Суботнія сустрэчы № 34 / 1317 за 2017-08-26
Андрэй Барэйка: “Тое, што сёння называюць музыкай, часта з’яўляецца проста шумам”
На адной сцэне 103 музыканты — іграе міжнародны I, Culture Orchestra. Гэта быў чарговы вечар “Класікі ля Ратушы з velcom” на плошчы Свабоды ў Мінску, на якім гучалі Гектор Берліоз, Станіслаў Манюшка і, можна сказаць, эксклюзіў — нядаўна знойдзеная інструментоўка Ферэнца Ліста “Галіцыйскіх танцаў” польскага кампазітара Юліюша Зарэмбскага. Напярэдадні канцэрта дырыжор гэтага маштабнага праекта расіянін Андрэй БАРЭЙКА грунтоўна адказаў на нашы пытанні. А пачалі мы з сур’ёзнага — з тэндэнцый.
Далей
|
№ 33 / 1316 за 2017-08-19
Партытура ТЭАРТа
Электратэатр, sound-драма, неакласіка, дакументальны, пластычны тэатр, перфоманс… Гэта няпоўны пералік жанраў пастановак, які сабраў ў сёлетнюю праграму Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ”. Якім чынам арганізатарам форуму ўдаецца прыводзіць і паказваць у Мінску нашумелыя пастаноўкі еўрапейскай сцэны? Як складаецца бюджэт? Як можна ахарактарызаваць сённяшні этап беларускага тэатру праз прызму фестывалю? Пра менеджмент праекта і асаблівасці яго ажыццяўлення на лакальнай глебе гутарым з дырэктарам форуму Анжалікай КРАШЭЎСКАЙ.
Далей
|
№ 31 / 1314 за 2017-08-05
№ 30 / 1313 за 2017-07-29
Аўтарскі. Фантомны. Партызанскі.
З рэжысёрам, акцёрам і педагогам Андрэем САЎЧАНКАМ мы гутарым пра сучасны беларускі тэатр і яго будучыню. Атрымалася не толькі нагнаць смутку на перспектывы нашага тэатральнага мастацтва, але і дайсці да пытання “Хто мы?” Аўтар дзясяткаў тэатральных праектаў, у ліку якіх знакамітыя “Бі-Лінгвы”, а таксама арганізатар беларускамоўных акцёрскіх курсаў для дзяцей, бізнесменаў, менеджараў, публічных людзей і артыстаў, не баіцца выказваць спрэчныя і часам нават рэзкія думкі — бо хоча бачыць айчынны тэатр сучасным і самабытным.
Далей
|
№ 23 / 1306 за 2017-06-10
Жыццё атрымалася!
Надоечы ў Мінску выступіў Джагер... Але ўшанаваў сваім візітам сталіцу не састарэлы абраз рок-н-ролу ў суправаджэнні ансамбля The Rolling Stones, а мужчына ў самым росквіце фізічных і творчых сіл — Алег МІНАКОЎ. Таксама легенда — року беларускага, музыкант па мянушцы Джагер. У сярэдзіне 1990-х гурт Rouble Zone, у якiм ён з’яўляўся фронтменам, сенсацыйна выйграў галоўную намінацыю на “Рок-каранацыі”. Больш за дваццаць гадоў з таго часу прайшло, “рублёвыя” перыядычна адраджаюцца для разавых акцый і зноў залягаюць на дно. Хтосьці з удзельнікаў калектыву працуе па ранейшым профілі тут, іншых раскідала па астатнім свеце. Алег жыве ў Бельгіі. Часам вяртаючыся дадому, каб адведаць блізкіх, а то і “даць жару” на сцэне.
Далей
|
№ 21 / 1304 за 2017-05-27
Палётны стан Станюты
У канцы мінулага года знакамітая гімнастка Меліціна СТАНЮТА — 16-ціразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь — падвяла вынік уласна спартыўнай кар’еры. Але ў 23 гады жыццё толькі пачынаецца! Чым яно напоўнена ў Меліты сёння?
Далей
|
№ 20 / 1303 за 2017-05-20
Яна паўсюль!
Сярод нядаўніх лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Беларусі — салістка нашага Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, заслужаная артыстка краіны, пераможца сямі міжнародных конкурсаў Аксана ВОЛКАВА. Яе спеўнае майстэрства даўно прызнанае не толькі ў нас, але і ў замежжы — ад Масквы да Лондана і Нью-Ёрка, куды яе пастаянна запрашаюць для ўдзелу ў асобных пастаноўках і фестывалях. З параўнанняў “тут і там”, “у нас — у іх” і пачалася наша размова.
Далей
|
№ 19 / 1302 за 2017-05-13
Была ці не Магілёўская школа жывапісу?
У гісторыі беларускага мастацтва дасюль шмат "белых плямаў". Аспірантка аддзела мастацтвазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Катажына ШАЎРУК вывучае асаблівасці манументальнага жывапісу Магілёўшчыны XVII — XVIII стагоддзяў, які ў пэўным сэнсе можна аднесці да нераскрытых таямніц нашай мінуўшчыны.
Далей
|
№ 18 / 1301 за 2017-05-06
"Кейс" Хрусталёва
Існуе стэрэатып: тэлепраграмы пра культуру — не з ліку самых цікавых. Так, яны сацыяльна значныя, але, памятаецца, у колішнім праекце “Страсці па культуры” страсці былі часцяком хіба ў назве. А вось нядзельны выпуск ток-шоу Ягора ХРУСТАЛЁВА “Што адбываецца” на канале “РТР-Беларусь”, прысвечаны скандалу паміж кампазітарам Эдуардам Ханком і выканаўцамі яго песень, выдаўся на дзіва гарачым. Дык мо нешта змянілася і ў самой парадыгме падачы культурнай тэматыкі, спыталася “К” у вядомага тэлежурналіста і прадзюсара на пачатку гэтага інтэрв’ю…
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|