аКно ў свет № 32 / 1315 за 2017-08-12
Пуанты прызнання
Беларускую балерыну Кацярыну АЛЕЙНІК ведаюць не толькі ў краіне, але і за мяжой. Ёй даводзілася выступаць на самых розных сцэнах свету. Кацярына прызнаецца, што для яе вельмі важны момант навізны, змены месца і акружэння. Кожны раз артыстка вяртаецца ў Мінск з новымі дасягненнямі і ўражаннямі. “К” папрасіла яе падзяліцца ўспамінамі пра запамінальныя замежныя выступы.
Далей
|
№ 31 / 1314 за 2017-08-05
“Я ўвесь час звяртаюся да яго па дапамогу”
“Ігнасіа — гэта мае жыццё!” — кажа Паз ДАМЕЙКА САТАМАЁР (на здымку), праўнучка славутага вучонага, асветніка і гуманіста Ігната Дамейкі, якая прыехала з Аўстраліі ў Беларусь на Міжнародную навуковую канферэнцыю, прысвечаную 215-годдзю яе знакамітага продка. Нашчадніца знанага геолага і даследчыка прысвяціла вывучэнню яго мемарыяльнай спадчыны дваццаць гадоў, наведаўшы за гэты час Беларусь, Польшчу, Літву, Францыю ды Чылі. Гэта трэці візіт спадарыні Паз у нашу краіну, і, бадай, самы плённы.
Далей
|
Трыумф выгнанніка
Даследчыца Валянціна ЛЕБЕДЗЕВА была адной з тых, дзякуючы каму сталася магчымым выданне кнігі Паз Дамейкі на беларускай мове. У свой час гісторык выйшла на праўнучку знакамітага навукоўца і распачала з ёй доўгую перапіску, якая расцягнула на сем гадоў. Вынік яе — станоўчы. Замоўцамі кнігі “Ігнат Дамейка: з Мядзведкі — у Санцьяга-дэ-Чылі (1802 — 1889)” у перакладзе з іспанскай Вольгі Раўчанка сталі Міністэрства замежных спраў і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а ўбачыла свет яна ў выдавецкім доме “Звязда”.
Далей
|
№ 30 / 1313 за 2017-07-29
Што хаваецца за тваім касцюмам?
Няроўныя магчымасці беларускіх і замежных кінематаграфістаў на еўрапейскім кінарынку, неабходнасць фарміравання новай сістэмы падтрымкі айчыннага кіно і яго рупліўцаў, праблемы беларускай кінаіндустрыі і актуальных кінаінстытуцый — гэта тэмы, якія даўно хвалююць беларускую кінасупольнасць. Невыпадкова матэрыял пра пітчынг айчынных дакументалістаў на Вільнюскім міжнародным кінафестывалі, апублікаваны ў №18 “К”, выклікаў адчувальную рэакцыю ў сеціве. Аўтарка самага цікавага водгуку — каардынатарка фестывалю Cinema Perpetuum Mobile Лера ГРЫН — у “працяг тэмы” падзялілася ўласным досведам удзелу ў еўрапейскіх кінафорумах на пазіцыях незалежнага прадстаўніка кінаіндустрыі ад Беларусі.
Далей
|
№ 27 / 1310 за 2017-07-08
Скандынаўскі дызайн: 7 сакрэтаў брэнда
Скандынаўскі дызайн даўно стаў пазнавальнай ва ўсім свеце культурнай з’явай, захаваўшы пры гэтым нацыянальныя карані. Пагадзіцеся, гэта акурат тое, пра што мы марым! Пытанне толькі — у канкрэтных рэцэптах… У межах кінафестывалю “Паўночнае ззянне”, які сёлета значна пашырыў праграму, адбылася лекцыя магістаркі крэатыўных і медыяіндустрый Уорыкскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія) Дар’і Яфімавай “Візуальныя мастацтвы ў брэндынгу нацый. Кейс Скандынавіі”. Працуючы над магістарскай дысертацыяй, даследчыца шукала адказы на пытанне, якім чынам у сярэдзіне ХХ стагоддзя скандынаўскі мадэрн здолеў стаць стылем цэлага пакалення па абодва бакі Атлантыкі. З’яўляючыся пры гэтым… свайго кшталту фікцыяй.
Далей
|
№ 26 / 1309 за 2017-07-01
Купала-тур: ад Адэсы да Парыжа
Янку Купалу можна назваць народным дыпламатам, які імкнуўся праз літаратуру наладзіць масты паміж рознымі народамі. Пра гэта і міжнародны праект “Янка Купала ў дыялогу культур” да 135-годдзя з дня нараджэння творцы. З ім супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Песняра пабывалі у шэрагу краін.
Далей
|
№ 25 / 1308 за 2017-06-24
Sci-Fi-містыка на глебе Язэпа Драздовіча
АЎСТРАЛІЯ — ПОЛЬШЧА — БЕЛАРУСЬ
Фестывалі эксперыментальнай музыкі зазвычай не жывуць доўга. Cправа гэта, мякка кажучы, непрыбытковая, і таму імпэт іх арганізатараў рана ці позна згасае. Кракаўскі Unsound, які сёлета пройдзе ўжо ў пятнаццаты раз, — яўнае выключэнне з правілаў. Ён не толькі не чэзне, але і набірае абароты, стаўшы своеасаблівай франшызай у добрым тузіне іншых гарадоў — ад Нью-Ёрка да Алма-Аты. Сёлета фэст пасля дзесяцігадовага перапынку зноў завітаў у Мінск ды спалучыўся з блізкім па духу айчынным праектам Mental Force. Скарыстаўшыся гэтай нагодай, я паспрабаваў выпытаць у завадатара Unsound, кракаўскага аўстралійца Мэта ШУЛЬЦА яго сакрэт творчага і камерцыйнага доўгажыхарства.
Далей
|
№ 24 / 1307 за 2017-06-17
Платформа, якая можа стаць трамплінам
Не так даўно ў Мінск завітаў праграмны кансультант кінафестывалю ў Котбусе Марсэль МАЙГА. Падчас свайго візіту, арганізаванага цэнтрам “Арт Карпарэйшэн”, нямецкі госць пабываў на кінастудыі “Беларусьфільм”, пакрытыкаваў удзельнікаў фэсту “Cinema Perpetuum Mobile” і пазнаёміўся з айчыннымі кінематаграфістамі. Але галоўная яго місія — падрыхтоўка паўнавартаснай праграмы беларускага кіно, упершыню запланаванай на сёлетнім фестывалі ў Котбусе, што пройдзе ў лістападзе.
Далей
| |
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 34
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|