Сітуацыя № 2 / 1232 за 2016-01-09
Пытанне вырашыць… пятля?
Канец 2015 года для Дзіцячай музычна-мастацкай школы мастацтваў № 1 горада Мінска выдаўся святочным: установа адзначыла сваё 35-годдзе, атрымаўшы за плённую працу у тым ліку падзячны ліст Прэзідэнта краіны. Аднак у педагогаў і навучэнцаў не атрымліваецца цалкам радавацца прыемным падзеям, бо над будынкам школы які год вісіць пагроза зносу…
Далей
|
№ 25 / 1203 за 2015-06-20
“Падарожжы…” на раздарожжы? А мо ўсё не так трывожна...
Не сакрэт, што сацыяльныя сеткі сёння з’яўляюцца не толькі сродкам для кантактаў паміж сябрамі, але і тым асяроддзем, з якога можна і трэба чэрпаць самую разнастайную інфармацыю. У тым ліку, і актуальную для журналістаў. Добра гэта ці дрэнна — тэма для іншай, асобнай гутаркі. Сёння ж спынюся на той інфармацыі, якая за мінулы тыдзень абляцела ўвесь Байнэт і пра якую мае фрэнды ў сацыяльных сетках паведамлялі са скрухай ці, дакладней, са скрушаным і засмучаным смайлікам напрыканцы свайго тэксту. І інфармацыя тая так і не пацвердзілася, але і не абверглася ў поўнай меры… Дык з-за чаго сыр-бор?
Далей
|
"Кранальны" замок на дачы Быкава
Днямі ў беларускім сегменце Інтэрнэту можна было пачытаць вельмі шмат розных матэрыялаў на адну праблемную тэму: закрыццё на рамонт музея-лецішча Васіля Быкава — філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. (Дарэчы, Васілю Быкаву, народнаму пісьменніку Беларусі, учора споўніўся б 91 год.) Фотаздымкі, на якіх быў адлюстраваны замок на музейнай браме, паўтараліся ва ўсіх матэрыялах і выклікалі абурэнне ў чытачоў: як гэта так, зачынілі такі запатрабаваны ў грамадстве музей! Зачынілі той музей — працытую адзін з сайтаў, — “у будаўніцтва якога дзяржава не ўклала ні капейкі — лецішча было падаравана ёй удавой пісьменніка Ірынай Міхайлаўнай Быкавай”.
Далей
|
№ 24 / 1202 за 2015-06-13
“Курка”і шматкроп’е
Два нумары таму, у матэрыяле ”За што “курка” пацярпела?” (глядзіце “К” № 21), я пісаў аб праблемнай сітуацыі, што паўстала ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Нагадаю, што мясцовыя ўлады забаранілі там ладзіць дыскатэкі да двух гадзін ночы, і толькі за першыя дзесяць дзён мая мясцовыя супрацоўнікі клубных устаноў у выніку гэтай забароны панеслі страты ў дзясяткі мільёнаў рублёў.
Далей
|
№ 23 / 1201 за 2015-06-06
Вінавата маланка?
Майскія перуны сёлета сталі сапраўднай напасцю для помнікаў драўлянага дойлідства. Навальніца, якая нахлынула ўвечары 26 мая, ушчэнт спапяліла капліцу ХІХ стагоддзя ў вёсцы Сіціцк на Століншчыне. Літаральна ў той самы вечар быў зніштожаны і чаротавы дах гумна, размешчанага на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Найбольш верагодная версія — таксама маланка.
Далей
|
№ 21 / 1199 за 2015-05-23
За што “курка” пацярпела?
Курка, якая нясе залатыя яйкі, грашовае дрэва, што расце на падворку… Ці варта рабіць булён з адной і ссякаць другое? Думаецца, адказ на гэтае пытанне павінен быць адназначным. Але, на жаль, не ўсюды і не заўсёды. Так, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці ў гарадскіх і сельскіх дыскатэках, якія прыносілі шматмільённыя даходы, быў зменены распарадак працы яшчэ на пачатку мая. І цяпер такіх значных грошай у мясцовы бюджэт яны ўжо не прыносяць… Вынікае, мясцовая "курка" з залатымі яйкамі цяпер, так бы мовіць, паехала-такі да Абрама на піва…
Далей
|
№ 18 / 1196 за 2015-05-02
Пахавана пад уцяпляльнікам
У Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, у томе, прысвечаным Мінску (год выдання — 1988-ы), ёсць артыкул пра Палац культуры тэкстыльшчыкаў. Палац згадваецца як помнік савецкага дойлідства і характэрны для свайго часу ўзор архітэктуры грамадскіх збудаванняў. Яго ўзвядзенне ішло ў 1954 — 1956 гадах па праекце, ужо скарыстаным раней, у 1960-м было адноўлена па перагледжаным праекце (архітэктары — С.Мусінскі і Л.Каджар), а скончылася ў 1965 годзе.
Далей
|
№ 12 / 1190 за 2015-03-21
Маўр зрабіў сваю справу — і ўсё?
Усё пачалося з ліста пенсіянеркі з Мінска, колішняга педагога Інэсы Ігнацьеўны Раткевіч. Мае сэнс прывесці тут яго фрагменты: “…Закрылі Дзіцячую бібліятэку імя Янкі Маўра, якая знаходзілася па Казлова, 12. Камусьці спатрэбілася памяшканне ў цэнтры горада — і бібліятэчную шыльду выдралі з коранем… Пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі горад быў разбураны, аднаўленне пачалося з клопату аб дзецях. А праз 70 гадоў пасля Вялікай Перамогі на гэты клопат забыліся і дзіцячую ўстанову перавялі ў Абласную бібліятэку імя Пушкіна. Трэба наадварот адкрываць новыя дзіцячыя бібліятэкі, выхоўваць маладое пакаленне, ад якога залежыць дабрабыт дзяржавы…”
Далей
|
№ 8 / 1186 за 2015-02-21
Ад перамены месца медалёў…
Трыццаць гадоў таму Усесаюзная фірма грамзапісу “Мелодия” выпусціла ў свет вініл “Праз усю вайну” з запісам праграмы “Песняроў”, прысвечанай 40-годдзю Перамогі. Сёння яго перавыдалі на тым жа вініле ў Расіі і, галоўнае, змянілі сэнсавы пасыл вокладкі альбома. Пры гэтым агульную канцэпцыю афармлення захавалі. Піраты (а так па факце і атрымліваецца, бо па дазвол да мастакоў ніхто не звяртаўся) “расфарбавалі” класічны вобраз. І ад перамены месца медалёў і візуальны вынік змяніўся.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|