Традыцыя жыве: 35 лістападаў Віцебска
Унікальны не толькі для Беларусі, але і для ўсёй постсавецкай прасторы фестываль аўтарскай песні “Віцебскі лістапад” прайшоў на мінулым тыдні ў Віцебску. І быў ён 35-м! — не проста рэкардсмен-доўгажыхар сярод усіх бардаўскіх фестываляў, што адбываюцца ў закрытым памяшканні, але і адна з візітовак культурнага жыцця Віцебска, адзін з яго творчых брэндаў. Калісьці “Віцебскі лістапад” пачынаўся як гарадское свята аўтарскай песні, а цяпер гэта — Адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў, які збірае гасцей і ўдзельнікаў з розных краін і нават кантынентаў. З 1987-га не было года, каб фестываль не адбыўся. Нягледзячы ні на што, прайшоў ён і сёлета — і зноў быў напоўнены яскравымі паэтычнымі, музычнымі і мастацкімі імпрэзамі.
Далей