Тэма № 35 / 1474 за 2020-08-29
Няспыннасць жыцця
Днямі, “гартаючы” інтэрнэт, патрапіў на такое відэа. Мастак, даволі вядомы, з ліку тых, каму,
на маю думку, можна даваць Дзяржаўную, Нацыянальную ці якую іншую прэстыжную прэмію і нават не за канкрэтны твор, а за комплекс творчых дасягненняў і відавочны ўнёсак у развіццё беларускага мастацтва, выступае на адным з мітынгаў. Трымаючы ў правай руцэ мікрафон, а левую пафасна ўзняўшы над галавой, мастак фактычна дзякуе тым, хто нядаўна зрабіў краіне вельмі балюча. І наэлектрызаваны натоўп
у адказ загіпнатызавана скандуе “Спа-си-бо! Спа-си-бо! Спа-си-бо!”
Далей
|
Жанчыны ўратуюць свет
Кожны дзень пад вокнамі майго рабочага кабінета сігналяць машыны. Яны вітаюць людзей, — што выстройваецца штодня каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Далей
|
“Усіх папярэдніх выпускнікоў мы размеркавалі”
На пасадзе дэкана тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір МІШЧАНЧУК працуе ўжо 30 гадоў. Сам знакаміты акцёр, заслужаны артыст Беларусі, ён з калегамі-выкладчыкамі год за годам і выпускае, і набірае тых, хто з цягам часу будзе вызначаць твар нашага тэатра — акцёраў, рэжысёраў, тэатразнаўцаў. І сёлета Акадэмія мастацтваў папоўнілася новымі студэнтамі, якія жадаюць прысвяціць сваё жыццё тэатру. Для завочнікаў навучальны год у гэтай ВНУ пачнецца 1 верасня, а вось студэнты стацыянара прыступяць да заняткаў 1 кастрычніка. З Уладзімірам Андрэевічам Мішчанчуком мы пагаворым пра надзённыя справы тэатральнага факультэта.
Далей
|
Дызайнер працуе заўжды
Наш суразмоўца — загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Якаў Ленсу. Ён — доктар мастацтвазнаўства (дарэчы, першы ў Беларусі носьбіт такога звання ў галіне дызайну і тэхнічнай эстэтыкі). Адмысловец адзначае, што гэтым годам ён, на жаль, не бачыў прыёмных іспытаў, не быў у складзе экзаменатараў. Але запэўніў, што сістэма ў акадэміі мастацтваў напрацавана добрая, і яна няблага функцыянуе. Бо дазваляе далучаць да студэнцтва менавіта тых, хто патрэбны акадэміі, з каго можна вырасціць прафесіянала.
Далей
|
Музычная канстанта ў час пандэміі
“Сёння кансерваторыя аснашчана музычнымі інструментамі на 100%”, — канстатуе гатоўнасць слыннай ВНУ да новага вучэбнага году прарэктар па навуковай працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Нэлі Мацаберыдзе. Адрамантавана сцэна вялікай канцэртнай залы Акадэміі ў вучэбным корпусе №1, шэраг аўдыторый у двух карпусах, здадзеная камерная зала ў інтэрнаце… — пералічвае Нэлі Вячаславаўна завершаныя будаўнічыя праекты. “Ды яшчэ для факультатыўных заняткаў сёлета быў набыты нямецкі клавесін фірмы “Neupert” (на здымку), — нагадвае яна пра новага суседа міні-аргану ў адмысловай арганнай зале. Пра падрыхтоўку да новага
вучэбнага году гутарым са спецыялістам.
Далей
|
№ 34 / 1473 за 2020-08-22
Балюча!
Газета “Культура” ўвесь свой журналісцкі шлях — ад самага пачатку да дня сённяшняга — прайшла разам з грамадствам, якое фарміравала незалежную і суверэнную дзяржаву — Рэспубліку Беларусь.
Далей
|
Культурная грамадскасць занепакоена
На тле той няпростай сітуацыі, якая зараз адбываецца ў краіне, з боку самых розных устаноў, беларускага грамадства, дзеячаў культуры прагучалі звароты да міру і асэнсаванню драматызму, перад якім паўстала наша краіна.
Наша выбарка дэманструе толькі некалькі прыкладаў пазіцый як калектываў культуры, кіраўнікоў устаноў,
так і творчых грамадзян.
Далей
|
Купалаўскі ў прастоі
Запланаваны на 21 жніўня пачатак новага 101-га сезона ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы не адбыўся. Калектыў установы на дадзены момант адпраўлены ў прастой у сувязі з вытворчай неабходнасцю.
Далей
|
Экскурсіі на вуліцы недаразумення
“Культура” пастаянна звяртаецца на сваіх старонках да тэмы трагічных перыядаў беларускай мінуўшчыны, у першую чаргу — да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, памяць пра якую яшчэ даволі свежая ў нашым народзе. Гіды, якія праводзяць свае экскурсіі ў тым ліку па мясцінах, звязаных з гадамі вайны і акупацыі, па месцах памяці і ваенных мемарыялах, як любы з нас зацікаўленыя ў тым, каб над Беларуссю заўжды было мірнае неба, а госці з усяго свету маглі бяспечна наведваць нашую краіну і заўжды сустракаць гасцінны прыём.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 15
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|