Дзяжурны па нумары № 31 / 1209 за 2015-08-01
Каму кубак дабрыні?
Блукаючы па Горадзе майстроў “Славянскага базару ў Віцебску”, звярнула ўвагу на незвычайны посуд — быццам фабрычны, але адзначаны відавочнай індывідуальнасцю, асаблівым мастацкім почыркам. А яшчэ тым, што сярод яркіх вясёлых малюнкаў, нанесеных на кубкі, сподачкі ды імбрыкі, “галоўнай дзеючай асобай” былі… словы, якіх усім нам так не хапае сёння і заўсёды: дабрыня, каханне, шчасце, гармонія, поспех, разважнасць…
Далей
|
№ 29 / 1207 за 2015-07-18
Дык ці каціцца з горкі?
Колькі было шчасця малым чытачам пракаціцца з горкі пасярод... бібліятэчнай залы! Мяркую, жыхары сталічных Малінаўкі і Паўднёвага Захаду адразу згадалі пра гасцінную залу для малодшага ўзросту Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі імя Мікалая Астроўскага. Ключавое слова ў выразе “згадалі”: справа ў тым, што адну з інтэрактыўных пляцовак зачынілі...
Далей
|
№ 28 / 1206 за 2015-07-11
Мовай памяці
Мова — нешта большае, чым проста сродак камунікацыі. Ёсць ў гэтай з’яве невытлумачальны, метафізічны чыннік. Нават калі чалавек шырока не карыстаецца роднай мовай, яна ўсё адно яму патрэбная для адчування сваёй повязі з зямлёй, на якой ён стаіць, у якую духоўна ўкаранёны. Мне ў сувязі з гэтым хацелася б разгледзець пытанне ўжывання беларускай мовы ў надпісах, што выбіты на камені або адлітыя з бронзы — тэксты на помніках, мемарыялах у гонар выдатных асоб і знакавых падзей.
Далей
|
№ 25 / 1203 за 2015-06-20
Адарванасць і мы
Акрэслю спачатку гэтае незамяцінскае “мы”, узростава і геаграфічна. “Мы” ў дадзеным выпадку — гэта я і мае аднагодкі-суайчыннікі, якія нарадзіліся і выраслі ў вялікіх беларускіх гарадах. Мне зараз 22 гады, і ўсё жыццё я пражыла ў Мінску.
Далей
|
№ 24 / 1202 за 2015-06-13
Захэпіэндзілі…
Як ні разгарну парады чарговага дзіцячага псіхолага, не магу пазбавіцца пачуцця, нібы сучасныя дзеці ператварыліся ў крыштальныя кубачкі, якія пойдуць расколінамі ад любога судакранання з рэальнымі праблемамі. Крый божа, гутарыць з імі пра тое, што ў жыцці, акрамя сонца і марожанага, бываюць страты, слёзы, сардэчныя пакуты. Над бацькамі пагрозліва вісіць словазлучэнне “псіхалагічная траўма”, таму, павучаюць нас, "агортвайце" дзяцей стэрыльнай радасцю. І паступова па-за межамі “недарэчна хвалюючага” апынаюцца класічныя творы мастацтва...
Далей
|
№ 23 / 1201 за 2015-06-06
227 старонак у сістэме
4 чэрвеня адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы. Было разгледжана пытанне “Аб праекце Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
№ 22 / 1200 за 2015-05-30
Такі патрэбны дысананс…
Надоечы мой калега Аляксандр Чарнуха ў Сеціве патлумачыў шкоднасць прывозу гурта “Metallica” ў Мінск для айчыннай культурнай прасторы: “Выправа на канцэрт у нас асацыюецца з магчымасцю падпець да болю знаёмыя песні і пусціць слязу на завучаным пройгрышы. Мы ідзём туды не дзеля таго, каб нешта адкрыць, атрымаць новы досвед і адчуванні, а для таго, каб паставіць “птушачку”. Замацаваць пройдзены ўрок. Па сутнасці, мы як гульцы ў покер, якія ўвесь час пасуюць. Яны ў гульні, яны практычна нічога не губляюць, але і не знаходзяць таксама. Тады навошта гуляць?”
Далей
|
№ 21 / 1199 за 2015-05-23
Ноч за ноччу
Запатрабаванасць сёлетняй Ночы музеяў — навідавоку. Фотаздымкі, на якіх былі бачныя вялізныя чэргі ў Нацыянальныя мастацкі і гістарычны музеі, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, у Музей гісторыі беларускага кіно ды іншыя, мае “фрэнды” і не толькі з ахвотай выкладалі ў сацыяльныя сеткі. Відаць, многія з тых, хто не "варыцца" ў культурным "соку" атрымалі пэўны шок ад увагі да музейнай прасторы. Мо самы час пачынаць акцыю “Ноч музеяў-2”, каб паўтарыць поспех, прынамсі, яшчэ раз цягам года. Мяркую, адбою ад ахвотных пабываць, скажам, жнівеньскай ноччу — пры летнім культурным голадзе — ў музеі ды яшчэ і з адмысловай праграмай, будзе не менш, чым на свята ў маі…
Далей
|
№ 20 / 1198 за 2015-05-16
Што можа зрабіць танец?
Нядаўна ў Мінску сусветна вядомы ірландскі танцавальны ансамль Майкла Раяна Флэтлі дэманстраваў славутае шоу “Lord of the Dance” (“Бог танца”). Мне давялося прысутнічаць на гэтай імпрэзе. Першае, на што я звярнуў увагу, гэта тое, што, нягледзячы на немалы кошт білетаў, вялікая зала Палаца Рэспублікі была запоўненая. Прычым, збольшага не элітарнай публікай, а, так бы мовіць, дэмакратычным кантынгентам — людзьмі, для якіх гэты “культпаход” можа ўтварыць сур’ёзны прагал у сямейным бюджэце. Шмат было моладзі. Але літаральна з першых хвілін сцэнічнай дзеі, стала зразумела, што відовішча вартае грошай, заплочаных за білет.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|