На людным месцы № 48 / 1488 за 2020-11-28
Прачнуцца ад таго, што выпаў снег
Слотным цьмяным лістападам мы ўсе, падаецца, чакаем снегу. Той першы, пробны, замест дажджу, не лічыцца. Сапраўдны выпадае на падмарожаную глебу і трымаецца цягам усёй зімы. Менавіта на такім снезе, як спяваў Уладзімір Высоцкі, можна пісаць вершы для каханай. А яшчэ некрануты белы абсяг дазваляе пачаць жыццё нібыта з чыстага ліста. І першае, і другое рабіць ніколі не позна. Таму позняя восень — час чакання снегу, які заўжды застаецца сімвалам натхнення.
Гэтыя “снежныя” думкі выклікала пісьмо Ірыны Хілюціч з Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі. Так, адшамацела апалая лістота, так, пачаліся нудныя дажджы… Але гэтаму суму заўжды ёсць што супрацьпаставіць.
Далей
|
№ 47 / 1487 за 2020-11-21
Такая простая рэч: любіць сваё
Чым больш жыву, тым больш згадваю. У 1980-м сваю пераддыпломную практыку я, будучы тэхнолаг лесанарыхтовак, праходзіў у пасёлку Ярга Котласкага раёна. За некалькі месяцаў уражанняў атрымаў ці не на ўсё жыццё. Пераканаўся, што лесасека не любіць абібокаў. Упершыню пабачыў працу дзявочай брыгады шпалаўкладчыц. Але распавесці цяпер хачу пра мясцовую сельскую бібліятэку, куды запісаўся ў першыя ж выходныя. Светлае ўтульнае памяшканне з вялікімі вокнамі і бялюткімі фіранкамі, бясконцыя кніжныя стэлажы з неверагодным наборам выданняў, прыгажуня-бібліятэкар…У свае 19 гадоў я быў афіцыйным чытачом трох бібліятэк на радзіме: тэхнікумаўскай, раённай і дзіцячай. Аднак такую шыкоўную бібліятэку пабачыў толькі пад Архангельскам. Наведваў яе праз тыдзень. І за некалькі месяцаў не ўбачыў тут… ніводнага чытача. Прыгажуня так мяне і называла: “Мой адзіны”. Я не быў супраць, але пастаянна распавядаў ёй, якімі люднымі бываюць беларускія бібліятэкі.
Далей
|
№ 46 / 1486 за 2020-11-14
Над чым ды як працаваць?
Памёр Міхаіл Жванецкі. Хтосьці скажа, што ў нас сваіх трагічных праблем — вышэй галавы. Мо яно і так. Але Жванецкі, як падаецца, не аб’ект статыстычна-пашпартнай увагі з канкрэтнай прапіскай і сацыяльным статусам. Міхаіл Міхайлавіч — гэта невытлумачальная з’ява прыроды, якая непазбежна паляпшае настрой і ўдасканальвае свет. Ён нават не столькі сатырык-гумарыст, колькі філосаф і гуру для тых, хто працуе са словам і любіць жыццё так, што імкнецца змяніць яго да лепшага. У шасцідзясятых нам падавалася, што Аркадзь Райкін — аўтар сваіх надзённых маналогаў. Не, аўтарам быў Жванецкі. І тады, у застойныя часы, толькі два чалавекі даносілі да нас праўду праз магнітафонныя плёнкі — Высоцкі і Жванецкі. Шкада, але асоб не бывае шмат. Са мной можна спрачацца, але я перакананы: пісаць так, каб чытач плакаў — адносна проста, пісаць так, каб чытач смяяўся і пачынаў задумвацца над працэсамі і з’явамі — цяжка неверагодна. Міхаіл Міхайлавіч спраўляўся з гэтай задачай віртуозна і вельмі пераканаўча даводзіў, што без сумлення няма творцы. Хто застаўся пасля яго?
Далей
|
Яна ведае кожную травінку
З асакі, мячэўніка і сітніка, як з нітак, Вольга Вайтовіч пляце свае вазы і кошыкі. Гэтая таленавітая дзяўчына нарадзілася ў вёсцы Струбніца, Мастоўскага раёна. А старадаўнюю традыцыю травапляцення адкрыла для сябе выпадкова. Аднойчы на фестывалі рамёстваў пазнаёмілася з віцебскай майстрыхай Людмілай Гаравой, і стала вучыцца гэтаму старажытнаму віду народнага мастацтва анлайн.
Далей
|
Любіць свой горад
Персанальная выстава ткачыхі Алены Шунейка працуе ў Гродне. Калі да працы ставіцца з любоўю, то яна перастае быць цяжкай. У гэтым Алена Феліксаўна пераканана. У красавіку яна адзначыла юбілей. А ў снежні юбілей — 80 гадоў — у Гродзенскага абласнога метадычнага Цэнтра народнай творчасці, у якім Алена Феліксаўна працуе ўсё жыццё. Дзве святочныя падзеі сталі важкай нагодай для адкрыцця персанальнай выставы ўнікальнага майстра. А называецца выстава “Мой любы горад”.
Далей
| |
№ 45 / 1484 за 2020-11-07
Без мэты няма дасягнення
Усё правільна, галоўнае мэту перад сабой паставіць ды ісці да яе, ні на што не зважаючы. Як паказвае практыка, у тым ліку і творчая, пры строгім захаванні гэтых умоў любая мэта скараецца. Была мэта і ў жаночага вакальнага гурта “Песні над Дняпром” — стаць лаўрэатам міжнароднага фэсту. Дзейнічае калектыў пры аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту Брагінскага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе ўваходзіць у клуб “У коле сяброў”. Пры гэтым мае гурт немалы аўтарытэт на Гомельшчыне, а вось з замежнымі калегамі сапернічаць пакуль не даводзілася. А вельмі хацелася сілы паспрабаваць. Вось нядаўна такі шанц у спявачак з’явіўся. Чаго вельмі жадаеш, тое пастаянна і здзяйсняецца.
Далей
|
№ 44 / 1483 за 2020-10-31
Не пад караоке, а ўжывую
Вось якая падзея адбылася днямі ў Бераставіцкім раёне: ткачыхі Марыя Кажанеўская ды Алена Марцэвіч атрымалі пасведчанні народных майстроў і першыя на Бераставіччыне займелі гэтае званне. Падзея маштабная не толькі для раёна. Чым больш дасведчаных носьбітаў традыцыйнага беларускага мастацтва, тым мацней гэтае мастацтва ўплывае на нашы светапогляд, густ і духоўнасць. Інакш кажучы, дробязей у сферы рэгіянальнай культуры не бывае. Нават цвік, своечасова і правільна забіты ў новую падлогу танцавальнай залы, робіць гонар работнікам сельскага клуба і рабочым раённай гаспадарчай групы. Іншая справа, што і пра гэтыя працоўныя будні пісаць трэба дасведчана і з вялікім натхненнем. Але не буду аналізаваць якасць нашай пошты, а вярнуся да нашых ткачых з Бераставіцкага раёна.
Далей
|
№ 43 / 1482 за 2020-10-24
Анлайн-канцэрт у Інстаграме і “Побыт нашых продкаў”
Дажджы і кепскае надвор’е прыйшлі ў Беларусь, восень уступіла ў свае правы. Але ж, нягледзячы на цяжкія навакольныя ўмовы, чалавек заўсёды спадзяецца на лепшае, бо, як кажа народная мудрасць, “загляне сонца і ў наша аконца”. Сённяшнія сонечныя промні — гэта таксама і лісты ў нашу рэдакцыю, якія сведчаць, што жыццё, насычанае радаснымі імгненнямі, працягваецца. І гэта сапраўды ўнушае аптымізм і веру ў лепшую будучыню.
Далей
|
№ 42 / 1481 за 2020-10-17
Дзень маці і BOOKface-чэлендж
Нягледзячы на дождж і пахаладанне, культработнікі Беларусі працягваюць ладзіць шматлікія імпрэзы ў розных кутках краіны. Сведчаннем гэтаму — рэдакцыйная пошта “К”, якая поўніцца лістамі ад нашых чытачоў і прыхільнікаў. Такім чынам, прапануем вашай увазе наш традыцыйны агляд матэрыялаў з рэгіёнаў Беларусі.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|