацца, што грамадства іх даўно і нецярпліва чакае. Але, як падаецца, працэс усё ж пайшоў. Сведчаннем таму — хаця б пачатак актыўных работ на замках у Гродне, Крэве, Гальшанах.
Зрэшты, раптам выявілася і яшчэ адна акалічнасць. Нават вырашэнне пакутлівай праблемы фінансавання яшчэ не гарантуе ўсеагульную радасць з нагоды доўгачаканай рэстаўрацыі. Вось і вакол рэканструкцыі таго ж Старога замка па-ранейшаму віравалі жарсці.
Далей
|
№ 39 / 1374 за 2018-09-29
Ідэя, што замуроўвае гісторыю?
На гэтым тыдні на архітэктурна-горадабудаўнічым савеце пры галоўным архітэктары Мінска разглядаўся праект ландшафтнага дызайну тэрыторыі каля Палаца спорту. Неўзабаве ў сеціве з'явіліся і рэндары, адразу ж стаўшы тэмай для грамадскага абмеркавання. Далучымся да яго і мы.
Далей
|
№ 36 / 1371 за 2018-09-08
Не інквізіцыя, а суд Лінча
Перш-наперш, варта ўсвядоміць, што адбылося. Беларуская праваслаўная царква, пазіцыя якой вельмі хутка стала вядомай грамадскасці дзякуючы яе прэс-сакратару айцу Сяргею Лепіну, НЕ ІНІЦЫЯВАЛА адмены і, тым больш, забароны спектакля “Саламея”. Яна паставілася да яго цалкам нейтральна — як тое, пэўна, і мае быць. Адное што, прагучала заўвага адносна даты прэм’еры. Яна — мяркуючы па ўсім, чыста выпадкова — амаль супала са святам Адсячэння галавы Яна Хрысціцеля. І гэтую заўвагу (зробленую, адзначым, зусім не ўльтыматыўным тонам), напэўна, можна прызнаць правамернай.
Далей
|
№ 32 / 1367 за 2018-08-11
Імпэт аказаўся заразлівым
Мінулым разам фестываль Sprava атрымаўся настолькі пазітыўным па атмасферы, якасным па творчым змесціве і прадуманым у плане арганізацыі, што, прызнацца, я (будучы “дасведчаным у жыцці аптымістам”) слаба верыў у магчымасць паўтарэння гэтага поспеху. Тым не меней, цуд здарыўся. Сёлетні фэст пераўзыйшоў леташні па ўсіх параметрах — як колькасных (зусім “непапсовую”, здавалася б, імпрэзу наведала з паўтары тысячы чалавек!), так і якасных.
Закінутая і амаль нікому невядомая царква на паўвыспе ўсяго за які год стала папраўдзе культавым — і культурным — месцам. І сакрэт такога поспеху, без сумневу, варты асэнсавання.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|