Праекты развіцця № 4 / 1391 за 2019-01-26
Ці не згубяцца “коныкі” сярод пакемонаў?
“Коныкі прыйшлі”! Такімі словамі сустракаюць калядоўшчыкаў вечарам 13 студзеня ў многіх дамах Давыд-Гарадка. Мясцовая традыцыя, пачатак якой быў закладзены больш за 100 гадоў таму, і дасюль паспяхова жыве і развіваецца. Сёлета калядныя спевы ў гэтым палескім мястэчку былі дапоўнены танцамі: там адкрыўся балетны клас “Імперскага рускага балета” пад кіраўніцтвам Гедэмінаса Таранды. Але пра ўсё па парадку.
Далей
|
№ 44 / 1379 за 2018-11-03
Паляшуцкі гонар і давыдгарадоцкі балет
Амаль дзесяць гадоў таму ў рамках велатура журналісты “К” наведалі Столінскі раён. Пабывалі мы тады і ў знакамітай на ўсю Беларусь вёсцы Гарадная, і ў самім райцэнтры, і ў Давыд-Гарадку, і ў іншых тамтэйшых паселішчах. Якія змены на культурнай карце краю адбыліся за гэты час? Ці паўсталі тут новыя брэнды і наколькі яны паспяховыя? І самае галоўнае: якія праблемныя пытанні, узнятыя тады “К”, ужо вырашыліся, а якія завіслі ў мёртвым пункце? Пра гэта я вырашыў даведацца, выправіўшыся ў новую камандзіроўку па тых самых мясцінах.
Далей
|
№ 26 / 1361 за 2018-06-30
Будучыня пад знакам “Берагіні”
З 20 па 24 чэрвеня гарадскі пасёлак Акцябрскі меў гонар запрашаць аматараў аўтэнтыкі на заключныя мерапрыемствы Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Сусвет расквеціўся яскравымі зоркамі народных талентаў. Чарговая “Берагіня” — гэта чарговая з’ява ў нацыянальнай культурнай прасторы. І разглядаць яе неабходна адпаведна: як мадэль будучай Беларусі, дзе пераемнасць традыцыі — першасная аснова не толькі станаўлення чалавечых стасункаў, але і развіцця культуры, мастацтваў.
Далей
|
№ 18 / 1353 за 2018-05-05
Гарбузовы рай + Кавуновы фэст
Пачну з крытычнай заўвагі. Магілёўскаму форуму, які досыць даўно вывучае традыцыйную культуру ў міжнародным кантэксце, час задумацца аб рэалізацыі сумеснага міжнароднага знакавага праекта. Думка гэтая, як кажуць, даўно лунае ў паветры. І я па-журналісцку рады, што сёлета прапановы канкрэтных
агульных захадаў пачалі гучаць не толькі падчас навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнаму касцюму, але і ў кулуарах форуму.
І сапраўды, ва ўзросце магілёўскай міжнароднай акцыі здольнае ды таленавітае дзіця выпраўляецца ў школу, распачынаючы якасна новы віток свайго жыцця. А форум ужо красамоўна давёў, што ён здатны на самыя розныя праявы самавыражэння.
Далей
|
№ 13 / 1347 за 2018-03-31
А вы рыхтуецеся да “Берагіні”?
У напісанні матэрыялаў, якія адлюстроўваюць праблемныя аспекты фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”, я ўжо меркаваў сцішыцца. Бракуе часу, ды і вынікаў — кот наплакаў. Што ж, а некалі
па артыкулах у рэспубліканскіх СМІ прымаліся рашэнні ў кабінетах…
Але ж чарговая “Берагіня” ўжо на парозе — 20 — 24 чэрвеня. А час бяжыць шпарка. Чакаць, калі “на гары рак свісне” — не надаецца. Таму адважыўся зноў панадакучваць работнікам культуры з розных куткоў Беларусі адносна падрыхтоўкі да значнай для ўсёй краіны падзеі. Можа, кагосьці з шаноўных чытачоў “К” (пастаяннага і асноўнага інфармацыйнага спонсара “Берагіні”) гэты мой артыкул матывуе на канкрэтныя захады альбо зберажэ ад памылак. А каб так яно здарылася, варта заўсёды памятаць пра самае галоўнае — унікальную місію нашага фестывалю.
Далей
|
№ 44 / 1327 за 2017-11-04
І луста грачанага хлеба...
На маім вяку выязное пасяджэнне рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці ўпершыню ладзілася цягам трох дзён, два з якіх прыпалі на выхадныя. Прымаючы гасцей, дырэктарка Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Святлана Каржук патлумачыла сітуацыю так: “Паглядзець трэба ўсё без спешкі, каб карысць была!” Ніхто і не аспрэчваў. А паглядзець было на што.
Далей
|
№ 43 / 1326 за 2017-10-28
Што такое “атмасферны” музей?
Брэстчына: выязное пасяджэнне рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці
У гэтую паездку я выпраўляўся як вясковец-хутаранін на кірмаш: з неўтаймоўным жаданнем прывезці “поўны воз” ідэй ды ўражанняў, каб на доўгую зіму хапіла для разваг, супастаўленняў і аналізу сітуацыі, якая склалася на сёння ў клубнай рабоце. Сябры савета, што, як вядома, дзейнічае пры Міністэрстве культуры, працавалі гэтым разам на Брэстчыне. На прыкладзе чатырох раёнаў вобласці даследавалі дзейнасць клубнікаў, каб падрыхтаваць рэкамендацыі па ўдасканаленні справы ў самых розных яе кірунках.
Далей
|
№ 41 / 1324 за 2017-10-14
Музей бібліятэчнай ды іншых справаў
У заключную частку аўтатура трапілі ўсяго дзве ўстановы культуры, ды і тыя — гарадскія. Гаворка
пра бібліятэку і цэнтр культуры ў Іўі. Тым не менш, менавіта яны вызначаюць культурную палітыку не толькі
ў райцэнтры, але і на сяле, дзе маюць свае філіялы, якія цяпер называюцца аддзеламі ды сектарамі.
Далей
|
Замест кропкі — клічнік з пытальнікам
Гэты матэрыял можна было і не пісаць. Але пасля сказа заўжды ставіцца кропка. І калі такіх сказаў за няпоўных пяць гадоў нарадзілася на добрую кніжку, а фотаздымкаў — на ладны альбом, дык прамаўчаць не выпадае. Маю на ўвазе наш з Канстанцінам Антановічам праект журналісцкага аўтатуру, які мы распачалі летам 2013-га, а канчаткова рэалізавалі ў гэтым нумары “К”. Так што мой артыкул — замест кропкі. Дарэчы, (вось якая гульня слоў) можна ставіць і клічнік,
і пытальнік адначасова.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 33
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|