Калонка рэдактара № 52 / 1335 за 2017-12-30
Рэальны плён віртуальнай актыўнасці
За амаль прамінулы год у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны не адбылося нічога асабліва важнага. Напэўна, нехта адзначыць, што гэта дрэнна само па сабе — і будзе мець рацыю. Аднак, як падаецца, у сёлетніх тэндэнцыях і падзеях можна знайсці нагоды для аптымізму. Галоўная з іх — прыкметны рост грамадскай актыўнасці.
Далей
|
№ 50 / 1333 за 2017-12-17
Не да банкетаў
На гэтым тыдні сваё дзесяцігоддзе адсвяткавала “Майстэрня Уладзіміра Бокуна”. Гэтую маленькую тэлестудыю, у актыве якой з тры сотні стужак, можна было б назваць нейкім эпітэтам з прыстаўкай “най-“, калі б у сваёй нішы яна не была адзінай. Іншых суб’ектаў айчыннага медыярынку, якія спецыялізуюцца менавіта на гістарычным кіно, я не прыгадаю. Прынамсі, калі казаць пра беларускую тэматыку, бо на рынкі іншых краін некаторыя нашы кампаніі пастаўляюць такую прадукцыю вагонамі.
Здавалася б, выключны статус дае прэферэнцыі. Балазе, у цяперашні час усеагульнай цікавасці да мінуўшчыны такая прадукцыя запатрабаваная бы піражкі. Аднак не! “Банкета не будзе — неяк не “банкетныя” часіны” — адразу папярэджваў у запрашэнні стваральнік студыі. І яно зразумела.
Далей
|
№ 46 / 1329 за 2017-11-17
Закляты скарб
Пра Навагрудскі замак мне даводзіцца рэгулярна пісаць цягам гадоў ужо -наццаці. І з кожным разам усё больш складана патлумачыць чытачу, што ж там робіцца. Бо, па шчырасці, не да канца гэта разумею і сам. І справа нават не ў алгарытме канкрэтных даследаванняў альбо работ, якія адбываюцца (або не адбываюцца) на аб’екце. На жаль, неразуменне тут мае куды больш агульны, глабальны характар. Чаму даўнія планы па пераўтварэнні Замкавай гары ў паўнавартасны тураб’ект (які, відавочна, будзе звышзапатрабаваным) так дасюль і не рэалізаваныя? Чаму ў тым месцы час, як кажуць, застыў — у найгоршым сэнсе слова? Нават і не ведаю, што адказаць.
Далей
|
№ 45 / 1328 за 2017-11-11
Гісторыя як набор парадоксаў
Змешчаная ў мінулым нумары падборка меркаванняў, прысвечаная сучаснаму асэнсаванню савецкай культуры, выклікала ў чытачоў даволі неадназначную рэакцыю. Некаторыя нас нават абвінавачвалі: маўляў, навошта апраўдваць сацрэалізм? Зразумела, такой мэты мы не ставілі, і атрыманая ў выніку сугучнасць думак самых розных паводле ўсіх крытэрыяў творчых асобаў атрымалася ненаўмысна. Хаця, напэўна, яна сведчыць пра вельмі важную тэндэнцыю: стаўленне на набыткаў “тых” часоў ужо куды больш спакойнае, узважанае і пераборлівае, чым было яшчэ дзесяцігоддзе таму.
Далей
|
№ 43 / 1326 за 2017-10-28
Масток паміж мёртвымі і жывымі
Восеньскія вечары наконадні Дзядоў — лепшы час падумаць пра повязь жывых ды прашчураў. Тым больш, беларусы маюць для гэтага асаблівую нагоду. Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў нашым краі стала апагеем Вялікага тэрору, сумны 80-гадовы юбілей пачатку якога выпадае сёлета.
Далей
|
№ 41 / 1324 за 2017-10-14
Эксперты ў дапамогу марсіянам
Яшчэ параўнальна нядаўна паняцце біялагічнай разнастайнасці было для чалавецтва пустым гукам, і непатрэбныя ў гаспадарцы стварэнні наўрад ці маглі разлічваць хоць на якую спагаду. Сёння, вядома, сітуацыя змянілася, і прагматызм ужо не ставіцца ў галаву кута. Такі самы падыход стаў сусветным трэндам і ў культуры. Вось і ў Белдзяржуніверсітэце культуры і мастацтва днямі прайшла канферэнцыя на тэму разнастайнасці формаў культурнага самавыяўлення.
Тэма для нас злабадзённая — асабліва калі ўявіць, якія песні чулі ўдзельнікі форуму, едучы на пленарнае пасяджэнне ў маршрутцы з уключанай магнітолай. Там такая культурная разнастайнасць… Калі марсіяне вырашаць вывучыць нашу музыку паводле гэтых плэйлістоў, яны зняверацца ў зямной цывілізацыі. Ды, на шчасце, цікаўныя прыхадні могуць адшукаць і іншыя крыніцы даследавання.
Далей
|
№ 38 / 1321 за 2017-09-22
Канал як алегорыя
Тры гады таму даводзілася ладзіць трансгранічны прэс-велатур, скразной лініяй сюжэту якога стаў Аўгустоўскі канал. На яго беларускай частцы было, мякка кажучы, нешматлюдна. Таму помнік інжынернай думкі нагадаў мне нейкі складаны і карысны агрэгат, які, аднак, пакуль прастойвае ў гаражы. Бо, як выявілася, мала толькі аднавіць — трэба яшчэ і знайсці адпаведнае турыстычнаму попыту прыстасаванне. Невялікі адрэзак канала наўрад ці здатны стаць самадастатковым тураб’ектам. А вось калі злучыць беларускую і польскую часткі — тады водны шлях стане ўвасобленай алегорыяй цеснага супрацоўніцтва паміж краінамі.
Далей
|
№ 36 / 1319 за 2017-09-09
Горад на выхадныя
Шчыра кажучы, не надта я даю веры розным рэйтынгам гарадоў: не разумею метадалогіі іх стварэння. Як можна ацэньваць псіхалагічную камфортнасць або зручнасць побыту, не пажыўшы ладны час у кожным з аб’ектаў ацэнкі? Іншая справа — рэйтынг гарадоў на выхадныя. Тут паспытаць усё на сваёй шкуры, пагадзіцеся, значна прасцей. І нядаўняе траплянне Мінска ў адпаведны топ-30 паводле версіі часопіса The Times можна лічыць добрым падарункам да юбілею.
Далей
|
№ 35 / 1318 за 2017-09-02
Кантрольны стрэл у галаву ілюзій
Развітвацца з ілюзіямі заўсёды складана і горка. Але трэба. На мінулым тыдні ў многіх з’явіўся новы шанец пазбавіцца прынамсі адной. Наконт таго, што культуры не патрэбная дзяржаўная падтрымка — бо, маўляў, добры мастацкі прадукт заўсёды будзе і запатрабаваным, і прыбытковым, а той жа краўдфандынг можа лёгка і эфектыўна замяніць звыклыя схемы фінансавання. А такія думкі рэгулярна праслізваюць у сацсетках і асобных публікацыях СМІ.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|