Суботнія сустрэчы № 7 / 1498 за 2021-02-13
Каханне як мэйнстрым
Заўтра, акурат у Дзень закаханых, маладыя оперныя салісты Марта ДАНУСЕВІЧ і Тарас ПРЫСЯЖНЮК запрашаюць у Вялікі тэатр Беларусі на сваю творчую вечарыну Mainstream.Love. Такая назва не адмысловы піяр-ход: спевакі не толькі працуюць разам, але і складаюць шчаслівую сямейную пару.
Далей
|
№ 6 / 1497 за 2021-02-06
“Мы адчувалі сябе рыцарамі…”
У свеце сучаснай фалькларыстыкі і сучаснага фальклорнага мастацтва імя Наталлі Матыліцкай гучыць надзвычай аўтарытэтна. Так, яна навуковец-даследчык, выкладчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКіМ. Але найперш — спявачка, выканаўца народных песень у старадаўняй, аўтэнтычнай манеры. На сцэнах падобныя спевы і дагэтуль рэдкасць, а што ўжо казаць пра канец 80-х гадоў, калі Наталля пачынала спяваць! Ці пра пачатак 90-х, калі ўзнік знакаміты гурт “Ліцьвіны” — ён адным з першых адкрываў беларускаму слухачу нашу музычную спадчыну. Вакалісткай “Ліцьвінаў” Наталля Матыліцкая і была. А потым спявала ў групе Юрыя Выдронка Ur’ia — там выдатна спалучаліся народныя спевы і сучасныя рытмы, спявала ў групе “Рада”, як сольная артыстка ўдзельнічала ў многіх міжнародных фестывалях, прадстаўляла нашу краіну на фальклорным фестывалі Еўрапейскага вяшчальнага саюза, і многае-многае іншае.
Сёння мы звернемся да гісторыі, да тых гадоў, калі працэс па адраджэнні беларускіх аўтэнтычных спеваў быў на самым пачатку, і прысвяцім нашу размову, сярод іншага, 30-гадоваму юбілею гурта “Ліцьвіны”, што адзначаецца сёлета.
Далей
|
Што тоіцца за плямамі фарбы?
Мастаку Алесю ФАЛЕЮ, мабыць, як нікому іншаму ўдаецца увасабляць той аголены нерв авангарда, які наўрад ці адчуеш у акадэмічных музейных экспазіцыях заходніх музеяў, дзе гэты накірунак сёння актыўна прадстаўлены. Асабліва той нерв адчувальны ў яго асамбляжах і інсталяцыях, матэрыялы для якіх аўтар часцяком знаходзіць на сметніку. Гэтыя творы можна назваць своеасаблівым працягам яго экспрэсіўнага абстрактнага жывапісу — прыклад таго, калі карціна выходзіць за ўласныя рамкі і набывае аб’ём.
І наўрад ці хто назаве тыя “трэш-творы” неэстэтычнымі. Здаецца, усё акурат наадварот: яны ўсцяж прасякнутыя эстэтыкай — праўда, да вычварнасці своеасаблівай. Ідэю ў большасці выпадкаў расшыфраваць немагчыма — на тое яна і абстракцыя. Але аўтар валодае выбітнай здольнасцю прымушаць матэрыял — хай гэта будуць фарбы, або, скажам, іржавая бляха — гаварыць самому за сябе.
Мабыць, менавіта гэта найперш і прываблівае нават вельмі спакушаных у сучасным мастацтве гледачоў. Звязаўшыся віртуальна з мастаком, меркаваў заспець яго ў родных Баранавічах — але ён адказаў мне з іншай краіны, з Чарнагорыі, дзе мае неблагую славу.
Далей
|
№ 5 / 1497 за 2021-01-30
А вось песні ўсе — хіты!
3 лютага ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца юбілейная вечарына музыканта і кампазітара Аляксандра БАЛОТНІКА, песні якога настолькі трывала ўвайшлі ў наш ужытак, што ўспрымаюцца за народныя. Адна з іх — “Будзь здаровы, гаспадар!” на верш Алеся Бадака — дала назву ўсёй вечарыне. Адначасова гэты выраз — традыцыйнае беларускае прывітанне, актуальнае сёння, як ніколі. “Сказаў, як звязаў” таксама і прыказка, і яшчэ адна песня юбіляра на словы Аляксандра Лягчылава. Ну а “Чарка на пасашок” на ягоныя ж вершы даўно стала адной з візітовак не толькі ансамбля “Бяседа”, але і іншых калектываў народнай музыкі.
Далей
|
№ 4 / 1496 за 2021-01-23
“Мяне цікавіць найперш характар…”
Навіна пра тое, што патрыярх айчыннага тэлебачання Барыс ГЕРСТЭН захварэў на каранавірус, канешне ж, занепакоіла. Ды, на шчасце, усё абышлося. Сёння “вечны КВНшчык”, як яго называюць, згадваючы поспехі маладосці, ізноў бадзёры і поўны планаў. Як засведчыла наша гутарка, ані смаку (да жыцця і прафесіі), ані нюху — на цікавыя сюжэты з беларускай гісторыі — знакаміты сцэнарыст не страціў і яўна не збіраецца.
Далей
|
№ 51 / 1491 за 2020-12-19
Сінь азёраў і золата шляхты
Персанальнай выставай “Скрозь час”, што прайшла ў мінскай галерэі “Універсітэт культуры”, 25-годдзе сваёй творчай дзейнасці адзначыла мастак па касцюмах, член Беларускага Саюза мастакоў Наталля СМАЛЯК. Больш дакладна Наталлю можна назваць мастаком па сцэнічных касцюмах — у якіх і артысты выступаюць, і якімі можна проста любавацца як творамі мастацтва. А натхненне для працы дае гісторыя, даюць традыцыі Беларусі. Гістарычныя і фальклорныя касцюмы Наталлі Смаляк неаднойчы ўзнагароджваліся ў конкурсах, вабілі гледачоў на шматлікіх выстаўках у Беларусі і за межамі. З чаго складаецца праца мастака па касцюмах, чым яна асаблівая, як узнікаюць ідэі — гаворым пра гэтае і пра многае іншае.
Далей
|
№ 50 / 1490 за 2020-12-12
25 фольк-мадэрн-фуэтэ
Ансамблю харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў споўнілася 25 гадоў. Сама ж навучальная ўстанова справіла сёлета сваё 45-годдзе. Падвойны юбілей! Пра дасягненні і праблемы на шляху маладых артыстаў, педагогаў, балетмайстраў мы гутарым з загадчыцай кафедры харэаграфіі, прафесарам, кандыдатам філалагічных навук Святланай ГУТКОЎСКАЙ.
Далей
|
№ 48 / 1488 за 2020-11-28
Наіўная пастараль
У інсітнага, ці наіўнага, мастацтва Віцебшчыны, якое сёлета атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі, вялікія і даўнія традыцыі, што сягаюць у глыб стагоддзяў. І ў нашай сучаснасці сярод самадзейных мастакоў ёсць свае знакамітасці, свае мэтры. Віцябчанка Антаніна МАІСЕЕВА — адна з самых вядомых і паважаных мастачак: яна многа выстаўляецца ў Беларусі і за мяжой, карціны можна пабачыць і ў музеях. Калісьці мужа Антаніны Максімаўны — знакамітага прафесійнага мастака Ісака Бароўскага — называлі ў Віцебску адным з лепшых, а цяпер знакамітай, толькі ў галіне інсіта, стала і яна сама. Да выставы INSITUS, што гэтымі днямі з вялікім поспехам праходзіць у Віцебску, прымеркавана прэзентацыя альбома Антаніны Маісеевай “Жыццё ў карцінках”— а ад гэтых карцінак усім радасна і цёпла.
Далей
|
№ 44 / 1483 за 2020-10-31
Пакуты механізмаў і неўтаймоўны ківач
Заўсёднікам мінскіх арт-пляцовак Івана СЕМІЛЕТАВА прадстаўляць наўрад ці выпадае. Ён выстаўляецца часта, глядач яго любіць. Балазе, ёсць за што. Мастаку ўласцівая свая непаўторная манера… нават не столькі жывапісу, колькі светабачання, якая і робіць ягоныя творы пазнавальнымі нават у куламесе вялізных “зборнікаў”. І ніхто даўно ўжо не сумняецца: за гэтымі фарбамі ёсць нешта яшчэ. Магічнае і невытлумачальнае.
Аднак выстава “Патаемнае жыццё рэчаў”, якая працуе ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, для гэтага аўтара нечаканая. Трохі вусцішная загадкавасць яго карцінам была ўласцівая і раней, але не ў такой канцэнтрацыі. Тут дэфункцыяналізаваныя прадметы раптоўна набываюць твар, душу — і разам з імі далучаюцца да экзістэнцыйнага трагізму чалавечага лёсу.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 50
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|