Лірыка без межаў
Інструментальны ансамбль “Лірыца”, які з’яўляецца адным з самых вядомых сярод калектываў Гомельскай абласной філармоніі, нядаўна вярнуўся з Партугаліі, дзе ён быў VIP-госцем XIV Міжнароднага фестывалю “Еўрапейскія дні музыкі баяна”. Cольныя канцэрты ў трох гарадах — Лісабон, Алкобас і Сабугал — прайшлі з авацыямі, адзін з іх маглі назіраць гледачы 64 міжнародных тэлеканалаў. А 5 жніўня ансамбль ізноў паехаў на гастролі: выступіў з дабрачыннымі канцэртамі ў Мурманскай абласной філармоніі. У расійскі горад ён трапіў разам з дэлегацыяй Гомельскай вобласці, каб прадставіць культуру свайго рэгіёна.
Далей