Інтэрв'ю ў нумар № 20 / 1563 за 2022-05-14
“Мяне не спакушаюць прыпеўкі-бразгушкі”
30-годдзе ансамбля “Бяседа” і 75-гадовы юбілей яго заснавальніка і нязменнага мастацкага кіраўніка, народнага артыста Беларусі, кампазітара Леаніда Захлеўнага святкуецца вялікім гастрольным турам па Беларусі.
Далей
|
№ 5 / 1548 за 2022-01-29
Мінск — Пекін: вектары аднаго шляху
“Жалезнае брацтва” — так абазначыў Кіраўнік дзяржавы выхад на якасна новы этап партнёрства з Паднябеснай у віншаванні Старшыні КНР Сі Цзіньпіну з нагоды 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж краінамі. За гэты час, у прыватнасці, культурны вектар супрацоўніцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі пашырыў свае межы для шматлікіх сумесных праектаў. Паводле Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 студзення 2017 г. беларускую частку Камісіі па культурным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве ўзначальвае міністр культуры краіны. У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, міністэрстваў інфармацыі, спорту і турызму, іншых дзяржаўных структур.
Якім быў гэты шлях да спасціжэння адно аднаго ў праекцыі на гісторыка-культурны кантэкст? Пра гэта наша гутарка з грамадскім дзеячам, кандыдатам філасофскіх навук Барысам СВЯТЛОВЫМ.
Далей
|
№ 30 / 1521 за 2021-07-24
Размова пра кадры ў рытме паланэза
Добрай завядзёнкай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь становіцца правядзенне дзелавых па сваёй сутнасці нарадаў і сустрэч у знакавых для нашых культуры мясцінах. Вось і рэспубліканскі семінар па пытаннях рэалізацыі кадравай палітыкі ў сферы культуры і ўдасканаленні работы з рэзервам кіраўнічых кадраў адбыўся ў бадай самай рамантычнай сядзібе краіны — Залессі. Як прызналася карэспандэнту “К” начальнік аддзела кадравай работы і дзяржаўных узнагарод міністэрства Аксана ЛІСЕНКОВА, у такіх “намоленых” сценах сама атмасфера натхняе на ўзважаныя рашэнні.
Далей
|
№ 26 / 1517 за 2021-06-26
123 адметныя брэнды, або Фестывалі на любы густ
Лета, як вядома, — гэта гарачая фестывальная пара. Дзясяткі буйных і малых фестываляў ладзяцца ў гэты час ва ўсіх кутках Беларусі, прыцягваючы ўвагу як мясцовых жыхароў, так і прыезджых турыстаў. Можна з упэўненасцю сказаць, што сёння многія айчынныя фэсты сталі сапраўднымі візітнымі карткамі сваіх раёнаў, балазе, пад правядзенне знакавых фестываляў выдаткоўваецца значнае фінансаванне не толькі з бюджэту пэўнага горада, але таксама і вобласці ці нават рэспублікі. Ці зрабіліся фестывалі брэндамі раёнаў, ці з’яўляюцца ў краіне новыя адметныя і цікавыя фэсты і ці дапамагае ў іх арганізацыі рэклама, інтэрнэт, сувязь з турыстычнымі арганізацыямі ды прыватным бізнесам — пра ўсё гэта ды пра многае іншае “К” пагутарыла з начальнікам упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірынай КАРПОВІЧ.
Далей
|
№ 25 / 1516 за 2021-06-19
Зберагчы помнікі, захаваць спадчыну
24 чэрвеня, у вёсцы Красны Бераг Жлобінскага раёна, адбудзецца калегія Міністэрства культуры, прысвечаная праблеме распрацоўкі праектаў зон аховы на аб’ектах, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Сёння, прэзентуючы гэтую падзею, мы акцэнтуем увагу нашых чытачоў на наступных пытаннях. Якім быў пакручасты лёс інстытуцый па ахове спадчыны ў незалежнай Беларусі? З якімі цяжкасцямі сёння найчасцей сутыкаюцца ахвочыя дапамагчы захаванню архітэктурных каштоўнасцяў? Якія элементы са спісу нашай спадчыны могуць прыцягнуць найбольшую ўвагу за межамі краіны? Пра ўсё гэта, а таксама пра іншыя праблемы і дасягненні ў сферы захавання беларускіх помнікаў і традыцый распавядае начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір.
Далей
|
№ 24 / 1515 за 2021-06-12
Падтрымка дзяржавай кінематаграфіі — максімальная
Самае масавае мастацтва — кіно: усе яго глядзяць, усе цікавяцца. Па той бок ад гледача тыя, хто кіно здымае, хто яго паказвае, хто яму вучыць — цэлая галіна, што называецца кінематаграфіяй. 1 чэрвеня споўніўся 31 год, як у Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь прыйшоў працаваць Аляксей Мікалаевіч БЯЗУГЛЫ. Зараз у Міністэрстве ён узначальвае аддзел па кінематаграфіі — нясе, такім чынам, адказнасць за ўсё, што ў гэтай сферы ў нас адбываецца. Пра надзённыя, актуальныя праблемы і падзеі мы з ім і пагаворым.
Далей
|
№ 21 / 1512 за 2021-05-22
Праца дзеля творчасці, або У чым заключаецца прынцып “залатой сярэдзіны”?
Набліжаецца да завяршэння чарговы навучальны год. Якім ён быў для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, ці плануецца тут адкрываць новыя спецыяльнасці і якім чынам цяпер працуе новы спартыўна-культурны цэнтр — пра ўсё гэта ды пра многае іншае “К” пагутарыла з рэктарам БДУКМ Наталляй КАРЧЭЎСКАЙ.
Далей
|
№ 33 / 1472 за 2020-08-15
Паслухаць класіку наўпрост з вуліцы
Віцебская абласная філармонія ўвесь жнівень працягвае канцэрты на адкрытым паветры — ва ўнутраным дворыку будынка.
Пра тое, як і калі склалася такая форма, а таксама пра некаторыя падрыхтаваныя артыстамі праграмы мы размаўляем з мастацкім кіраўніком дзяржаўнай канцэртнай установы Уладзімірам
БАБАРЫКАМ.
Далей
|
№ 3 / 975 за 2011-01-15
Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці: форма і змест
Для Нацыянальнага гістарычнага музея краіны гэты год абяцае стаць надзвычай ураджайным на падзеі. Найгалоўнейшая з іх прымеркавана да самага важнага для ўсёй грамадскасці юбілею — 20-й гадавіны Рэспублікі Беларусь. Як ужо анансавалася раней, сёлета запланавана адкрыццё Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці, які было вырашана стварыць на базе НГМ.
Далей
| Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|