Паралелі № 8 / 1186 за 2015-02-21
Заводскі варыянт
Полька Агата Этмановіч — адзін з запатрабаваных спецыялістаў у сферы еўрапейскай культуры. За яе плячыма работа ў Міністэрстве культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, у Савеце Еўропы па праграме “Culture”. І сёння яна цесна ўзаемадзейнічае з гэтай сферай. Беларускай публіцы Агата Этмановіч, якая наведала мінскую “Школу супергерояў” пры падтрымцы Польскага інстытута, распавяла пра досвед пераўтварэння заводскіх памяшканняў у паўнавартасныя арт-пляцоўкі на сваёй радзіме.
Далей
|
№ 6 / 1184 за 2015-02-07
Цырк як прафесія
Пасля рэпетыцыі новай праграмы ў Беларускім дзяржаўным цырку з журналістамі пагутарыў дуэт клоўнаў — народныя артысты Расіі Лада і Аляксандр САРНАЦКІЯ.
Далей
|
№ 5 / 1183 за 2015-01-31
У разуменні інтэлігенцыі
У свядомасці сучаснай расійскай інтэлігенцыі, якая мусіць ствараць культурны кантэкст жыцця, на вялікі жаль, няма разумення важнасці той літаратуры, што нясе духоўнасць для шырокай грамадскасці. Калі перафразаваць словы Ніцшэ, у іх сэрцах Бог памёр. Там пуста. Гэта датычыцца большасці людзей сучаснай айчыннай культуры. Безумоўна, ёсць асобныя таленты, якія процістаяць гэтаму. Але мы іх пакуль практычна не ведаем...
Далей
|
№ 4 / 1182 за 2015-01-24
Мода на сваё
— Мне ўсё часцей даводзіцца чуць, асабліва ад журналістаў, што невялікі народ сёння проста не можа захаваць свае традыцыі, сваю ідэнтычнасць, дый наогул іх немагчыма падтрымліваць у сувязі з глабалізацыяй. У такім выпадку паўстае пытанне: навошта маленькія дзяржавы стагоддзямі захоўвалі свае традыцыі, калі іх можна так лёгка абарваць або ўціснуць у агульныя рамкі? Але ж сы цікавыя адно аднаму толькі таму, што нас атачаюць розныя традыцыі, якія абапіраюцца на спадчыну.
Далей
|
№ 3 / 1181 за 2015-01-17
І зноў кіно...
— Аб’яднанне высілкаў — гэта норма для сённяшніх кінематаграфій. Таму не трэба здзіўляцца, калі да вытворчасці фільмаў маюць дачыненне некалькі краін. Стужка-адкрыццё кінафестывалю “Лістапад” Я не вярнуся”, зробленая ў кааперацыі Расіі, Эстоніі, Беларусі, Казахстана і Фінляндыі, — гэта цалкам у рэчышчы сучасных правілаў вытворчасці. Тым больш, што ад гэтага супрацоўніцтва выйграюць усе.
Далей
|
№ 2 / 1180 за 2015-01-10
Засцярогі кааперацыі
— Ці займела стужка “Я не вярнуся” поспех у Эстоніі? Лічу, што так. Ведаеце, у мяне былі засцярогі: фільм — на рускай мове, гэткая “руская гісторыя”, таксама нехта можа сказаць, што гэта выключна фестывальнае кіно… Але таго не здарылася. У Эстоніі карціна Ларса фон Трыера збірае 3 000 чалавек, на нас жа прыйшло 15 000. Гэта маленькі, ды ўсё ж поспех. Магчыма, дапамагло тое, што стужка пабывала ўжо на розных фестывалях і была ўганаравана, напрыклад, у тым жа Нью-Ёрку, Сочы, Іванаве, пра яе шмат пісалі… Таксама эстонцы ведаюць іншыя мае работы, таму на фільм “Я не вярнуся” глядач пайшоў.
Далей
|
№ 52 / 1178 за 2014-12-27
Моладзь: да кантакту (не)гатовы?
Нядаўна Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў прымаў доктара педагагічных навук, прафесара кафедры бібліятэказнаўства і кнігазнаўства Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандра МАЗУРЫЦКАГА. Прафесар прапанаваў беларускім слухачам тры аўтарскія лекцыі. Цікавыя ўрыўкі з адной — “Ад працы з чытачом да бібліятэчнага абслугоўвання” — агучваем у рубрыцы “Паралелі”.
Далей
|
№ 51 / 1177 за 2014-12-20
Танцы з уласнай кішэні
— Сучасная харэаграфія, у адрозненне ад балетнага тэатра таго ж ХІХ стагоддзя, развіваецца сёння, на мой погляд, адначасова ва ўсе бакі. На змену адналінейнаму руху прыйшлі, як можа камусьці падацца, хаатычныя спробы выйсці за межы калісьці азначанага кола. Асабіста мне (падкрэслю: як гледачу, а не як харэографу) — бліжэй тэатр суперажывання. Нават калі гэта не якая-небудзь гісторыя, пераказаная мовай танца, а філасофскія развагі на тую ці іншую тэму, абагульненні — усё роўна, як мне здаецца, павінны прысутнічаць эмоцыі, а не адно чыстыя формы.
Далей
|
№ 50 / 1175 за 2014-12-13
Музей у цэнтры камерцыі
Пра еўрапейскае міжмузейнае супрацоўніцтва наогул і антвэрпэнскі музей у прыватнасці распавёў Андэрс КРЭЙГЕР, куратар Музея сучаснага мастацтва ў бельгійскім горадзе. Прапануем некалькі выказванняў, агучаных ім пад час сустрэч у гарадах Беларусі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|