Форум № 29 / 1155 за 2014-07-19
Дзе ты, Шэрлак.by-2? І хто ты, герой нашага серыяла?
Ці любіце вы серыялы да такой ступені, каб пасля працы, ігнаруючы гастраном, ляцець стралой да "скрыні", у якой мужныя маскоўскія мянты ловяць чарговага маньяка або ў закінутай глушы чароўная абарыгенка ў 120-м эпізодзе нарэшце выпадкова сустракае свой лёс — прынца на белым "Бэнтлі", каб у 206-м катэгарычна ў ім расчаравацца? А потым яшчэ да глыбокай ночы суперажываць няпростым адносінам, што склаліся ў калектыве менеджараў сярэдняга звяна прадпрыемства па выпуску каўчукавай прадукцыі... Як выказаўся б пра такое мастацтва таварыш Сухаў, "серыял — справа тонкая"... У новым матэрыяле бачаннем таго, чаму айчынныя серыяльныя кінадзеячы не звяртаюцца да фактуры замежнай, дзеляцца дзве асобы, каго вы добра ведаеце, і нават раскрываюць і ўласныя патаемныя мары...
Далей
|
№ 28 / 1154 за 2014-07-12
Пад назвай "Фестываль"
Сёння мы вырашылі пагаварыць пра фестывальную “кухню”. Дакладней — пра тое, якіх высілкаў, маральных і эканамічных, патрабуе не толькі стварэнне фэсту, але і лагічнае развіццё апошняга. Жыццё пераконвае, што гэты рух — непазбежны. Ужо цяпер можна смела згадаць з дзясятак праектаў, якія нарадзіліся ў раённых цэнтрах ды за пэўны час паспелі займець брэндавы статус. І гэтымі фэстамі пачалі цікавіцца турысты, майстры традыцыйнай творчасці, аматары нацыянальнага мастацтва.
Скасаваць такі рух — значыць загарнуць адну з яркіх старонак самабытнай беларускай культуры. Усё большая яе запатрабаванасць нараджае новыя фэсты. Працэс іх станаўлення залежыць ад самых розных фактараў. Маю на ўвазе арыгінальнасць ідэі і важкасць мэты, прывабнасць для фундатара-мецэната, яркасць і даходлівасць рэжысуры, зручнасць побытавых і транспартных умоў… Ды ці мала яшчэ ў маштабнага ды перспектыўнага фестывалю складнікаў? Акурат столькі, колькі і праблем. Вось пра гэта мы і пагаворым. Натуральна, што слова вырашылі даць прафесіяналам — дырэктарам фестываляў (яны ж у нашым выпадку — начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў), якія даказалі сваю патрэбнасць. А раптам тэхналогія "фестываляўтварэння" падкажа, у якім кірунку трэба рухацца іншым аддзелам, што яшчэ не займелі пераканаўчых і шырока вядомых святаў?..
Далей
|
№ 27 / 1153 за 2014-07-05
"А бібліятэка будучыні вам не патрэбная?"-2
Артыкул "А бібліятэка будучыні вам не патрэбная?", які быў надрукаваны ў № 24 за 2014 г., выклікаў абмеркаванне ў нашай пошце і на старонках ў сацыяльных сетках. Друкуем першыя водгукі і запрашаем вас да далейшай дыскусіі. Сёння на старонках "К" — меркаванні прафесіяналаў у бібліятэчнай справе Марыны Петрашкевіч і Наталлі Свірыда, а таксама "погляд з боку" ад журналіста і літаратара Віктара Марціновіча, якім ён нядаўна падзяліўся на адным з інтэрнэт-рэсурсаў.
Далей
|
№ 26 / 1152 за 2014-06-28
Гомельскі "пілот" "Алфавіта"
Сучаснае беларускае мастацтва паволі пачынае прамаўляць свае пазіцыі ў беларускай культурнай прасторы. Гаворка — не толькі пра сталіцу, а і пра рэгіёны, калі “асобна ўзятыя” праекты заўзятараў пачынаюць паварочваць “цяжкі карабель” нашага ўспрыняцця ў новым напрамку. “Алфавіт” — выстаўка сучаснага беларускага мастацтва, якая прайшла ў Гомельскай карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі, — той самы прыклад, калі, нарэшце, “у нас пачынае адбывацца штосьці не толькі ў цэнтры”. Праект, створаны мастакамі Міхаілам ГУЛІНЫМ, Таццянай КАНДРАЦЕНКА і тэарэтыкамі Ганнай САМАРСКАЙ і Вольгай РЫБЧЫНСКАЙ, быў падтрыманы гомельскай галерэяй па многіх пытаннях і стаўся своеасаблівым “пілотам”, які выявіў магчымасці размовы пра актуальнае мастацтва ў рэгіянальным кантэксце. “Пілот”, да слова, атрымаўся паспяховым, і “Алфавіт” у бліжэйшыя часы мае выправіцца ў іншыя абласныя цэнтры з мэтай наблізіць беларускае сучаснае мастацтва да гледача. Падвесці пэўныя вынікі выстаўкі, а таксама паразважаць пра тое, якой мусіць быць сёння размова пра сучаснае мастацтва, “К” і запрасіла куратарскую групу праекта, што падзялілася сваім досведам.
Далей
|
№ 25 / 1151 за 2014-06-21
Кавер-беды кавер-бэндаў
Перафразуючы вядомага бунтара музычнай сцэны суседняй краіны Сяргея Шнурава, эстрада сёння адпачывае — адны “кавершчыкі” вакол! Ды і насамрэч: колькі цяпер стала музыкантаў, што выконваюць ва ўстановах грамадскага харчавання чужыя кампазіцыі! Нават статыстыка той лік не ведае! Кожны клуб хоць з мінімальным рэспектам да самога сябе, а то і “забягалаўка”, якая прэтэндуе на званне “кабак высокай культуры абслугоўвання”, сёння лічаць абавязковым мець канцэртную праграму, у якой гучаць хіты сусветныя, шлягеры часоў СССР, спеўныя “баевікі” краін постсавецкай прасторы. Раней такіх артыстаў называлі проста: лабухі. І трапляліся сярод іх асобы выбітныя. Напрыклад, на вяршыні рэстараннага музычнага Алімпу на досвітку юнацтва пабывалі некаторыя ўдзельнікі “Песняроў”, ды і шмат хто з зорак мае ў біяграфіі падобны факт. Цяпер такіх музыкантаў называюць мудрагеліста і нават у нечым горда — кавер-выканаўцы, кавер-бэнды. І добра б, каб такое мастацтва засталося там, дзе і павінна квітнець, аднак з чыёйсьці лёгкай рукі цяпер пад яго арганізуюць фестывалі, яно апанавала тэлевізійны прайм-тайм ды і наогул: калі ты кавер-музыкант, усё ў цябе — у шакаладзе! Мы ж вырашылі разабрацца: з якой нагоды ў Мінску здарыўся кавер-бум, у чым яго перадумовы і асаблівасці.
Далей
|
№ 24 / 1150 за 2014-06-14
А бібліятэка будучыні вам не патрэбная?
Мы пастаянна задаём бібліятэкарам пытанне: ці трэба перафармаціраваць вашу справу? Амаль кожны стараецца ўхіліцца ад адказу. Між тым, пытанні “Як не згубіць чытача?”, “Як прыцягнуць новага?”, “Як увогуле захаваць ад працэсаў аптымізацыі сельскую бібліятэку?” з кожным днём набываюць усё большую актуальнасць. У Расіі, да прыкладу, гавораць пра гэта на поўны голас. У нас — трымаецца незразумелая паўза. Не спазніцца б. Таму мы, журналісты “К”, тыя, хто стала працуе з тэмай устаноў культуры і, у прыватнасці, бібліятэк, вырашылі абмеркаваць перспектывы бібліятэчнай справы спачатку на сваім, журналісцкім, узроўні. А раптам нашы развагі зачэпяць ды раскатурхаюць прафесіяналаў? Мы вельмі гэтага хочам і чакаем контраргументаў і контрпрапаноў.
Далей
|
№ 23 / 1149 за 2014-06-07
Ці патрэбен нам музей дызайну?
Кінуў у Сеціва запыт “музеі дызайну ў свеце”, а ў адказ: Берлін, Лондан, Масква, Хельсінкі, Парыж, Мадрыд, Лісабон… Мінска, як разумееце, у гэтым пераліку няма. Можа, нам і не патрэбен Музей дызайну? А калі патрэбен, дык што ён мусіць з сябе ўяўляць? Гэтыя ж пытанні мы задалі асобам, якіх дадзеная тэма не можа пакінуць абыякавымі.
Далей
|
№ 22 / 1148 за 2014-05-31
А ў Лошыцы пакуль не як у Любліне…
24 — 25 мая ў мінскім Лошыцкім парку прайшоў VI Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў “Вясновы букет”, дзе свае вырабы прадстаўлялі лепшыя майстры з усіх рэгіёнаў краіны.
Далей
|
№ 21 / 1147 за 2014-05-24
Дзе ты, Шэрлак.by? І хто ты, герой нашага серыяла?
Праўды ад вас прашу, і нічога акрамя праўды! Ці даўно вы, паважаныя, кожны вечар беглі пасля працы дадому, каб паспець атрымаць асалоду ад айчынных серыялаў? У наш, найноўшы час для роднага кінематографа? І не проста ад серыялаў “прыдуманых”, а ад тых, дзе галоўнай дзеючай асобай была б постаць рэальная — з гадоў мінулых або цяперашніх? Ці каб сюжэт у карціне круціўся вакол героя беларускага літаратурнага твора? Не чую, а?.. У тым і справа... Атрымліваецца, з неаслабнай цікавасцю мы сочым за тым, што адбываецца ў брытанскім шматсерыйным фільме “Шэрлак”; ужо моцна стаміліся ад расійскага “шырспажыву” кшталту эпізодаў пра жанчыну, якая спявае… А нашага серыяла, які адпавядаў бы, скажам, маім пажаданням, няма. З іншага боку, а ці патрэбен ён увогуле? Легалізаваць свае думкі на заяўленую тэму адважыліся людзі кампетэнтныя. Іх меркаванні мы і прапануем.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|