Праз гасцінец № 8 / 1395 за 2019-02-23
У чаканні Сашы і Цімы
Хай не пакрыўдзяцца на мяне кіраўнікі ўстаноў культуры Валаўска, але самае моцнае ўражанне на мяне ад наведвання гэтага аграгарадка зрабіла зносіны з тым яго жыхаром, якога я запрасіў на ролю рэцэнзента. Кароткай гутаркі з ім мне хапіла для таго, каб зразумець: так, 40 гадоў розніцы ва ўзросце паміж людзьмі — гэта тэрмін, які абумоўлівае істотную розніцу ў поглядах на сучасную культуру і расстаноўку ў ёй прыярытэтаў. Але “прымірыла” мяне з падрастаючым пакаленнем тое, што яго ацэнка стану рэчаў у мясцовай сферы баўлення вольнага часу ў цэлым мне падалася знаёмай. Недзе я ўжо такое сустракаў. Таму супакоіўся...
Далей
|
№ 6 / 1393 за 2019-02-09
Па розныя бакі чыгункі
Кажуць, што калі пры ясным надвор’і залезці на дах сталічнага спартыўна-забаўляльнага комплексу “Чыжоўка-Арэна”, то можна разглядзець Міханавічы. Сам я не правяраў, але, верагодна, гэта ўсяго толькі жарт. Аднак тое, што да згаданага паселішча з Мінску рукой падаць — факт. Як жа жыве рэгіянальная культура пад бокам у сталіцы?
Далей
|
Аптымізм “неперспектыўнага” мястэчка
Здаралася, прыязджаў я з “рэгіянальных камандзіровак” з настроем ніжэй за сярэдні. Быццам бы і ўстановы культуры ў такіх “глыбінках” дзейнічаюць, і працуюць у іх падзвіжнікі, але часам апускаўся я ў атмасферу гнятлівую — з-за розных абставінаў. У паселішчы, гаворка пра які пойдзе далей, таксама ўсё не без навальнічных аблокаў, але да іх наяўнасці кіраўніцтва мясцовай культуры ставіцца, ва ўсякім разе, без панікі, па-філасофску. І разводзяць яны хмары сваімі працавітымі рукамі...
Далей
|
№ 5 / 1392 за 2019-02-02
Пытанні з адказамі і без
Падобна на тое, што з асобнымі бібліятэкарамі краіны ў мяне ідзе “гульня”: неабвешчаная, ціхая, нябачная, але на змор. Я — да іх, яны — ад мяне. Папярэджваю, што буду, што чакайце ў госці, рыхтуйце гаворку пра дасягненні, аднак і не забудзьцеся пра самакрытыку. “Чакаем! — радасна паведамляюць мне. — Прадчуваем цікавы дыялог!” І вось прыязджаю я ўвесь такі — у прадчуванні, а бібліятэкараў няма: то захварэлі, то на тэрміновую нараду ад’ехалі.
У Перхавічах я таксама з захавальнікам і прапагандыстам літаратуры не пабачыўся — па нейкай прычыне ён адсутнічаў. Але не адной жа бібліятэкай слаўны гэты аграгарадок? Не адной. “Чым яшчэ?” — спытаеце вы. Зараз раскажу.
Далей
|
№ 2 / 1389 за 2019-01-12
Бібліятэка як аптэка
Нягледзячы на спрэс святочны перыяд, у Жытомлю я патрапіў у дзень будзённы. І не толькі даведаўся аб звычайным жыцці ўстаноў культуры вёскі са слоў іх кіраўнікоў, але і сам стаў відавочцам таго, як арганізаваны вольны час тутэйшага люду.
Далей
|
№ 50 / 1385 за 2018-12-15
Яблыкі ўрадзілі, а вось Купалле…
Так ужо склалася, што гэтым разам праз неспадзяваныя абставіны (хай яны застануцца для вас перадсвяточнай загадкай) мой звыклы план змяніўся. І гэты матэрыял — не аповед пра культурнае жыццё асобна ўзятага паселішча, а гэткі празаічны мікс пра тое, як ідуць справы адразу ў двух аграгарадках у ваколіцах Гродна. Ды і каментарыя — суб’ектыўнага погляду знутры на культуру свайго паселішча —
у артыкуле няма: у працэсе яго напісання інфарматар “К” раптам папрасіў мяне не спасылацца на яго меркаванне па вышэйадзначанай тэме. Што ж, не — дык не!
Далей
|
№ 48 / 1383 за 2018-12-03
“Фанфары” і ціша Парэчча
Па ступені сваёй чыстасардэчнасці гутаркі з кіраўнікамі ўстаноў культуры Парэчча занялі першыя месцы ў маім рэйтынгу самых пранізлівых размоў з людзьмі гэтай сферы. Ніякіх рэтушы і “фоташопа”, усё шчыра, прама, адкрыта, часам — з болем і скрухай. А як можа быць па-іншаму, калі чалавек не проста праседжвае свае належныя гадзіны з 9.00 да 18.00, а шчыра перажывае за справу, даручаную яму, і не шкадуе на яе ўласных сіл? Калі ад справы гэтай, ужо прабачце за пафас, залежыць сучаснае і будучае краіны? Давайце знаёміцца і з культурай аграгарадка, і з тымі, хто ёй кіруе.
Далей
|
№ 47 / 1383 за 2018-11-24
Свята сваімі рукамі
Цэнтральная вуліца аграгарадка ўсё не сканчалася і не сканчалася. Нават стаў турбавацца, — а дзе ж яго ўстановы культуры, якія я меў намер ашчаслівіць сваім візітам? Ага, размясціліся яны, аказваецца, амаль ля самага выезду. Хоць, можа, я проста не з таго боку ў Жырмуны заехаў? І знаходзяцца яны акурат на ўездзе — бы гэткія візітоўкі? Хай так яно і будзе!
Далей
|
№ 36 / 1371 за 2018-09-08
“Поле цудаў” і яго ягадкі
Чаго толькі ў Губічах няма з агменяў прыгожага: і Дом культуры, і бібліятэка, і Дом рамёстваў! Для аграгарадка з паўтысячным насельніцтвам — “поўны кампрэс”, як сказаў бы адзін з герояў савецкага кiнабаевіка “Шосты”. Ёсць тут нават уласны Філіп Кіркораў! Зрэшты, “раскатваць” Губічы будзем мы па парадку.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|