Суботнія сустрэчы № 19 / 887 за 2009-05-09
Гадавы адлік “Зваротнага адліку”
Пазыўныя інфармацыйнай праграмы “Время” сёння ў беларускага гледача з сімвала настальгіі сталі знакам адкрыццяў: менавіта імі пачынаецца чарговы выпуск тэлевізійнага праекта “Зваротны адлік” на канале АНТ.
Далей
|
№ 18 / 886 за 2009-05-02
Амаль як у жыцці. Толькі ў казцы
Дзякуючы яму “Беларусьфільм” стаў “радзімай” Бураціна, Зорнага хлопчыка, Пітэра Пэна, які вучыў: “А ты падумай пра што-небудзь вельмі прыемнае — і ўзлятай!”, гарэзлівай дзяўчынкі па імені Чырвоны Каптурык, што, бегучы па лесе, прасякнутым яркім ранішнім сонцам, спявала: “А-а, у Афрыцы рэкі — вось такой шырыні!”, і многіх іншых кіналюбімцаў дзятвы. У яго стужках здымаліся Ралан Быкаў, Уладзімір Этуш, Рына Зялёная, Уладзімір Басаў, Яўген Еўсцігнееў, Альберт Філозаў, Таццяна Пельтцэр, Павел Кадачнікаў, а песні да іх пісалі Булат Акуджава, Юлій Кім, Юрый Энцін, Аляксей Рыбнікаў, Яўген Крылатаў... І ўсе яны не баяліся ў “дзіцячых” фільмах размаўляць пра вечныя тэмы — любові і смерці, дабра і зла.
Леанід НЯЧАЕЎ ніколі не прызнаваў стэрэатыпаў — як у дзіцячым кіно, так і ў жыцці ўвогуле. Чалавек, на фільмах якога вырасла і вырасце яшчэ не адно пакаленне дзяцей, 3-га мая адзначае сваё 70-годдзе.
А яшчэ 20 гадоў таму выйшаў у свет фільм “Не пакідай” — апошняя работа рэжысёра на “Беларусьфільме”. Днямі па запрашэнні Музея гісторыі беларускага кіно знаны рэжысёр наведаў Мінск.
Далей
|
№ 15 / 883 за 2009-04-11
Марыя-Элена РОХАС: “У Венесуэле ва ўсіх на слыху слова “Беларусь”
5 красавіка ў сталічным Палацы Рэспублікі адбылося ўрачыстае адкрыццё Дзён культуры Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь. Мерапрыемствы ў іх рамках будуць доўжыцца ўвесь красавік. Аб гэтай падзеі, а таксама пра ролю маючага адкрыцца 13 красавіка новастворанага Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра ў Мінску ў развіцці міжнародных адносін Беларусі і краін Паўднёвай Амерыкі карэспандэнту “К” распавяла другі сакратар па пытаннях культуры і СМІ Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Марыя-Элена РОХАС.
Далей
|
№ 14 / 882 за 2009-04-04
Індэксы сервісу паласы адводу
Сёлета наша краіна чакае большую колькасць замежных турыстаў, чым летась, адзначаюць спецыялісты. Замежнікі ведаюць — мусіць, найперш з Інтэрнета, — што Беларусь уключана ў дзесятку найбольш прывабных з пункта гледжання турызму краін. І, натуральна, для тых жа аўтатурыстаў першымі ўражаннямі стануць магістралі ды аб’екты прыдарожнага сервісу ўздоўж іх. Да гэтай тэмы “К” неаднаразова звярталася як у артыкулах карэспандэнтаў, што аналізавалі стан турыстычнай інфраструктуры на розных аб’ектах, у тым ліку і такіх знакавых як Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” ды Замкавы комплекс “Мір”, так і ў шматлікіх публікацыях нашага сённяшняга госця — доктара архітэктуры, дэкана архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Армена САРДАРАВА.
Далей
|
№ 12 / 880 за 2009-03-21
Музыка мужчынскага роду: Генадзь ПРА-ВА-ТОРАЎ
Калі б слова “Музыка” было мужчынскага роду, яно гучала б менавіта так: Праватораў. І справа не толькі ў гучнасці гэтага прозвішча (апошнюю яму надае сама асоба Генадзя Панцеляймонавіча — народнага артыста Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі), але і ў амаль бахаўскай сімволіцы, “зашыфраванасці” ў ім літарных спалучэнняў.
Далей
|
№ 10 / 878 за 2009-03-07
Пад знакам ружы і любові
Кажуць, што гісторыю ствараюць мужчыны. Падставы да такога меркавання
простыя: сусветныя энцыклапедыі расквечаны біяграфіямі палкаводцаў све-
ту, навукоўцаў, што перавярнулі прадстаўленні пра чалавека і прыроду, твор-
цаў, якія сваімі работамі прынеслі гонар і славу Айчыне. Але многае з гэта-
га не было б здзейснена, каб побач са славутымі мужчынамі не ішлі па жыц-
ці жанчыны, у чыё імя і здзяйсняліся подзвігі. Месца знакамітых прадстаў-
ніц прыгожага полу ў беларускай гісторыі і асабістыя дасягненні, што зрабі-
лі ўплыў на лёс краіны, даследуе журналіст Ірына МАСЛЯНІЦЫНА.
Далей
|
№ 9 / 877 за 2009-02-28
Надзея і... вясна доктара Путырскага
Імя галоўнага мамолага Міністэрства аховы здароўя, кіраўніка Рэспубліканскага мамалагічнага цэнтра Леаніда ПУТЫРСКАГА добра вядомае ў медыцынскім свеце. Член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук Беларусі, акадэмік Беларускай інжынернай Акадэміі з’яўляецца аўтарам шматлікіх патэнтаў і навуковых распрацовак. Доктар медыцынскіх навук, прафесар правёў не адну сотню ўдалых аперацый, выратоўваючы жыцці жанчын Беларусі і замежжа. Пры такім высокім навуковым прафесійным тэмпе на сон застаецца, прызнаецца Леанід Аляксеевіч, усяго гадзін пяць.
Далей
|
№ 7 / 875 за 2009-02-14
Зялёны кабінет Радзівіла
Сёлета працягнуцца работы на такім знакавым аб’екце, як замкавы комплекс “Мір” па Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме. Адной з адметнасцей палацава-паркавага ансамбля ўжо ў найбліжэйшы час поруч з непаўторнай архітэктурай стануць італьянскі і англійскі сады.
Канстанцін ПЕТРЫМАН, навуковы супрацоўнік філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Міры, — першы ў Беларусі спецыяліст, які не толькі займаецца даследаваннем гістарычных дакументаў, звязаных з гісторыяй замка і яго садоў, але і выконвае функцыі садоўніка.
Далей
|
№ 6 / 874 за 2009-02-07
Дыпламатычная натура карэннага гамяльчаніна
Начальнік аддзела культуры Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый ЧУМАКОЎ — чалавек у галіне новы. Калісьці ён любіў пашпацыраваць у знакамітым парку Паскевічаў-Румянцавых сабе ў задавальненне, цяпер жа мусіць сузіраць яго суцішлівае хараство поглядам дбайнага гаспадара: палацава-паркавы комплекс прыналежыць да ягонай “епархіі”. Менавіта пад час такога дзелавога праменаду па заснежаных алеях парку Дзмітрый Аляксеевіч адказаў на пытанні карэспандэнта “К”.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|