art-блог № 9 / 1552 за 2022-02-26
Хадзіць па “...Струнцы”? З імправізацыяй!
У Маскве прайшоў Першы Дзіцячы музычны конкурс народных выканаўцаў “Свет і развіццё” — у рускамоўнай абрэвіятуры “МИР”. Ён быў прымеркаваны да Года нацыянальных культур, што праводзіцца ў Расіі, і Года гістарычнай памяці, аб’яўленага ў Беларусі. Сярод пераможцаў (і ў тым ліку ўладальнікаў Гран-пры ў розных намінацыях) — беларускія цымбалісты. Але гэты конкурс цікавы яшчэ і сваім не зусім звыклым фарматам, што наводзіць на роздум пра далейшыя магчымыя шляхі музычнага выканальніцтва.
Далей
|
Гучна-блізка, нечакана
Учора і сёння ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы — чарговая прэм’ера: трагікамедыя “Чакана гучна і да болю блізка” паводле п’есы “Назіральнік” сучаснага канадскага драматурга, рэжысёра і акцёра Морыса Паніча. Напярэдадні ж адбылася прэс-канферэнцыя, у час якой журналісты не толькі даведаліся пра асаблівасці пастаноўкі, але і былі канчаткова заінтрыгаваны вынікам.
Далей
|
Свой чалавек у Зорным гарадку
На ўрачыстай імпрэзе, прысвечанай 90-годдзю Івана Міско, музычным падарункам юбіляру стала песня “Мастак з глыбінкі”, тэкст якой напісаў сябра скульптара паэт Фёдар Баравы. Іван Якімавіч насамрэч паходжаннем — вясковец. І верагодна, што “выбіцца ў людзі”, дасягнуць сённяшняга сацыяльнага і творчага статусу яму зыходна было цяжэй, чым якому-небудзь жыхару мегаполіса.
Але відавочна таксама іншае: у Беларусі няма правінцыі ў яе звыклым разуменні. А калі згадаць, колькі геніяў і карыфеяў выйшла з нашых вёсак, фальваркаў і мястэчак — выйшла ды разышлося па свеце, — дык натуральным будзе параўнаць нашу краіну са студняй, з якой колькі ні бярэш ваду, а яе менш не становіцца. Бо сілкуюць студню падземныя крыніцы. А калі ваду з яе не браць, яна зарастае… Мяркую, з тых глыбінных крыніц і талент Івана Міско, мастака народнага і паводле ганаровага звання, і сутнасна.
Далей
|
Служэнне музыцы і хору
19 лютага магло б споўніцца 83 гады вядомаму музыканту, дырыжору, педагогу Валерыю Аўраменку, чыё імя непарыўна звязана з развіццём харавога мастацтва Беларусі. Ён не дажыў да гэтай даты роўна дзесяць дзён.
Далей
|
№ 8 / 1551 за 2022-02-19
“Мікітаў лапаць” з антычнай шнуроўкай
Афіша Тэатра-студыі кінаакцёра паболела на новае найменне — “Мікітаў лапаць” Міхася Чарота. Зварот да нашай драматургічнай спадчыны пачатку 1920-х з яе ідэалізаваным жыццём беларускай вёскі стаў не звыклай камедыяй, як гэта пазначана ў аўтара, а гэткай стылізаванай і вельмі стыльнай віньеткай, унутры якой — ажылыя лялькі ды выбеленыя статуэткі.
Далей
|
Эстэтыка віцебскага авангарду
У лютым па традыцыі да дня нараджэння Казіміра Малевіча ладзяцца розныя праекты і выставы. З прысвячэннем 100-гадоваму юбілею УНОВИС, што адзначаўся пазалетась, у Мінску ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць выстава Constructio — праект, як заяўлена, канкрэтна-канструктыўнага мастацтва. На выставе — творы сучасных, у асноўным віцебскіх творцаў. У рамках Constructio віцебская мастачка і мастацтвазнаўца Галіна Васільева — куратар выставы — правяла і прэзентацыю сваёй новай кнігі “Віцебскі авангард у дзеянні”.
Далей
|
Прыгажосць, што прымушае думаць
Два гады таму жывапісцу Леаніду Хобатаву споўнілася семдзесят год. Персанальную выставу з гэтай нагоды мастак зладзіў толькі цяпер. Мяркую, чакаў, калі пад яе вызваліцца прастора на самай прэстыжнай экспазіцыйнай пляцоўцы краіны — у Нацыянальным мастацкім музеі. Атрымалася так, што перад тым, як паглядзець гэтую персаналію, я гартаў зборнік аднаго італьянскага аўтара і зачапіўся думкаю за аповед наступнага зместу. Дзяўчына вельмі пакутуе праз тое, што яна “не такая, як усе”. Каб пазбавіцца сваёй непаўторнасці, яна кладзецца пад нож пластычнага хірурга, змяняе колер валасоў і нават вачэй, больш за тое — прымушае сябе скарэктаваць уласны характар і лад думак, а супакойваецца толькі тады, калі становіцца адзін у адзін падобнай да дзяўчыны з вокладкі моднага часопіса ды чуе ад маладых людзей: “А я вас недзе ўжо бачыў”.
Вось і ў мастацтве такое здараецца: мае чалавек ад прыроды непаўторны талент, а скарыстоўвае на тое, каб быць “як усе”, уплішчыцца ў нейкі эталон. У старажытнасці гэта называлася “закапаць талент у зямлю”.
Дык вось, мастак Леанід Хобатаў не такі!
Далей
| |
№ 6 / 1549 за 2022-02-05
А вы якога слана заўважылі?
Беларускі дзяржаўны цырк распачаў новую праграму “Вось такі-і-і слон!”, паказы якой працягнуцца роўна тры месяцы — да 29 красавіка. Слон (а дакладней, сланіха Мара 47-гадовага ўзросту) з’яўляецца ў фінале, а дагэтуль, акрамя гімнастаў-акрабатаў-эквілібрыстаў і, вядома, клоўнаў, вы ўбачыце дрэсіраваных коней, малпачак, мядзведзяў і нават гусей.
Далей
|
Зіма? “Трамантана” прыляцела
Канцэрт найноўшай беларускай камернай музыкі “Трамантана”, што заўжды ўспрымаецца гэткім міні-фестывалем лепшых дасягненняў у гэтай галіне, прайшоў у шосты раз. Прычым упершыню — у зале імя Л. Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 155
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|