Prof-партфоліа № 22 / 1357 за 2018-06-01
Пра тое, што нельга памацаць
З 27 па 29 красавіка ў Мінску адбылася ХІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання” — адмысловы, адзіны ў сваім родзе на Беларусі інавацыйны навуковы праект па сістэмнай падтрымцы, развіцці і прапагандзе традыцыйнай культуры, а таксама па інтэграванні яе развіваючага і этнаэкалагічнага патэнцыялу ў маладзёжнае асяроддзе. Рэалізоўваюць праект Міністэрства культуры краіны і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
Далей
|
Што ў вёсцы вам маёй?
Прафесійныя фотамастакі ўсё часцей выбіраюцца па натхненне не ў якісьці экзатычны край, а ў звычайную беларускую вёску. Вось і сёлета прайшло ўжо як найменей пару выставаў, прысвечаных нашай традыцыйнай культуры: арцелі Piligrim у Нацыянальным мастацкім музеі і Альфрэда Мікуса ў галерэі народнага фотаклуба “Мінск”.
Далей
|
№ 10 / 1345 за 2018-03-08
Канцэрт для саксафона з ДШМ
Чым мяне ўразіла дырэктар Зэльвенскай школы мастацтваў Вольга ГЕНЮШ? Веданнем справы. Тым, што кожны выкладчык у школе мастацтваў — на сваім месцы, а вучні даўно ўцягнуты ў цікавыя творчыя праекты, адзін з якіх — музычна-жывапіснае афармленне Ганненскага кірмашу.
Далей
|
№ 48 / 1331 за 2017-12-02
Рамяство ад Бога і зямлі
Феміністкі будуць задаволеныя. Гаворка пойдзе пра жанчыну-прыгажуню, якая прафесійна займаецца ганчарнай справай. Даволі рэдкі выпадак на беларускіх абшарах. Гліна — не надта далікатны матэрыял, таму рамяство глінамеса збольшага — прэрэгатыва мужчын. Людміла КАВАЛЬЧУК — шчаслівае выключэнне. У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці цяпер працуе выстава яе керамічных работ. Варта дадаць і тое, што кераміст працуе ў ганчарных майстэрнях Віцебскага цэнтра народных рамёстваў
і мастацтваў “Дзвіна”.
Далей
|
№ 46 / 1329 за 2017-11-17
Брама для новай сям’і
Святая Пакрова пакрывае зямлю лістом, а дзяўчыну чапцом. Так і ў беларускіх вёсках перыяд вяселляў пачынаўся пасля завяршэння палявых асенніх работ. Менавіта да гэтага тэрміну прымеркавалі і абласное свята-конкурс вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца-2017”, заснаванае Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці, якое прайшло ва Ушачах 21 кастрычніка. Дазволю сабе падзяліцца парай-тройкай меркаванняў на гэты конт і спадзяюся, што яны будуць карыснымі работнікам культуры з розных куткоў, дзе яшчэ захаваліся аўтэнтычныя вясельныя традыцыі.
Далей
|
№ 45 / 1328 за 2017-11-11
Танцы на ўсю акругу
“Добрай ночы, малышы!” Пад гэтую вядомую ўсім калыханку заканчваецца кожны суботні дыскатэчны вечар у вёсцы Плябанаўцы Ваўкавыскага раёна. Каля 200 чалавек разыходзяцца па хатах або раз’язджаюцца на машынах у суседнія вёскі ды гарадскі пасёлак Рось, райцэнтры Ваўкавыск, Масты, Зэльву і нават Гродна. Чым жа вабіць моладзь дыскатэка ў гэтым аддаленым кутку Гродзеншчыны?
Далей
|
№ 33 / 1316 за 2017-08-19
“РастОк” нагадвае мурашнік
У маі Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Івана Каладзеева прырасла яшчэ на адну структуру. Працэс натуральны. Той, хто ідзе наперад, пастаянна пашыраецца ды паглыбляецца. Так растуць карані і галіны яблыні, дагледжанай дбайным садаводам. Гаворка — пра інтэрактыўны дзіцячы цэнтр адукацыі і вольнага часу “РастОк”. Для нас такое ўтварэнне — прарыўнае, для Заходняй Еўропы — звыклая з’ява. Мы, па маім цвёрдым перакананні, — не горшыя. Проста, толькі вучымся працаваць з асэнсаваным вынікам.
Далей
|
Анатомія глінянай архаікі
Жыў-быў глінамес. Звалі яго Генадзь Глухароў. У пасёлку Труд, дзе працавала цагельня, ведаў яго кожны дарослы і кожны малы. Не толькі цэглай славілася прадпрыемства, але і цэхам, дзе посуд выпускаўся. Дык вось, Генадзь Пятровіч за змену “накручваў” да ста гаршкоў ды гладышаў. А пасля змены вырабляў на радасць дзятвы адмысловыя гліняныя свістулькі. Сёлета Глухарову споўнілася б 80 гадоў. І цагельня ўжо не працуе. А вось цудоўная мясцовая гліна засталася, ёю і па сёння карыстаюцца майстры Сенненскага раённага дома рамёстваў. Засталася і памяць пра архаічную свістульку, якую ўсе цяпер называюць Глухароўскай.
Далей
|
№ 30 / 1313 за 2017-07-29
Калі ў клуба ёсць уласная вёска
Каб моцна здзівіцца, варта наведаць вёску Зашыр’е, што ў Ельскім раёне. Гадоў колькі таму журналісты “К” зрабілі гэта падчас выязной рэдакцыі нашай газеты на Гомельшчыну. Уражанні жывыя і па сёння. Зашырскі культурна-спартыўны цэнтр, якім кіруе Яўгенія Шадрына, — установа без перабольшання ўнікальная. І не толькі тым, што з году ў год застаецца па ўсіх паказчыках лепшай сярод клубаў раёна. КСЦ даўно выйшаў за межы сваіх сцен і двух паверхаў, а на прылеглай тэрыторыі практычна не спыняецца будаўніцтва. Усё разам гэта — і мадэльная клубная ўстанова, і турыстычны аб’ект, што не мае аналагаў на Беларусі. Закарцела даведацца, якім новым зместам папоўнілася за гэты час гаспадарка Шадрынай.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|