Рэдакцыя плюс... № 14 / 1244 за 2016-04-02
Ювелір, які не літуе ланцужкі і прагне канкурэнцыі
З нагоды персанальнай выставы, якую брэсцкі мастак, стваральнік адноўленага Крыжа Ефрасінні Полацкай ювелір Мікалай КУЗЬМІЧ ладзіў у сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, рэдакцыя “К” зладзіла сумоў’е з госцем. Гаворка ішла, зразумела, і пра Крыж святой апякункі Беларусі, і пра справы больш зямныя, але ў кантэксце сучаснай культурнай прасторы — даволі важкія.
Далей
|
№ 8 / 1238 за 2016-02-20
“На гліне грош не гіне”: праўда і міфы рамёстваў
Старшыню Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўгена САХУТУ чытачы “К” не толькі стала “сустракаюць” на палосах газеты, але і бачаць увачавідкі на фальклорных фестывалях і кірмашах, што ладзяцца ў тым або іншым раёне Беларусі. Не сакрэт, што Яўген Міхайлавіч і такім чынам ці не штодня кантактуе з народнымі майстрамі. Натуральна, досвед гэтага прафесіянала спрыяе як аналітычным развагам, так і бачанню перспектываў. Мы пагутарылі са спадаром Сахутам у рамках нашай традыцыйнай рубрыкі “Рэдакцыя плюс…”
Далей
|
№ 6 / 1236 за 2016-02-06
Тры правілы і досвед біятлона
Яго называюць самым-самым, да чаго сённяшні герой рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” ставіцца даволі скептычна. Ён разумее, што людзей раздражняе той, хто заўсёды навідавоку. І калі працаваць на пасадзе дырэктара тэатра практычна 33 гады, незадаволеных поглядаў не пазбегнуць. Але ён і не імкнецца нешта даказваць, бо добра ведае тэатральную кухню і дакладна бачыць, якім курсам весці Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага. Пра жыццёвыя хітраспляценні, кіраванне тэатральнай справай і стаўленне да новых павеваў сцэнічнага мастацтва з журналістамі “К” разважаў заслужаны работнік культуры краіны Эдуард ГЕРАСІМОВІЧ.
Далей
|
№ 4 / 1234 за 2016-01-23
Кароль смеху. Канешне ж, у чорным чаравіку
Сталыя чытачы нашай газеты ўжо заўважылі, што часам героямі інтэрв’ю ў рубрыцы “Рэдакцыя плюс…” становяцца не толькі дзеячы беларускай культуры. Згадайма хаця б гутарку з лідарам украінскага гурта “Акіян Эльзы” Святаславам Вакарчуком. Мы маем спадзяванне, што вам цікавыя такія сустрэчы, і будзем старацца практыкаваць іх надалей. А сёння на пытанні журналістаў выдання адказвае адзін з найвялікшых сучасных французскіх акцёраў, чые талент і майстэрства прызнаныя ва ўсім свеце, улюбёнец савецкай і постсавецкай публікі П’ер РЫШАР, які 19 лютага прадставіць у сталіцы свой монаспектакль “П’ер Рычард III”. Так, гэта той самы высокі бландзін, прыняты за мацёрага суперагента; журналіст, які стаў для распешчанага падлетка цацкай; няўдака-рабаўнік, што спрабаваў дзеля дачкі абчысціць банк; настаўнік-“батанік”, якi шукаў сына, і іншыя крыху бязладныя грамадзяне. Карыстаючыся цяперашнім слэнгам, большая частка кінематаграфічных персанажаў, сыграных ім, — тыповыя лохі. І нягледзячы на тое, што былі ў яго біяграфіі кінаролi людзей зусім іншага кшталту, што вядомы ён як сур’ёзны рэжысёр і акцёр тэатра, для пераважнай колькасці гледачоў Рышар застаецца артыстам, амплуа якога і заключаецца ў тым, каб весяліць. Перайначваючы тэкст арыі Містара Ікс, заўсёды быць клоўнам — лёс яго: лёс караля смеху...
Далей
|
№ 50 / 1228 за 2015-12-12
Фінберг у джынсах і без дырыжорскай палачкі
Кіраўніка Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі народнага артыста краіны Міхаіла ФІНБЕРГА мы прызвычаіліся бачыць у сцэнічным амплуа — з элегантным матыльком і дырыжорскай палачкай. У сваім невялічкім кабінеце, размешчаным ніжэй за зямную паверхню, ён выглядае зусім інакш.
Далей
|
№ 49 / 1227 за 2015-12-05
Жугжда: без гучных словаў
З галоўным рэжысёрам Гродзенскага абласнога тэатра лялек Алегам ЖУГЖДАМ мы сустрэліся акурат пасля яго працяглага ваяжу па Расіі. У Омскім тэатры “Арлекін” ён паставіў казку Карла Гоццы “Воран”, вырашыўшы яе ў жанры артпанк-story і нарабіўшы неверагоднага фурору. Потым гродзенскія лялечнікі рушылі на Сахалін. Нарэшце, прыехалі з гастролямі ў Мінск, прывезлі два спектаклі: “Вій” і “Царэўна-жабка”. З іх абмяркоўвання і пачалася наша размова.
Далей
|
№ 44 / 1222 за 2015-10-31
1+1=11: формула сінергіі турызму
Прызначэнне Рыгора ПАМЯРАНЦАВА выконваючым абавязкі дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь стала не проста чарговай кадравай перастаноўкай. Ці не ўпершыню ў галіне крэсла дзяржаўнага службоўцы заняў паспяховы топ-менеджар з ладным “паслужным спісам” дасягненняў у замежнай туріндустрыі, які дзеля новай пасады вярнуўся з “засвоенай” Рыгі ў свой родны некалі Мінск. Пра гэты піруэт у ягоным жыцці, пра намеры і праекты, пра спрыяльныя ўзаемастасункі культуры і турызму мы гутарылі на чарговай рэдакцыйнай планёрцы — гэтым разам у кабінеце Памяранцава.
Далей
|
№ 41 / 1219 за 2015-10-10
Гаворыць Курган
“Паглядзіце, як пра мяне напісалі, — наш суразмоўца дастае кнігу і пачынае зачытваць: “Чалавек-легенда, здабытак рэспублікі, беларускі Левітан, як яго толькі не называлі… Амаль паўстагоддзя ён адпрацаваў на радыё... Глыбока адданы сваёй прафесіі, больш за тое — улюбёны ў яе, нягледзячы на свае восем з лішнім дзясяткаў гадоў, ён усё яшчэ ў страі… Чалавеку з вялікай літары, геніяльнаму майстру, залатому голасу Беларусі…” І тут наш візаві абураецца: “Нават не сярэбраны, а залаты голас! Магу яго здаць і атрымаць, як гэта зараз называецца, — еўра! Вось як! Ну як такое можна пісаць?”. Пасля гэтых рэплік у маленечкім пакоі ў кватэры на сталічнай вуліцы Карла Маркса, дзе сустрэў нас майстар і дзе адбываецца інтэрв’ю, стаіць рогат. Але ў адказ на невялічкі імправізаваны спектакль гаспадара ад нас гучыць: “Ілья Львовіч, дык а што тут няпраўда?”. Напярэдадні Дня работнікаў культуры мы завіталі да найзнакамітага радыёдыктара Беларусі ХХ стагоддзя, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заслужанага артыста краіны Ільі КУРГАНА. І не таму, што ў яго юбілей (маэстра ідзе 89 год) ці ёсць нейкая дата, якую трэба адзначыць, а з той простай прычыны, што Ілья Львовіч і ёсць усё тое, пра што напісала яго вучаніца ў кнізе “Залаты голас Беларусі”. Здабытак рэспублікі і беларускай культуры. Чалавек-легенда. Чалавек-эпоха.
Далей
|
№ 39 / 1217 за 2015-09-25
Матыў, што ідзе ад каранёў
Аднойчы на сайце нашай газеты сярод каментарыяў да матэрыялаў рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” з’явіўся папрок у гендарнай няроўнасці, маўляў, запрашаеце да размовы толькі мужчын. Таму на планёрцы вырашылі пятнаццатым героем абраць выбітную даму. Над кандыдатурай нават спрачацца не давялося: Таццяна МАРХЕЛЬ. Жанчына-легенда — так тры гады таму назвалі яе, пераможцу ў аднайменнай намінацыі Рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года” Беларускага саюза жанчын. Народная артыстка краіны з усмешкай ставіцца да рэгалій ды жартуе: “Ну, цяпер я, вітаючыся, буду гаварыць: “Добры дзень. Я — нацыянальная каштоўнасць!” Пад час сустрэчы на Малой сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі мы шмат смяяліся, слухалі народныя песні, а часам і расчульваліся да слёз. З гэтых пачуццяў складаецца па-сапраўднаму паўнакроўнае, жыццесцвярджальнае быццё, а Таццяна Рыгораўна і ёсць яго лепшае ўвасабленне.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|