Соцыум № 24 / 892 за 2009-06-13
Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)
Ці магчымае вяртанне білетаў на культурнавідовішчныя мерапрыемствы?
На пытанне адказвае начальнік юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Алена ВЕШТАРТ:
Далей
|
Палац за адну “базавую”*
*Прапанова дзейнічае толькі для сапраўдных гаспадароў
Наведванне занядбанай і незапатрабаванай у нашы дні панскай сядзібы з прагнілым дахам і пустымі ваканіцамі натхніць, мусіць, кожнага на адну і тую ж самую думку: помніку даўніны патрэбны сапраўдны гаспадар, а не проста фармальны “ўласнік”. Сёння пошукі такіх гаспадароў, здольных узяць на сябе адказнасць за адраджэнне занядбаных набыткаў беларускай архітэктуры, адбываюцца ўжо на дзяржаўным узроўні.
Далей
|
№ 23 / 891 за 2009-06-06
Манументальны пасыл у будучыню
Чым абумоўлены такі фундаментальны падыход да манументальнага мастацтва, як гэта вынікае з прапанаваных зводных планаў? З гэтага пытання пачалася гутарка карэспандэнта "К" з першым намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімірам РЫЛАТКАМ.
Далей
|
№ 22 / 890 за 2009-05-30
“Аддайце статус!”, або Карагод праблем вокал «Карагода»
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў нашай краіне нададзены56 аб’ектам нематэрыяльнай спадчыны. З іх 50 — гербы гарадоў і 6 — фальклорна-этнаграфічныя аб’екты. Намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта падпісаў ахоўныя абавязацельствы на два з апошніх, і яны ўзяты цяпер пад абарону дзяржавы. Зараз у нашай краіне вызначаюцца тыя аб’u1077 екты нематэрыяльнайспадчыны, якія будуць пададзены ў рэпрэзентатыўны спіс, што складаецца ў UNESCO. Нават просты пералік ужо будзе сведчыць, які мы на-род і чым вылучаемся ў свеце. Паступова са свайго спісу Беларусь бу-дзе падаваць у UNESCO дакументы на аб’екты, чыё захаванне патра-буе міжнароднай падтрымкі. Але складанне гэтага пераліку ідзе марудна з-за неразумення, што і якім чынам трэба ў яго ўключаць. Магчыма, акрэсленае кола пра-блем, звязаных з гэтым працэсам, дапаможа культработнікам на месцах сфарміраваць мысленне ў накірунку захаванняспрадвечнай народнай культуры, каб на аснове гэта-га будаваць паўсядзённую работу.
Далей
|
№ 21 / 889 за 2009-05-22
Хто на новенькага?
Пастаўленае пытанне і героі першай паласы — не выпадковыя. 27 мая на базе Тэатра беларускай драматургіі пройдзе выязная калегія Міністэрства культуры нашай краіны, дзе першым пунктам будзе разглядацца праца з творчай моладдзю ў рэспубліканскіх драматычных тэатрах, што пацвярджае актуальнасць абранай праблемы. І сёлетнія выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (на здымку) — з тых, хто неўзабаве па размеркаванні папоўніць шэрагі айчынных сцэнічных калектываў. Урэшце, тэму моладзі, якая шукае сябе ў прафусіі, мы працягваем у матэрыялах гэтага нумара.
Далей
|
Інвестыцыі пад імя Шагала, або Пяцьдзесят гектараў для турыстычнага паломніцтва
20 мая праект Міжнароднага Шагалаўскага цэнтра ў Віцебску быў прадстаўлены на Мінскай міжнароднай выстаўцы “Нерухомасць і інвестыцыі”. Шпацыруючы ў той самы дзень па ціхай Пакроўскай, патэлефанаваў кіраўніку творчай групы Леаніду Левіну, каб запытаць, ці прыцягвае праект увагу наведвальнікаў. “Цікавасць такая, што ажно перадыхнуць няма як! Да нашага стэнда людзі ідуць несупынна”, — паведаміў голас знакамітага архітэктара на фоне звыклай для такіх выставак гаманы.
Далей
|
№ 20 / 888 за 2009-05-16
“Еўрабачанне”: спаборніцтва вобразаў, а не рэальных людзей
На жаль, Беларусь ужо не першы раз не трапіла ў лік фіналістаў на “Еўрабачанні”. Але “разбор палётаў” (ці, дакладней, “пралётаў”) сёлета яўна зашкальваў у плане эмоцый і лексічных сродкаў. Публіка не адставала ад непасрэдных удзельнікаў падзей. Каментарыі па гэтай тэме на інтэрнет-форумах налічваліся сотнямі, а пазіцыя іх аўтараў нярэдка была дыяметральна супрацьлеглай.
Безумоўна, гэтая тэма актыўна абмяркоўвалася і ў рэдакцыі “К”. Прапануем фрагмент дыскусіі, якая адбылася паміж журналістамі, што ўжо не першы год пішуць на тэму “Еўрабачання”: Надзеяй БУНЦЭВІЧ, Дар’яй АМЯЛЬКОВІЧ і Іллём СВІРЫНЫМ.
Далей
|
№ 19 / 887 за 2009-05-09
Пашырыць прастору чатырох сцен
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны за апошні час неаднаразова станавіўся ньюсмейкерам. Праўда, часта ўвагу прыцягвала перадусім не сама дзейнасць установы, а “свежыя” звесткі пра “перасяленне” ўлюбёнага намі з дзяцінства музея. Абмеркаванне гэтых падзей можна было пачуць нават у грамадскім транспарце — не кажучы ўжо пра старонкі друку і Інтэрнет. Зрэшты, хацелася б, каб такая самая пільная ўвага была звернута і на іншыя падзеі жыцця гэтага музея. Не так даўно дзве яго унікальныя калекцыі — рукапісных партызанскіх часопісаў і самаробнай зброі “народных мсціўцаў” — атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці першай і другой катэгорый адпаведна. На Беларусі падобны выпадак не меў прэцэдэнтаў.
Далей
|
www.Вялікая Айчынная.by, або Да сустрэчы на rodnaj ziamli.by
Вядома, сайтаў з такімі імёнамі на прасторах Інтэрнета пакуль не існуе. Але патрэба ў падобных парталах, якія з’ядналі б у сабе гістарычны і мемарыяльны блокі інфармацыі па гэтай тэме, відавочна наспела. Асабліва актуальным гэтае пытанне выглядае ў кантэксце Дня Перамогі, за некалькі месяцаў да святкавання 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Год роднай зямлі…
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|