Праекты развіцця № 3 / 1495 за 2021-01-16
Я ахвярую музею
Летась споўнілася 55 гадоў як адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў Бярозаўскі гісторыка-рэвалюцыйны музей, праз час — гісторыка-краязнаўчы. Навуковымі супрацоўнікамі сабрана больш за 30 тысяч экспанатаў, якія раскрываюць розныя перыяды і эпохі гісторыі ды жыцця людзей Бярозаўшчыны. У адкрытым доступе экспануюцца амаль 12 тысяч артэфактаў. Значная частка фондавых калекцый сабрана жыхарамі раёна, хто неабыякавы да гістарычнай спадчыны бярозаўскага краю, яго традыцый, шануе сваіх продкаў.
Далей
|
№ 51 / 1491 за 2020-12-19
Майстэрства “з рук у рукі”
Калі вы ўбачыце ў апошніх карцінах “Беларусьфільма” “старарэжымных” сялян у лапцях, то цалкам верагодна, што сплецены яны былі ў Дрыбінскім раённым Доме рамёстваў. Так бы мовіць — адна з асноўных спецыялізацый. Не было такога года, каб ва ўстанову не паступалі замовы на гэты экзатычны на сёння абутак: ад музеяў, мастацкіх калектываў, гаспадароў аграсядзіб і аматараў незвычайных сувеніраў. Так ліпавае лыка пасля мастацкай апрацоўкі дае на Дрыбіншчыне плён. І не толькі яно адно.
Далей
|
№ 48 / 1488 за 2020-11-28
Свята млына з гагатой
Адэльскам і яго жыхарамі апякуюцца два Святых: Антоній і Марцін — заступнік млынароў. Тут адбываюцца два брэндавыя мерапрыемствы: Адэльскі фэст на рынкавай плошчы і маштабнае Свята млынароў
Дзень Святога Марціна — 11 лістапада, заступніка млынароў. Дату нашы продкі абралі невыпадкова: у гэты час млынарам, што апрацоўвалі сабранае збожжа, было не да адпачынку. І толькі ў канцы лістапада з’яўляўся вольны час. У гэтыя дні і вырашылі ладзіць Свята млынароў. Потым традыцыя пачала знікаць разам з млынамі. Упершыню за доўгія дзесяцігоддзі, 10 лістапада 2013 года, яго аднавілі работнікі культуры па ўспамінах мясцовых жыхароў, у тым ліку па расказах тагачасных млынароў, якія працавалі ў Адэльску яшчэ ў 50 — 70-х гадах.
Так, вятрак, ці то вадзяны або паравы млын даўно знік з краявідаў Адэльска і яго ваколіц. Захаваўся толькі вадзяны млын у суседзяў з аграгарадка Луцкаўляны — але гэта зусім іншая гісторыя.
Далей
|
№ 45 / 1484 за 2020-11-07
Кніжка ў джынсах
Па прычыне свайго сямігадовага настаўніцтва (родная мова і літаратура) быў абавязаны рэгулярна наведваць сваіх няпростых, мякка кажучы, вучняў па месцы іх жыхарства. Вось тады і давялося пабачыць жытло, дзе не было ніводнай кнігі. Нават слядоў ад падручнікаў не засталося. Відовішча, я вам скажу, жахлівае. У кватэры без душы і людзі пражывалі адпаведныя. Як ім дапамагчы? Выйсце, як падаецца, тут адзінае: мэтанакіраванае эстэтычнае выхаванне з дзіцячага садка пачынаючы. Даўно прызнаны факт, падлетак, які грае на нейкім музычным інструменце і ведае дакладную дарогу ў бібліятэку, нават у няпоўнай і не вельмі паспяховай сям’і вырастае без правапарушэнняў і з трывалай жыццёвай пазіцыяй. Шмат пісаў пра паспяховыя дзіцячыя музычныя калектывы,
што наўмысна складаліся з цяжкіх падлеткаў. Але сёння гаворка пра спецыялістаў крыху іншага роду — пра бібліятэкараў.
Далей
|
№ 42 / 1481 за 2020-10-17
Пяць гадоў у цэнтры сучаснага мастацтва
Выстава, прысвечаная 5-годдзю Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, зараз праходзіць на галоўнай пляцоўцы ўстановы па вуліцы Някрасава ў Мінску. Падводзяцца вынікі першай пяцігодкі, згадваюцца самыя цікавыя і значныя праекты, аддаецца даніна павагі гісторыі будынку і мастакам, што напаўнялі гэтыя сцены сваёй таленавітай творчасцю.
Далей
|
№ 41 / 1480 за 2020-10-10
“Праз мастацтва мы вызначаем шлях”
11 кастрычніка ў Беларусі будзе адзначацца Дзень работнікаў культуры. З гэтай нагоды не лішне ўспомніць пра Пінскі каледж установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”, які мае даўнюю гісторыю. На працягу 80 гадоў, з перапынкам з 1941 года па 1943 год, у каледжы вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў сферы адукацыі. Але ж у 1990 годзе ва ўстанове таксама была адкрыта яшчэ адна педагагічная спецыяльнасць — “Музычная адукацыя”. Фактычна каледж з’яўляецца адзінай установай у Брэсцкай вобласці, якая забяспечвае атрыманне адукацыі па дадзенай спецыяльнасці і займаецца выхаваннем будучых культурных адмыслоўцаў.
Далей
|
№ 40 / 1479 за 2020-10-03
Матывацыя для творчасці
Аэраграфіст Іван Піліпчык пакінуў ужо выразны след у нашым горадзе: галубы на сцяне Палаца шлюбу, конь на краме “Белы конь”, кот на зоамагазіне, карабель на шматкватэрным доме па вуліцы Інжынернай, казачныя сюжэты на гульнявых пляцоўках і на сценах дзіцячых устаноў, копія гравюры шведскага дзеяча Олафа Магнуса “Беларускія скамарохі” на фасадзе Смаргонскага гістарычнага музея, выява Крэўскага замка на краме “Каласок”, старая базарная плошча Смаргоні на будынку пошты... — і гэта далёка не поўны пералік арт-аб’ектаў, якія малады аэраграфіст стварыў у Смаргоні цягам апошніх пяці гадоў. І ці тое яшчэ будзе?
Далей
|
№ 39 / 1478 за 2020-09-26
Дагані мяне ў паўзунках!
Мне — амаль 60 і я змагаюся са старасцю. Перамога тут — як пераходны кубак. Учора выйгравала яна, сёння захопліваю ініцыятыву я. У дадзеным “мілітарысцкім” выпадку я, на жаль, — адзін у полі воін. Але ж днямі загадчык аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец высказала думку, што змагаецца з кепскім настроем, сумам і неапраўданай стомай (а ўсё гэта складнікі далёка не маладосці) варта талакой. І, самае галоўнае, не змагацца тут трэба і не бой весці, а навучыцца сябраваць і радавацца жыццю. А натхніў нас на гэтыя развагі Зецельскі фэст. Пра яго і гаворка.
Далей
|
№ 38 / 1477 за 2020-09-19
Як “Рух” рухацца дапамагае
На Ганцавіччыне быў у камандзіроўках з паўдзясятка разоў дакладна. Цяга гэтая тлумачыцца звычайным словам “Люблю”. І людзей мясцовых, і спевы, і зямлю, на якой жыта расці не вельмі хоча, а вось таленты буяюць з неверагоднай жыццёвай сілай. Палессе, яно такое!
У гэтай цудоўнай глыбі Беларусі Якуб Колас, калі казаць сучаснымі канцылярызмамі, стаў маладым спецыялістам: на першым месцы працы пачаў настаўнічаць у вёсцы Люсіна. Пра культурную адметнасць краю і пра тое, як знайшоў рэальную Ядвісю — каханую літаратурнага героя трылогіі “На ростанях” Лабановіча — я пісаў вельмі ўдумліва і надзвычай шмат. А сёння больш падрабязней хачу спыніцца на дзейнасці мясцовага Дома рамёстваў. Тут таксама шмат неардынарнага, а таму — цікавага не толькі мне, але і шаноўнаму чытачу, які з неабыякавасцю ставіцца да традыцыйнага нашага мастацтва, і аўтэнтычнага, і сучаснага.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 33
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|