Крытычная маса № 21 / 1460 за 2020-05-23
Пра вайну — сваімі словамі
Выставачны праект “Алфавіт вайны”, які адкрыўся ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў акурат 9 мая, ужо апрыёры з’яўляецца важным для абмеркавання прэцэдэнтам. Розных юбілейных культурных імпрэзаў прайшло ў нас нямала. Але… пэўна, нікога асабліва не пакрыўджу, калі канстатую відавочнае: далёка не кожная з іх мела канцэптуальны, аўтарскі складнік. І, баюся, многія нават не надта лічаць патрэбным пра гэта дбаць. Маўляў, што новае мы скажам пра тэму вайны, уздоўж і ўпоперак даследаваную папярэднімі пакаленнямі творцаў? І ці не лепей тады проста выпусціць новыя каверы “старых песень пра галоўнае”?
Выстава, якая мае не столькі эстэтычны, колькі інтэлектуальны складнік, сведчыць за тое, што кожнаму пакаленню выпадае зрабіць сваю аранжыроўку тых песень. І ад яе часам залежыць вельмі многае.
Далей
|
№ 40 / 1427 за 2019-10-05
Беларускі сучасны тэатр: тое art?
ІХ Міжнародны форум тэатральнага мастацтва TEART працягваецца, але частка яго праграмы — так званы Belarus Open, што складаецца з лепшых беларускіх праектаў, завершаны. 11 спектакляў за лічаныя дні, ажно да пяці паказаў на кожны з выхадных — сапраўдны “Канцэнтрат”: менавіта такі фестывальны слоган быў сёлета абраны. І хаця ў гэты сціслы лозунг укладаўся больш шырокі змест, канцэнтраванасць паказаў беларускага складніка — неабходнасць, разлічаная, у тым ліку, на больш як дваццаць запрошаных на форум замежных крытыкаў, прадзюсараў і іншых дзеячаў: іх меркаванні, запрашэнні “ў адказ” і ўвогуле “погляд з боку” дапамагаюць асэнсаванню і далейшаму прасоўванню нашага тэатральнага мастацтва.
Далей
|
Ад дакументальнага вестэрна — да роўд-муві
Андрэй Раднянскі, Сяргей Дварцавы, Гэір Хенінг Хопланд, Мерседэс Сталенхоф, Аляксандра Кандзі Лонге... — толькі некаторыя імёны з шэрагу пераможцаў Міжнароднага кінафестывалю дакументальных, кароткаметражных ігравых і анімацыйных фільмаў “Пасланне да чалавека”. Сёлета да іх ліку далучыўся Люк Ларэнцэн з ЗША — яго дакументальная стужка “Паўночная дапамога” пра працу хуткай дапамогі ў Мексіцы атрымала Гран-пры аднога з найвядомых кінафорумаў Расіі і Еўропы.
Далей
|
№ 29 / 1416 за 2019-07-20
Трагедыя, увасобленая ў камяні
Не так даўно ў Светлагорску завяршыўся пленэр скульптараў, прысвечаны спаленай нацыстамі вёсцы Ала. Цяпер, калі ўсе восем кампазіцый набылі свае канчатковыя абрысы, міжволі думаеш пра тое, што ні бліскучы граніт, ні высакародны мармур не маглі б замяніць звычайныя прыродныя камяні-валуны, камяні-глыбы, якія стагоддзямі назапашвалі моц і памяць, удасканальваючы ўласнае непаўторнае аблічча.
Кожны з іх сваёй амаль двухметровай вышынёй і своеасаблівай канфігурацыяй падказваў скульптарам многае з таго, што яны збіраліся ўвасобіць.
Далей
|
“Арт-Мінск”: традыцыя з працягам
Традыцыі мусіць папярэднічаць гісторыя. І чым глыбей тая традыцыя ўкаранёная ў часе, тым больш яна для грамады прывабная. Гэта як правіла. Але бываюць і выключэнні, калі нешта здараецца нібыта знянацку і адразу ставіцца брэндам. Як, да прыкладу, міжнародны фестываль мастацтваў “Арт-Мінск”. Ён мае кароткі жыццяпіс, ладзіцца ўсяго толькі ў другі раз. Але, беручы да ўвагі відавочны поспех леташняга і сёлетняга фэстаў, а таксама — закладзеную ў яго аснове слушную ідэю прадставіць сучаснае мастацтва гледачу ва ўсе яго разнастайнасці, можна канстатаваць, што запачаткавалася добрая традыцыя з доўгачасовай перспектывай.
Далей
|
№ 21 / 1408 за 2019-05-25
Люстэрка, у якое варта зазірнуць
Кожны мастак унікальны, але ўсе мастацкія выставы чамусьці падобныя адна на адну. У больш ці менш зручным памяшканні па сценах развешана тое, што можа вісець — палотны, аркушы, габелены. Аб’ёмныя прадметы размешчаны на подыумах, дробная пластыка — у вітрынах. Ходзіць глядач сярод гэтага бы грыбнік па лесе, вышукваючы тое, на чым варта засяродзіцца. Бывае, што пойдзе з выставы з пустым кошыкам эмоцый, а бывае, што абцяжараны думкамі і пачуццямі. Але са свайго досведу скажу: кожная мастацкая экспазіцыя чымсьці гледача ўзбагачае. Заўжды карысна зазірнуць у невядомае ці ўбачыць
у нечаканым асвятленні звыклае. А мастацтва стварае такія магчымасці.
У чым я ў чарговы раз пераканаўся, наведаўшы выставу, прысвечаную 70-годдзю Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.
Далей
|
№ 18 / 1405 за 2019-05-04
У гонар Манюшкі
5 мая спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння кампазітара Станіслава Манюшкі — вялікага класіка беларускай і польскай культуры (а таксама літоўскай, рускай, агульнаеўрапейскай, сусветнай…). Таму і не дзіўна, што святкуецца гэтая ўрачыстасць на ўзроўні UNESCO.
Далей
|
Драматызм у маладых галасах
Невялікая зала Акадэміі музыкі цалкам запоўненая слухачамі. Настрой ва ўсіх прыўзняты — бо гэтая досыць сціплая па сваім маштабе падзея насамрэч мае гістарычнае значэнне (не варта баяцца гучных слоў там, дзе яны справядлівыя). Былі і хваляванні: як яно ўсё складзецца? Справа для нас новая (хаця самой оперы ўжо 170 гадоў), выканаўцы — зусім маладыя...
Далей
|
№ 15 / 1402 за 2019-04-13
З жыцця мастацкага і тагасветнага
Прэм’ера спектакля “З жыцця выкапняў” у Новым драматычным тэатры сабрала ўсю эліту айчыннай тэатральнай крытыкі. Многія ішлі не столькі на ўвасабленне п’есы сучаснага амерыканскага драматурга і сцэнарыста Фрэдэрыка Стропеля, колькі на рэжысуру Дзмітрыя Багаслаўскага. Ці спраўдзіліся надзеі?
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 20
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|