Тэндэнцыі № 3 / 1546 за 2022-01-15
Новы будынак. Крок у сучаснасць
Напрыканцы мінулага года ў горадзе Касцюковічы, што на Магілёўшчыне, адбылася знакавая падзея. 28 снежня былі адкрыты дзверы новага будынка Цэнтра культуры, які стаў домам адразу для трох раённых культурніцкіх устаноў. Аб тым, як прайшло адкрыццё і наколькі гэта важная падзея для Касцюковічаў, мы даведаліся ў начальніка адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта Аксаны Івановай.
Далей
|
№ 33 / 1472 за 2020-08-15
Спасаўка-ласаўка, або Пчала на духмяным яблыку
14, 19 і 29-га жніўня праваслаўныя святкуюць тры Спасы. У царкоўнай традыцыі гэта святы ў гонар пакутнікаў Макавеяў, Ісуса Хрыста, у беларускай традыцыйнай культуры — па сутнасці, адны з шэрагу святаў новага ўраджаю. Таму даследчыкі часам класіфікуюць іх як урачыстасці восеньскага перыяду традыцыйнага календару. Вялікі, Яблычны, Спас — на гэтым тыдні, 19 жніўня. Асвячаюць яблыкі, а таксама іншую садавіну. У народнай культуры ўжыванне яблыкаў, грушаў, агрэсту, струкавай гародніны да свята забаронена. Яшчэ асвячаюць нядаўна выпампаваны мёд. У некаторых мясцовасцях Падзвіння гэты Спас нават завуць Мядовым.
Далей
|
№ 31 / 1366 за 2018-08-04
|
“Лістапад” пагрукаў у дзверы
Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” аб’явіў аб пачатку акрэдытацыі для прадстаўнікоў СМІ. А гэта значыць, перыяд падрыхтоўкі да вядомага беларускага форуму выходзіць на чарговы этап.
Далей
|
Ідзе воўк. Шэры? Лагодны
“Гэты воўк — зусім не хлюпік, ён — сапраўдны мужык. Калі трэба — і дроў наколе, і маманта заб’е, — распавядае пра свайго персанажа рэжысёр Наталія Хаткевіч. — Толькі ў яго такое добрае сэрца, што аніякай шкоды ён прынесці не можа. Таму маманту нічога не пагражае”. “Лагодны воўк” — такую назву мае анімацыйная стужка, над якой цяпер ідзе праца на студыі анімацыйных фільмаў “Беларусьфільма”.
Далей
|
Галоўны недахоп — хранаметраж
Жыццярыс Ігнація Дамейкі даўно прасіўся ў аснову фільма — як, зрэшты, і біяграфіі многіх іншых дзеячаў нашай мінуўшчыны. І вось, прэм’ера такой стужкі ўрэшце адбылася. Зняла яе небезвядомая студыя гістарычных фільмаў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Бокуна. Між іншым, на беларускай мове, якая гучыць на экране вельмі арганічна. І прыйшоўшы спякотным вечарам у добра кандыцыянаваную і зацемненую залу аднаго з лепшых мінскіх кінатэатраў, глядач мог прыемна здзівіцца: маўляў, могуць “нашы”, могуць.
Далей
|
№ 30 / 1365 за 2018-07-28
О спорт, ты — хіт!
Якія буйныя спартыўныя форумы без песень і цырымоній адкрыцця і закрыцця? Вось менавіта што ніякія! Таму і наша краіна не магла абысціся без музычных твораў, з якімі абавязкова ў чымсьці і стануць асацыяваць II Еўрапейскія гульні, што пройдуць у беларускай сталіцы 21 — 30 чэрвеня 2019 года. Летась Міністэрства культуры краіны аб’явіла конкурс на стварэнне такіх кампазіцый, і ў гэты чацвер у малой зале Белдзяржфілармоніі прайшоў яго другі тур, падчас якога журы і прадстаўнікі СМІ праслухалі 5 песень, што прэтэндуюць на тое, каб гучаць на старце і фінішы спартыўнай падзеі.
Далей
|
400 гадоў “Буквару”
24 ліпеня 1618 года быў выдадзены першы ў свеце “Буквар”. Чаму мы можам лічыць яго беларускім?
Далей
|
Sprava: адным не справіцца
Белая Царква — вёска ў Чашніцкім раёне дамоў на 15. Але гэтымі днямі там, на паўвыспе Чарэйскага возера, наздзіў шматлюдна. Мастакі прыехалі даследаваць мясцовасць, сталяры — будаваць пляжную зону, валанцёры — рыхтаваць палявую кухню. Ужо праз тыдзень гасцей паболее і распачнецца вялікая Sprava — міжнародны фестываль, які ўзаемадзейнічае з гістарычным і прыродным ландшафтам. Як можна мяняць тое месца, дзе ты жывеш, “К” распавяла суарганізатар фэсту і жыхарка Белай Царквы — тэатральны рэжысёр Кацярына АВЕРКАВА.
Далей
| |
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 23
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|