Суботнія сустрэчы № 12 / 1555 за 2022-03-19
Сяргей Волкаў: “Злое, агіднае не магу маляваць”
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, графік Сяргей Волкаў на гэтым тыдні адзначыў 80-годдзе. Дата стала нагодай успомніць творчы шлях і паразважаць аб дзіцячай кніжнай ілюстрацыі — менавіта гэтая сфера прынесла вядомасць мастаку. Яго сакавітыя малюнкі ў тэхніцы тушы, расфарбаванай акварэллю, упрыгожваюць больш за тры сотні выданняў. Майстар і цяпер актыўна працуе: ілюструе новы зборнік казак, яшчэ два рукапісы на чарзе.
Далей
|
№ 11 / 1554 за 2022-03-12
Натхненне, любоў, беларускасць
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кампазітар Алег ЧЫРКУН справіў у лютым 80-годдзе. Прысвечаны гэтай падзеі юбілейны канцэрт, што адбыўся ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі акурат у дзень народзінаў імянінніка, называўся “Бацькоўская зямля мне сэрца грэе”. Назва зусім не выпадковая: шчырай беларускасцю, народна-песеннай мелодыкай прасякнута ўся творчасць кампазітара, многія яго песні блукаюць па Інтэрнэце і, адпаведна, па канцэртных пляцоўках як народныя.
Далей
|
Рэктарства як поліфанія
10 лютага рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі была прызначана кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Алена КУРАКІНА. У свой час яна абараніла дысертацыю, прысвечаную музычна-тэарэтычным распрацоўкам першай трэці ХХ стагоддзя. У далейшым кола яе навуковых інтарэсаў значна пашырылася і ахоплівае цяпер асэнсаванне найноўшых музычных з’яў — у тым ліку гукавых матэрый электронных твораў кампазітараў розных краін, уключаючы Беларусь. Быў распрацаваны новы і надзвычай актуальны для нашай краіны лекцыйны курс “Асновы музычнай акустыкі”. Але сустрэча з Аленай Віктараўнай была скіравана не на яе навуковыя даследаванні, а на кіраўніцтва ВНУ. Праўда, усё пайшло не па плане, а больш імправізацыйна: гутарку пачала не я, а мая суразмоўца.
Далей
|
№ 5 / 1548 за 2022-01-29
Скрыпач-футбаліст і Штраўс у Паднябеснай
Пастаянным чытачам “К” Аляксей ФРАЛОЎ вядомы ў многіх іпастасях — як фагатыст, дырыжор, музыказнаўца, папулярызатар нашай гістарычнай спадчыны… Аднак апошнім часам яго імя пастаянна з’яўляецца на афішах з іерогліфамі. Зусім нядаўна ён дырыжыраваў падчас месячнага навагодняга туру, які з вялізным поспехам прайшоў па мегаполісах Кітая, а наперадзе — новыя канцэрты. “Творчая камандзіроўка” ў Паднябесную працягваецца, забяспечваючы музыканта новым досведам і натхненнем.
Мы гутарым з Аляксеем пра густы слухачоў у самай вялікай паводле колькасці насельніцтва краіне свету і тыя крэатыўныя спосабы данесці класічны рэпертуар да масавай аўдыторыі, якія там практыкуюцца.
Далей
|
№ 4 / 1547 за 2022-01-22
“Маўчуна” ды ў печ!
Італьянская піца, грузінскае хачапуры, японскае сушы, украінскі боршч… Лідарам па вядомасці і папулярнасці сярод беларускіх нацыянальных страў смела можна называць дранікі. Хоць у маштабе планеты яны, можа, і не так вядомы, як згаданыя стравы, і не сталі яшчэ такім славутым брэндам, але працэс ідзе. Напрыканцы мінулага года экспертная група на базе Цэнтра нематэрыяльнай культурнай спадчыны БДУКМ правяла круглы стол і выступіла з рэкамендацыяй па падрыхтоўцы належных дакументаў для надання статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дранікам і іншым беларускім стравам з таркаванай бульбы. Мяркуецца, што ўжо ўвесну гэтая падзея адбудзецца.
Далей
|
Мэта — выхаванне нацыянальнай годнасці
Унікальны для Беларусі Музей беларускага кнігадрукавання, адна з візітовак сучаснага Полацка, захоўвае артэфакты нашай старажытнай, больш чым тысячагадовай гісторыі. Але сам музей — актуальны, жывы, папулярны, напоўнены людзьмі і цікавымі падзеямі, добра прадстаўлены і ў віртуальнай прасторы. Дзякаваць за гэта трэба, канешне ж, супрацоўнікам, якія не проста адукаваныя і дасведчаныя, але і крэатыўныя і натхнёныя ідэяй… І пра ідэі, і пра падзеі мы пагаворым са Славінай ГАЎРЫЛАВАЙ, загадчыцай Музея беларускага кнігадрукавання, які ўваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Далей
|
№ 2 / 1545 за 2022-01-07
Беларускае Дрэва пазнання квітнее ў Дубаі
Выставамі дасягненняў народнай гаспадаркі, ці ВДНГ у маштабе планеты, можна назваць Сусветныя выставы Expo: свае найлепшыя дасягненні, тое, чым можна пахваліцца і чым можна здзівіць астатні свет, дэманструюць розныя краіны. Чарговая Expo цяпер праходзіць у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах у Дубаі. Зразумела, на першым плане — тэхналогіі і вытворчасць, але традыцыйна значнае месца ў павільёнах краін займае тэма культурнай спадчыны і сучаснага мастацтва. Павільён Беларусі на Сусветнай выставе ў Дубаі ўражвае ўсіх — галоўным мастацкім экспанатам там з’яўляецца грандыёзнае Дрэва пазнання. Аўтар гэтага твора — маладая мастачка па тэкстылі Хрысціна ВЫСОЦКАЯ. Сем гадоў таму яна з чырвоным дыпломам скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, цяпер сама там выкладае. Хрысціна Высоцкая — прадстаўніца ўжо новай, маладой і канцэптуальнай тэкстыльнай хвалі, творца, якая глядзіць не ў мінулае, а ў будучае. Пра гэтае ўнікальнае Дрэва пазнання мы з ёй і пагаворым.
Далей
|
№ 52 / 1543 за 2021-12-25
Без коцікаў і мёду, або Прыярытэт вяршыні піраміды
На тле агульнасусветнага спаду наведвальнасці ўстаноў культуры, звязанага з пандэміяй, тыя натоўпы гледачоў, якія рэгулярна даводзіцца бачыць у Палацы мастацтва, выдаюць на сапраўдную сенсацыю. Пагатоў ёсць з чым параўноўваць. Быў час, калі паўсотні гледачоў за дзень там лічылі неблагім паказчыкам. Цяпер жа ў будні вялікія выставы ў найбуйнейшай галерэі краіны прыцягваюць каля 500 наведвальнікаў, а ў выхадныя гэты лік павялічваецца недзе ўтрая. Прычым публіку не спыняе нават дастаткова высокі кошт квіткоў.
Як завабіць на мастацкую выставу болей людзей, чым прыходзіла раней у Палац на камерцыйныя — коцікаў альбо мёду? І чаму ў наш няпросты век мінчукі раптам зацікавіліся сучасным беларускім мастацтвам? Пра гэта мы гутарым з першым намеснікам старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўцай Наталляй ШАРАНГОВІЧ.
Далей
|
№ 51 / 1542 за 2021-12-18
Настальгія па сапраўднаму
Сёння госць шостай паласы “К” — прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва БДАМ, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір ЗІНКЕВІЧ.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 50
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|