art-блог № 44 / 1535 за 2021-10-31
Выйсці за звыклыя межы? Праз “Метамарфозы…”
Брэсцкі тэатр лялек і яго дырэктар Тамара Паўлюковіч выступілі ініцыятарамі правядзення рэжысёрскай лабараторыі, вынікам якой павінна стаць новая пастаноўка на сцэне тэатра, пазначаная ўзроставым цэнзам 6+. Пераможцай была прызнана Ганна Якаўлева, якая неўзабаве ажыццявіць у Брэсце спектакль паводле трактата Леанарда да Вінчы “Пра навуку і мастацтва” — так-так, не для дарослых, а менавіта для дзяцей.
Далей
|
№ 42 / 1533 за 2021-10-16
Салон незнаёмага пакалення
У Палацы мастацтва цяпер ізноў шматлюдна, і коцікі або мёд тут ні пры чым. Амаль адразу пасля маштабнага “Арт-Мінска” ў самай вялікай галерэі Беларусі адкрыўся традыцыйны “Восеньскі салон з “Белгазпрамбанкам”. Ён захапіў усе магчымыя выставачныя плошчы — не толькі залы, але і фае ды нават калідор. Публіка, як выявілася, ад такога аб’ёму матэрыялу не стамілася.
І гэта вытлумачальна: нягледзячы на папраўдзе “стаханаўскія” тэмпы арганізацыі выставаў, Палацу шчасліва ўдаецца ўнікаць паўтораў. Сёлета “Восеньскі салон” бадай ідэальна адпавядае сваёй галоўнай мэце: падтрымаць і, як цяпер модна казаць, зрабіць бачным новае пакаленне мастакоў.
Далей
|
Другая палова выставы
Сямён Маталянец родам з Брэста, але ўжо даўно стала жыве ў Піцеры. Па сканчэнні Мінскай мастацкай вучэльні ён працягнуў там адукацыю — ды ўрэшце асеў. І хаця беларусам сябе лічыць не перастаў, з часам пачаў уваходзіць у разнастайныя “топы” лепшых мастакоў Расіі — у тым ліку, небезвядомага часопіса Forbes: уяўляеце, ёсць і такі рэйтынг! Без сумневу, гэта сапраўдны поспех: сваіх аўтараў у нашых суседзяў даволі, і здзівіць там кагосьці вельмі цяжка.
Таму выставу Маталянца (дакладней, яе палову), якая праходзіць у Нацынальным цэнтры сучаснага мастацтва, некаторыя наведвалі выключна дзеля цікаўнасці: якія трэнды цяпер за нашай усходняй мяжой? Якія там крытэрыі поспеху?
Не думаю, што яны атрымалі адказ на сваё пытанне. Хутчэй, падчас прагляду ўзніклі новыя.
Далей
|
№ 41 / 1532 за 2021-10-09
Мушкецёры, коні, пешкі
У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры з’явіліся “Тры мушкецёры”. Ды не проста з’явіліся як гэткі “аднаразовы” гастрольны паказ, а трывала “прапісаліся” на афішы і сцэне. Мюзікл Максіма Дунаеўскага, больш вядомы ў нас па колішняй аднайменнай трохсерыйнай расійскай стужцы (хоць насамрэч экранізацый было безліч), набыў тэатральнае ўвасабленне.
Далей
|
Яшчэ не вечар!
Гэтай восенню ўвазе гледачоў-тэатралаў быў прадстаўлены дваццаты, юбілейны паказ спектакля “Вечар”, які заняў моцную пазіцыю ў афішы Мінскага абласнога драматычнага тэатра (МАДТ). Адметна, што на працягу двух дзесяцігоддзяў галоўныя ролі нязменна іграюць Алена Рахмангулава, Алег Чэчанеў, Віктар Багушэвіч (былы акцёр МАДТ, цяпер акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, г. Мінск).
Далей
|
Добры тэатр надае высакароднасці
Традыцыйна адкрыццё тэатральнага сезона — святочная падзея. У гэтым годзе дзверы тэатра “Лялька”, што ў Віцебску, гасцінна адчыніліся. Тэатр распачаў свой новы, 36-ты сезон.
Далей
| |
№ 40 / 1531 за 2021-10-02
Новая тэрыторыя Фігаро
1 кастрычніка, акурат у Міжнародны дзень музыкі, адкрывае свой юбілейны 10-ы сезон тэатр “Тэрыторыя мюзікла”. У гэты вечар на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў адбудзецца прэм’ерны “Фігаро” — спектакль, першым паказам якога гэты калектыў завяршаў улетку мінулы сезон.
Далей
|
Яблыкі жыцця і болю
У Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, што ў Бабруйску, адкрылі 77-ы сезон. Дзве “шчаслівыя сямёркі” пазначаны беларускай прэм’ерай — “Пэся і Янко”, а таксама VIII Рэспубліканскім фестывалем нацыянальнай драматургіі, што прызначаны на 12 — 16 лістапада.
Далей
|
Каханне і смерць на самым узлёце
У 70-я гады мінулага стагоддзя аповесць амерыканскага пісьменніка і кінасцэнарыста Эрыка Сігала “Гісторыя кахання” была надзвычай папулярнай не толькі ў штатах, але і далёка за іх межамі. Яна выйшла накладам у 30 мільёнаў асобнікаў і была перакладзена на 33 мовы розных народаў свету. Аднайменны фільм стаў лідарам пракату 1971 года. За сцэнарый гэтай стужкі пісьменнік атрымаў прэмію “Залаты глобус”. Дарэчы, савецкія гледачы не змаглі яго паглядзець, тым не менш знакамітая песня з яго гучала ледзь не штодня з кожнага рэпрадуктара (часцей за ўсё ў выкананні Бісера Кірава альбо Мусліма Магамаева).
Далей
| |
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|