Соцыум № 38 / 1529 за 2021-09-17
На бой з ворагам у Марціянаўцы выйшаў мясцовы люд
Многа войнаў прайшло праз нашу шматпакутную зямлю. Абедзве Сусветныя наўпрост перарэзалі краіну акопамі, знішчаючы людзей і гаспадарку. Але ёсць у гісторыі яшчэ канфлікт, якому надаецца крыху менш увагі. Гэта польская інтэрвенцыя, што раздзяліла беларускі народ на дзве дзяржавы. З 1921 па 1939 доўжылася акупацыя палякамі заходняй часткі нашай краіны. Адкрываючы для сябе тагачасныя падзеі, я звярнуўся да краязнаўчых архіваў майго роднага горада Беразіно. І высветліў, што 11 жніўня 1919 года палякі перайшлі за левы бераг ракі Беразіны, заняўшы палову раёна, і да канца лета гэтага года захапілі большую частку Беларусі. А значыць, факты пра падзеі інтэрвенцыі на маёй малой радзіме маюцца, і распавесці ёсць пра што.
Далей
|
№ 37 / 1528 за 2021-09-11
Бунтарны край, што нараджае таленты
У 1935 годзе ўсю Заходнюю
Беларусь скаланула вестка аб паўстанні рыбакоў на возеры Нарач. Чым было выкліканае гэтае выступленне, які след яно пакінула ў нашых гісторыі і культуры і якое дачыненне да забастоўкі нарачанцаў меў адзін з народных паэтаў Беларусі? Каб даведацца адказы на гэтыя пытанні, мы вырушылі на Мядзельшчыну, дзе разгортваліся згаданыя падзеі васьмідзесяцішасцігадовай даўніны. Гэтая вандроўка — адно з шэрагу падарожжаў у рамках сумеснага праекта “К” з тэлеканалам “Беларусь 3”, прысвечанага падзеям міжваеннага часу ў Заходняй Беларусі.
Далей
|
Народ Кнігі, горад Літары
Калісьці Рыгор Барадулін, маючы на ўвазе ролю, якую адыграла літаратура ў фармаванні нашай нацыі, назваў беларусаў “народам Кнігі”. Тут няцяжка правесці паралелі з адным з этнасаў, які пасля страты сваёй бацькаўшчыны і вымушанага блукання сярод чужых народаў стагоддзямі захоўваў, прычым часта ў агрэсіўным альбо нядобразычлівым асяроддзі, духоўную еднасць праз тое, што трымаўся матчынай мовы і сваёй Кнігі. Гэты прыклад учэпістай жыццяздольнасці шмат для каго ў сусветнай гісторыі стаў натхняльным. Несумненна, што і сёння беларускае слова мацуе нацыю, з’яўляецца стрыжнявым чыннікам народнай еднасці. Аднаўленню беларускай дзяржаўнасці сёлета 30 год, а Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў 28-ы раз. Свята амаль равеснік Незалежнасці. І гэта невыпадковае супадзенне: палітычны суверэнітэт патрабуе трывалага духоўнага грунту.
Далей
|
№ 36 / 1527 за 2021-09-04
Уратаваць і не нашкодзіць
Выяўленне, захаванне і папулярызацыя нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей даўно зрабіліся важным кірункам дзейнасці ў айчыннай галіне аховы спадчыны. Сёння стаўка ў прамоцыі гістарычнага набытку Беларусі ў свеце робіцца акурат на жывыя традыцыі, якія не маюць аналагаў у іншых народаў альбо захаваліся ў нашай краіне ў найбольш аўтэнтычным выглядзе. З якімі выклікамі і рызыкамі сутыкаюцца жывая спадчына Беларусі і яе захавальнікі?
Далей
|
Антрапалогія беларускай посцілкі
Днямі ў выдавецтве “Беларуская навука” выходзіць новая кніга доктара мастацтвазнаўства, прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Вольгі Лабачэўскай — аўтара, якая летась стала лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ў намінацыі “мастацтвазнаўства і крытыка” за кнігу, прысвечаную беларускім традыцыям саломапляцення. Увогуле, імя Вольгі Лабачэўскай сярод тых, каго цікавіць беларуская традыцыйная культура, добра вядомае. І гаворка не толькі пра навукоўцаў ці супрацоўнікаў музеяў — калі можна казаць пра бестселеры ў гэтай галіне, то іх аўтар менавіта Вольга Лабачэўская: яе кнігі чытаюць і вывучаюць шырокія колы аматараў беларускай спадчыны, цікавасць да якой у апошнія дзесяцігоддзі моцна ўзрасла. Можна прадказаць, што падобны лёс чакае і новую кнігу — “Беларускія посцілкі і дываны. Антрапалогія і мастацтва традыцыйнай рэчы”.
Далей
|
№ 34 / 1525 за 2021-08-21
Капліца ў Радкоўшчыне
Аднымі з самых важных на зямлі для нас з’яўляюцца месцы, дзе знайшлі апошні спачын нашы продкі. Здараецца, што тых могілак ужо няма, або самі месцы пахавання ўжо не знайсці, але недзе ў падсвядомасці жыве пачуццё — “там, у тым гайку, яны…”. Такім месцам для славутага беларускага кампазітара Станіслава Манюшкі, якога яшчэ называюць “бацькам беларускай оперы”, быў невялічкі пагорачак блізу вёсцы Радкоўшчына. Там, дзе сярод соснаў, у маляўнічым кутку Смалявіцкай зямлі, стаяла каплічка-пахавальня ягоных бацькоў. Сёння на гэтым месцы яміна, зарослая крапівой…
Далей
|
№ 33 / 1524 за 2021-08-14
Хто ўшануе Іх памяць?
Ёсць гарады, дзе бег жыцця нібы спыніўся. Старыя камяніцы, помнікі сакральнай архітэктуры, брук, пакручастая планіроўка вуліц, вузкая палоска неба над галавой, нібы заціснутая жорнамі старых муроў, ні на хвіліну не даюць разняволіцца. Ты “цалкам там”, у гісторыі. Разам з ценямі далёкай мінуўшчыны. Спрыяе паўнаце гэтага пачуцця яшчэ і наяўнасць памятных дошак вядомым гістарычным дзеячам, якія тут жылі, працавалі, і, вядома ж, кахалі. Прычым некаторыя памятныя дошкі самі ўжо даўно сталі адметнасцямі, бо ім пад сотню год. Напрыклад, у Вільні (па-літоўску Вільнюс), аднаму толькі ліцьвіну-беларусу Адаму Міцкевічу, ураджэнцу Наваградчыны, іх некалькі. А ёсць яшчэ і іншым, не менш вядомым нашым землякам — Францішку Скарыну, Ігнату Дамейку, Станіславу Манюшку, Францішку Багушэвічу, Кастусю Каліноўскаму і інш.
Далей
|
№ 32 / 1523 за 2021-08-07
Помнік выратуюць агульна, але без ключавой падтрымкі дзяржавы не абыдзецца
Сёлета 11 мая адбылося надзвычайнае здарэнне, якому так ці інакш спачувае ўся Беларусь. На даху Будслаўскага храма Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ўзнікла ўзгаранне. Яно пашкодзіла купал, цагляныя канструкцыі, а вада, якой тушылі пажар, заліла касцёл да сутарэнняў. Будынак храма XVIII стагоддзя з’яўляецца помнікам гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, таму яго рамонт — адна з найважнейшых задач неабыякавых грамадзян нашай краіны, а таксама ўлады.
Далей
|
№ 31 / 1522 за 2021-07-31
Сістэмны падыход да рэстаўрацыі
Як мы ужо паведамлялі, 23 ліпеня, у Нясвіжы адбылося выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры пад назвай “Аб ходзе выканання інвестыцыйнай праграмы, работ па капітальным будаўніцтве на аб’ектах культуры, што фінансуюцца за кошт рэспубліканскага бюджэту, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы і павышэння эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў”. Удзел у пасяджэнні прыняў міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 97
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|