Суботнія сустрэчы № 50 / 1280 за 2016-12-10
Этнограф і фатограф
У мінскім Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры прайшла выстава факсімільных фотаздымкаў з фондаў Расійскага этнаграфічнага музея (РЭМ) “Сям’я ў культуры народаў Еўразіі. ХХ стагоддзе”, пра якую “К” пісала ў № 48. На выставе было некалькі фота з тэрыторыі Беларусі, у тым ліку зробленых Аляксандрам Сержпутоўскім. Слынная асоба, ён больш вядомы ў нас як этнограф, чым у якасці фатографа. Пра розныя аспекты яго спадчыны гутарым з кіраўніком міжнароднага праекта “Беларуская этнамузеялагічная спадчына Аляксандра Сержпутоўскага ў зборах Расійскага этнаграфічнага музея”, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдатам гістарычных навук Сяргеем Грунтовым.
Далей
|
№ 49 / 1299 за 2016-12-03
Чым насычаць музей?
Базавая функцыя музеяў — захаванне гістарычнай аўтэнтыкі. Гэта акалічнасць вымагае ад спецыялістаў прагматычнага кансерватызму і насцярожанага стаўлення да навацый, якія могуць тую аўтэнтыку разбурыць або прадставіць у скажоным выглядзе. Скажам, шляхам уключэння яе ў чужародны кантэкст. Але ж музеі існуюць у грамадскай прасторы. І, адпаведна, разам з ёй змяняюцца. Пра сёння і перспектывы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наш карэспандэнт гутарыць з яго дырэктарам Дзмітрыем ШЛЯХЦІНЫМ.
Далей
|
№ 47 / 1277 за 2016-11-19
Унёсак наперад
Валерый АНІСЕНКА — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта краіны дзеячам культуры і мастацтва і прэміі Кіраўніка дзяржавы “За духоўнае адраджэнне”, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — заснавальнік і першы галоўны рэжысёр Тэатра-студыі кінаакцёра ў Мінску, пад яго кіраўніцтвам набылі новае творчае дыханне беларускі радыётэатр (там рэжысёр ажыццявіў больш за 100 пастановак) і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Ён вядомы як стваральнік шэрагу тэлевізійных пастановак, мастацкіх і дакументальных фільмаў. Да гэтага трэба дадаць яго шматлікія акцёрскія работы. На працягу апошніх чатырох гадоў творчае аблічча Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа наўпрост звязана з гэтай асобай. Напярэдадні 90-годдзя славутага калектыву мы сустрэліся з яго мастацкім кіраўніком.
Далей
|
"Бензін" для “Чарадзея”
Вядома, гэта асабіста маё меркаванне, але жанр рок-оперы і роднасныя яму буйныя формы ад айчыннага вытворцы не карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў меламана. Нават у “залатыя” гады “Песняроў” іх пастаноўкі “Песня пра долю” або “Гусляр” гледачы прымалі з меншым захапленнем, чым звычайныя канцэрты гэтага ВІА. З 1970-х нічога не змянілася. Рэдка, але хто-небудзь замахваецца на маштабныя iмпрэзы, аднак цікавасць да іх у публікі зніжаецца пасля некалькіх першых паказаў. Не, у тэатрах па-ранейшаму ідуць спектаклі, якія можна аднесці да дадзенага музычнага кірунку, узяць, да прыкладу, тую ж сапраўды адвечную “Адвечную песню” Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. І ўсё ж такі гэтак доўгае яго сцэнічнае жыццё з’яўляецца, на мой погляд, выключэннем. А вядомы рок-музыкант Раман Арлоў (былы ўдзельнік гуртоў “Буржуазія”, “Чэхаў”, “J:морс” і іншых, адзін з заснавальнікаў праекта “У нескладовае”, лідарам якога ён працягвае быць) рызыкнуў пайсці супраць правілаў: 26 лістапада ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца прэм’ера яго фольк-рок-оперы “Чарадзей”...
Далей
|
№ 45 / 1275 за 2016-11-05
Фестывалiлi па-iншаму — з шоу
Дваццаць адзін штат, дваццаць тры гарады, у якіх даваліся канцэрты, пяцьдзясят восем выступленняў, два месяцы без мачанкi — у сухім астатку заакіянскага турнэ беларусаў. У “мокрым” — уражанні ды вынікі ад падарожжа на адваротны бок Зямлі... Гутарым з лідарам "Старога Ольсы" Зміцерам САСНОЎСКІМ.
Далей
|
Паміж савецкімі стэрэатыпамі і Таранціна
Дзесяць гадоў таму ў кінематографе кіраваў постмадэрнізм. Сёння на змену ягоным гульням прыйшло кіно малых формаў, кіно, у якім рэальнасць і дакументалізм сплецены з мастацкім пачаткам. “Постдок альбо кінематограф квазірэальнасці”, — распавядае пра актуальнае слова ў сучасным сусветным кіно праграмны дырэктар Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” Ігар СУКМАНАЎ. Якім чынам выглядае беларускае сучаснае кіно ў падобным кінакантэксце — свету і “Лістападу”? Чаму да гэтай пары ў асноўным конкурсе фестывалю няма беларускай карціны? Нацыянальны конкурс — што нам ад яго чакаць? На ўсе набалелыя пытанні адказвае кінааналітык і адзін з галоўных асоб мінскага кінаруху Ігар Сукманаў.
Далей
|
№ 43 / 1273 за 2016-10-22
“Назваць сваё сваім. І нікога не пакрыўдзіць”
Уладзімір Тоўсцік — вядомы жывапісец, народны мастак Беларусі, творчасць спалучае з выкладчыцкай працай у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ён прыхільнік фігуратыўнага жывапісу, рэалістычнай школы, але рэалізм трактуе вельмі шырока. У ягоным разуменні гэта не столькі пэўная стылістыка, як філасофія жыцця і форма ўспрымання свету. Мастак неаднойчы выказваў занепакоенасць сучасным станам нашага выяўленчага мастацтва, у прыватнасці размываннем крытэрыяў прафесіяналізму і падменай сапраўдных каштоўнасцей брэндамі-аднадзёнкамі. Пра гэта і іншае мастак гутарыць з карэспандэнтам “К”.
Далей
|
“Хачу ўвесь час адчуваць сябе хлапчуком, а на юбілеі пахуліганіць”
Знакамітаму спеваку Валерыю ДАЙНЭКА, вядома ж, 65 гадоў не дасі. Але афішы найбліжэйшага канцэрта ансамбля “Беларускія песняры” ў Мінску маюць дадатковую “прывязку” да гэтай даты заслужанага (а па сутнасці – даўно ўжо народнага) артыста Рэспублікі Беларусь. Але пагутарылі мы пра рознае: пра тое, як заставацца хлапчуком у любым узросце і ідэальна падрыхтавацца да канцэрта, на карысць чаго Дайнэка адмаўляецца ад сваіх аранжыровак у “Песнярах” і чаму не спявае “Белавежскую пушчу”. А таксама пра тое, ці будуць на юбілейным выступе танцы, пер’е і дзяўчаты з вялізнымі... вартасцямі. 29 лістапада, акурат у дзень народзінаў Дайнэкі, адбудзецца канцэрт ансамбля "Беларускія песняры" да яго важкай даты ў сталічным Палацы культуры Мінскага аўтазавода.
Далей
|
№ 42 / 1272 за 2016-10-15
Сутнаснае для культуры
Добрай традыцыяй Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета стала не толькі сусветная прэм’ера беларускага твора (сёлета гэта была партытура “Sleepwalker” Сяргея Бадалава — пра яго ў “К” № 40), але і запрашэнне на свята кагосьці са знакавых кампазітараў сучаснасці, выкананне яго музыкі і творчая сустрэча з майстрам у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сёлета такой асобай стаў сусветна вядомы ўкраінскі творца Валянцін СІЛЬВЕСТРАЎ, некаторыя выказванні якога мы публікуем, вылучыўшы іх з надзвычай цікавага дыялагічнага “трыа” ў складзе згаданага Сільвестрава, яшчэ аднаго нашага госця — расійскага піяніста Аляксея Любімава і загадчыка кафедры кампазіцыі БДАМ Галіны Гарэлавай, якая вяла сустрэчу, дапаўняючы размову сваімі арыгінальнымі думкамі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|