Вялікі Савіцкі
18 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Міхаіл Савіцкі. Да 100-годдзя з дня нараджэння”. У прывітальным адрасе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, які падчас мерапрыемства зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, у прыватнасці, сказана:
“Творчасць майстра стала новым словам у мастацтве і атрымала сусветнае прызнанне. Яго работы ўзбагацілі сучасную культуру і назаўжды ўвайшлі ў гісторыю незалежнай Беларусі.
Прайшоўшы праз агонь Вялікай Айчыннай вайны і жахі канцлагераў, Міхаіл Андрэевіч у сваіх творах адлюстраваў страшную праўду таго часу і пакінуў нам наказ — памятаць бяссмяротны подзвіг народа і прынесеныя дзеля шчаслівай будучыні ахвяры.
Сёння мы, грамадзяне суверэннай дзяржавы, шануем і зберагаем тое, у імя чаго тварыў наш вядомы зямляк”.
На ўрачыстасці прысутнічалі таксама міністр культуры Анатолій Маркевіч і міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.
Далей